Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не памятае, гэтыя ці іншыя, грубейшыя словы, выкрыквала, малоцячы яго кулакамі, - гэта была істэрыка, і падпалкоўнік адразу зразумеў. Памарудзіў, быццам даваў магчымасць самой узяць сябе ў рукі, потым адным рухам, рэзка павярнуўся і, абхапіўшы яе рукамі, прыціснуў да сябе. Прыціснуў так моцна, што яна захлынулася сваім крыкам, яго блізкасцю, цішынёю, якая наступіла раптоўна і надоўга. На цэлую вечнасць, думала, не асмельваючыся і варухнуцца ў гэтым абдымку.

Падпалкоўнік маўчаў. Людміла не чула нават яго дыхання. I калі нарэшце спакойна, быццам нічога не адбылося, пачулася ціхае, спачувальнае: «Супакоілася? Успомніла, што гэта гасцініца?», адчула не толькі палёгку, але і ўдзячнасць: нарэшце! чаго гэта яна на самай справе? у кожнага свая служба...

- Цікавая ў нас атрымалася гаворка, праўда?

Адпусціўшы яе, сумна падміргнуў, быццам так, такім чынам развітаўся, і пайшоў да дзвярэй.

- А калі мне і сапраўды патрэбна дапамога? - нерашуча памкнулася Людміла следам.

- Не патрэбна! - нават не павярнуў ён галавы.

- Ды пачакай ты... Мы ж нават не развіталіся, - спынілася ў яго за спіною.

- Падражніць схацелася? Ну, давай, - рыўком павярнуўся ад дзвя­рэй Шэршань: твар у яго пабраўся плямінамі, вочы пацямнелі, вусны ледзь заўважна ўздрыгвалі, але гаварыў ён нягучна, узважваючы кожнае вымаўленае слова. - Пара б ужо ведаць, што, разбудзіўшы ў мужыку звера, прасіць літасці позна.

Цяпер змоўкла, аглушаная ўдарамі сэрца, яна. Пазірала на яго і маўчала, пакусваючы губы: не рабіць жа самой гэты апошні крок: падпалкоўнік не з тых, хто чакае яго ад жанчыны, а калі з тых...

- Ат, чорт вазьмі! - ступіў ён да яе, і, ці то ад страху перад небяспекаю, якую выклікала сама, ці то ад жару, што ўскалыхнуўся ў ёй ад пацалунка, якім упіўся ён у яе вусны, на момант згасла, знікла з вачэй святло.

Яшчэ чапляючыся за свядомасць - перш за паветра, у якім паплыла, потым за дужыя, прагныя да яе цяпла і бязлітасныя ў гэтай празе рукі, яна ўжо аддавала сябе гэтай сляпой празе, гэтай цёмнай сіле. Стогн захлынуўся новым пацалункам, у цела, страсна паглынаючы яго, урастала дру­гое, незнаёмае, і праз боль, праз несвядомае адштурхванне - жаданае. I Людміла не магла бараніцца - і баранілася, напружваючы ўсю сілу, каб зліцца з тым, другім, дужэйшым целам, не даць паглынуць сябе, пагасіць да таго, як згасне разбуджаная ў ёй прага, каб у бязлітаснай барацьбе гэ­тай, у пакуце ад болю і насалоды, ад ненасытнага болю і нечалавечай насалоды, адчуць той момант, калі з першым глытком паветра вернецца растрачаная, выпітая ім да канца сіла.

Калі ад вільготных дотыкаў чужых, уладных вуснаў разляпіліся, прыўзняліся вейкі, убачыла не твар - вочы на ўвесь твар, у якіх згасалі, распырскваючы халодныя водбліскі, маланкі.

- До, падпалкоўнік, - ледзь варухнула засмяглымі вуснамі, адчуваючы новую гарачую хвалю, што ўжо накочвалася на іх, уціскаючы адно ў аднаго.

- Мая гэта ночка, мая! - прыціскаўся ён да яе тварам, шэптам, сто­гнам, лашчачы, камечачы пацалункамі грудзі, і цела зноў не належала ёй: то ўзлятала, то падала на гіганцкіх вогненных арэлях шалёнай, дзікай яго страсці. - Усю сілу табе аддам, усю прагу... Даверся ёй: яна твая... твая...

- Твая! твая! твая! - успыхваў і гас над ёю, у ёй яго шэпт, і Людміла адштурхвала, абпякаючыся, адштурхвала яго, каб тут жа рвануцца, упасці следам...

***

Дзіўна, але па сённяшні дзень яна не ведала ягонага імя.

Сёння ж... Таму і ўспомніўся падпалкоўнік сёння, што зранку, гадзін у дзесяць, зайшоў у прыёмную - высокі, падцягнуты, іранічны. Зачапіў яе абыякавым паглядам, скіраваўся да дзвярэй кабінета, кінуўшы:

- Далажыце Івану Кузьмічу. Ён выклікаў.

Матлянулася з-за стала напярэймы.

- Іван Кузьміч заняты. Вам давядзецца пачакаць, падпалкоўнік.

- Палкоўнік, Людміла Пятроўна, палкоўнік. Шэршань Анатоль Сямёнавіч, - насмешліва схіліўшы галаву, амаль упёрся ён у яе магутнаю сваёю грудзінаю і міжволі, а мо і знарок, як не прыціскаў да скураной абшыўкі на дзвярах, але нават не зварухнуўся ў адказ на нямы яе пратэст.- Мужчыне, як бачыце, лягчэй атрымаць павышэнне.

- Любое крэсла на выбар - ваша,- паспрабавала яна вызваліцца.- Прашу вас, палкоўнік Шэршань...

- Зноў давядзецца піць на брудэршафт пры сустрэчы, га? - пасур’ёзнеў ён, хоць вочы па-ранейшаму смяяліся.

- Пры сустрэчы? - вярнулася да яе ўпэўненасць, ледзь толькі вызвалілася і села за свой стол. - Вы хочаце сказаць...

- Я хачу сказаць: ніхто ні ад каго не застрахаваны, - заглыбіўся той у якіясь прынесеныя паперы ці зрабіў выгляд, што заглыбіўся, і яна змушана была зрабіць тое ж самае.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x