Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Спрабуе супакоіцца. Вярнуць пачуццё годнасці, калі не пачуццё гумару: усё ж прааналізавана даўно і не адзін раз, усё сыходзілася на тым, што тая ноч у Полацку згадвалася палкоўніку, як згадвалася ёй, ва ўсёй сваёй жудаснай прывабнасці, калі сіла і прага, захапленне і нянавісць, жорсткасць і пяшчота зліваліся зноў і зноў, змушалі іх упівацца адно ў аднаго, знясільваючы і наталяючы ненасытныя целы. Усё сыходзілася.

- Што такое Азярын, палкоўнік? - спытала яна, ледзь толькі Шэр­шань крыху адпускае руку. - Я не памятаю мясціны пад такою назваю дзе-небудзь паблізу. Спадзяюся, гэта...

- Гэта не турма. I не месца высылкі для надта цікаўных дам з апарату, - суха адгукаецца ён, і ў гэты час Людміла бачыць, краем вока заўважае ў люстэрку насупраць ледзь улоўную ўсмешку шафёра, нечым падобнага да свайго шэфа.

- I не бардэль для начальства? - змушае сябе зрэагаваць на гэту ўсмешку, адкідваючыся на спінку сядзення.

- Навошта так спяшацца? - сядае зручней і ён. - Яшчэ добрых паўгадзіны ехаць.

- I што ж, мне гэтыя паўгадзіны маўчаць загадаеце? Мучыцца нечаканаю здагадкаю - куды і навошта мяне вязуць? - і маўчаць?

- Ну, чаму ж, - лагаднее Шэршань, хоць па-ранейшаму на яе не пазірае. - Можаш расказаць, як карыстаешся сувяззю з кабінетам свайго шэфа і што цікавага здолела падслухаць за гэты час.

- Ты... Вы... - заліваецца яна жарам. - Адкуль вы ўзялі?

- Што? Адкуль? Гэта не твае пытанні, Людміла Пятроўна, - рэзка павярнуўшыся, пазірае на яе ва ўпор (з задавальненнем, як ёй здаецца). - Гэта мне б трэба пытацца з усёй строгасцю: нашто? з якою мэтаю? Але ў нас яшчэ будзе час пра гэта пагаманіць. Цяпер мяне цікавіць іншае. Гэта... - ен шчоўкае пальцамі, абводзячы ў паветры над ею колца, - гэта вось чарговы выбрык моды ці спроба канспірацыі?

- Канс... канспі... рацыі? - нечакана, у адказ на перанапружанне апошняй хвіліны, нападае на яе смех: Людміла стрымліваецца, як мо­жа, заціскае рот абедзвюма рукамі і ўсё-такі пачынае смяяцца, гучна і весела. Дальбог, весела! - іскаркі смеху загараюцца нават у вачах палкоўніка. - Няўжо вы не разумееце, што я ні ў якія - ні ў якія! - гульні не гуляю? ·

- Людзі дзеляцца на тых, хто сам разыгрывае карту, і тых, кім гуляюць.

Смех перасядае ў яе ў горле, і, каб не закашляцца, Людміла некалькі разоў глыбока ўдыхае колкае, далёка не стэрыльнае паветра ў машыне.

- 3 твайго дазволу я закуру, - апускае ён аконнае шкло, і разам з шумам колаў урываецца вецер, - едзем з хуткасцю, якая яўна перавышае ўсе, дазволеныя.

Яна крадком цікуе за яго нервовымі, усё яшчэ нервовымі, рухамі, паступова супаконваючыся, і думае, што, калі ужо мяняць гаспадара, то на такога, як ён, Шэршань: не спатрэбяцца ні сумненні, ні большыя радасці. Дзе ўжо дзе, а тут праўда на яго баку: яны і сапраўды варты адно адна­го - хоць і рознай пароды, але і тая і тая парода - драпежная. У яго - памкненнем скарыць любога - падагнуць, падкамячыць пад сябе... У яе.. У яе - памкненнем уліцца, урасці, разарваць карэньчыкамі, толькі на першы погляд слабымі, любыя ковы, нават такія моцныя, як Шэршаневы. Што небяспечней?

Канспірацыя... Прыдумаў жа! Да яго, таўстаскурага, старасць прыйдзе толькі тады, калі кроў перабродзіць і пачне астываць, а яе, Лялечкіну, кожная лішняя зморшчына да яе прывязвае: не адкаснуцца, не адгарадзіцца. Тут на любыя выбрыкі пагодзішся, абы выгляд захаваць!

Маўчыць. Курыць. А шафёр не-не ды і цікуе за Людмілаю цераз люстэрка... Дарога, па ўсім відаць, яму добра знаёмая, хоць ужо адвярнулі ўбок ад трасы і ехалі некуды ў кірунку Пцічы, наколькі яна арыентавалася, вось і прыглядваўся да вылаўленае шэфам пташкі. Малады. Самаўпэўнены. Позірк - часам адкрыта цынічны: не на гэткіх, маўляў, дзівіўся... Ну, ды чорт з ім! Даволі з яе і палкоўніка, які занадта старанна іграе сваю ролю: адсунуўся да акна, хмурыцца, жуе, жвакае ў губах цыгарэту, а сам бы, здаецца, аблапіў яе прама тут, у машыне, - ажно паветра іскрыць ад яго магутных токаў. А яшчэ, дурніца, пужацца ўздумала! Такія, як ён, ведаюць, чаго хочуць, і бяруць сваё, не цікавячыся нават, хто дае. Так што яна для яго...

- Адпусціў страх, ці ўсё яшчэ думаеш, што трапіла ў дэтэктыўную гісторыю? - пагасіўшы цыгарэту, крутануўся да Людмілы Шэршань так рэзка, што калена ўпёрлася ў яе, і яна хацела адсунуцца, але, затрыманая яго паглядам, толькі сцепанула плячыма, - Лёша ў нас мастак на такія гісторыі, але сёння проста даставіць нас куды трэба.

- Я гэта ўжо зразумела,- не адводзіць яна вачэй, хоць па спіне пабеглі мурашкі. - I гэта, i тое, што мае планы папросту нікім не ўлічаны.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x