Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Не шкадуеш, што падпісала дакумент аб супрацоўніцтве? - ціха, але з металічнымі ноткамі ў голасе, пытае Шэршань, яўна разлічваючы на тое, што яна разгубіцца ад нечаканасці пытання.

- Аб супрацоўніцтве? - усміхаецца Людміла самаю лагоднаю са сваіх усмешак, краем вока заўважыўшы, як наструніўся шафёр. - Усяго толькі аб супрацоўніцтве?

- Ты што, не памятаеш? - нервова пакусвае цыгарэту Шэршань, спадылба назіраючы за ёю, за яе рэакцыяй у вадзіцельскім люстэрку (няйначай для вадзіцеля і пытанне ставілася).

- Ну-у, я не здзівілася б, калі б пачула, што нават абвянчана за гэтыя два дні... Упершыню ў жыцці сваім, заўважце, палкоўнік! Так што...

- Так што?! - хмурнее ён на вачах.

- Так што гуляць краплёнымі картамі не абавязкова... - прыглушае яна голас. - Партыю і КДБ заўсёды ядналі агульныя прынцыпы і імёны тых, хто пад імі падпісваўся...

- 3 агнём гуляеш, Людміла Пятроўна.

- Гэта трэба разумець так, што я ўсё-такі ні з кім не абвянчана? - пяшчотна кранаецца пальцамі ягонае рукі Людміла. - Шкада. А вы так нервуецеся, палкоўнік, быццам і вам...

- Хопіць! - усё-такі зрываецца ён на крык, і ёй становіцца яго сапраўды шкада: дурань... Толькі ў абдымках жанчыны і становіцца чалавекам, а туды ж!

- Прашу прабачыць, - прыкрывае яна вейкамі вочы, каб не бачыць яго расчырванелага, злоснага твару, і нейкі час у машыне чуваць толькі шоргат колаў і пасвістванне ветру. - Я ўсё памятаю, Анатоль Сямёнавіч. Я ніколі не забуду гэтых двух дзён.

Палкоўнік, да якога, дарэчы, яна ўпершыню звяртаецца па імені, не адказвае: мо злітасцівіўся, мо затаіўся ў сваёй злосці, і, каб не сачыць за люстэркам (нечым яно ўвесь час прыцягвае яе), Людміла сочыць за дарогаю, за першымі гарадскімі краявідамі, што паплылі паўз вокны.

- Можа, высадзіце мяне там, дзе ўзялі: у хаце - ні хлеба, ні малака... - шукае пальцамі руку палкоуніка і, знайшоўшы, мякка, пяшчотна цярэбіць яе, развітваючыся.

- Канешне, канешне, - адгукаецца ён і не адсоўвае рукі, і яна, адчуўшы, як знаёма, напружана тая ўздрыгвае, зноў ціха сама сабе ўсміхаецца.

- Каля прадуктовага спыніць? - падае голас шафёр.

- Ага, дзякуй,- усё яшчэ чапляецца Людміла за руку палкоўніка. - Не памінайце, як кажуць, ліхам.

Ужо выбраўшыся з машыны, не зачыняе дзверцаў. На міг схіляецца да Лёшы-шафёра і, па-змоўніцку падміргнуўшы, ціха, але так, каб чуў і Шэршань, ледзь не ў вуха яму прамаўляе:

- Не ведаю, як палкоўнік, а я шчыра ўзрадуюся, калі вы падорыце мне адзін з вашых эратычных здымкаў. На памяць.

Са стукам прычыняе дзверцы. Ловіць здзіўлены, адразу пацямнелы позірк Шэршаня і сумна ківае яму. Міг, другі - і «Волга» знікае ў імклівай чарадзе машын, а яна міжволі абмацвае сябе: цэлая? нідзе не падсмалілася?

Вакол віруе звычайнае для летняга вечара жыццё: купкамі, пад гучны смех ці пабрынкванне гітары ў чыіхсьці не вельмі ўмелых руках, таўкуцца на пятачку перад скверам падшыванцы, далей, там, дзе паблісквае нядаўна вымытым асфальтам сквер, шчыльна адна да аднае сядзяць на лавачках старыя - і гаворка іх ціха тлее, і позіркі звыкла шукаюць у спляценнях ліпавага голля і правадоў над галавою хоць краёк неба, няхай сабе і гарадскога, цьмянага, але неба. Каля крамы насупраць пахістваецца, бурна высвятляючы адносіны, тройца аматараў піва, і жонкі, заходзячы у краму ці выходзячы з яе, міжволі азіраюцца на іх - хто з абурэннем, хто звыкла абыякава. Горда, быццам выхваляючыся, ідзе ўскрай тратуара гаспадар прыгожай чорна-срэбнай нямецкай аўчаркі, хоць пагляды прыцяг­вае, канешне ж, не ён, а яго пародзістая, рэдкае прыгажосці сука.

Паблізу ад жылога пад’езда пасвяць прыгожыя імпартныя каляскі юныя маці ў спадніцах-штоніках... I ўсё гэта на фоне шумнага і ў гэты час забітага машынамі ўсіх марак і калібраў праспекта!

Людміла ўзіраецца ў кожны твар, у пыльныя галінкі ліп, у вітрыны, што, люструючы, паўтараюць усе убачанае і улоўленае іх аграмаднымі шклінамі, і без прычыны, па-дурному радуецца. I няўпэўненым у сабе, а таму агрэсіўным падлеткам радуецца, і старым з выцвілымі, празрыстымі да самага донца вачыма, і дзяўчынкам-маці каля іхніх калясак. Нават на заведамых алкашоў, абмінаючы іх, зіркае без насцярогі. Гэта - жыццё. Усё гэта і ёсць жыццё, якім бы - вабным або непрывабным - яно ў розныя моманты ні здавалася. Людзі, у большасці сваёй, - сволачы, ну і што? У кожнага свая на тое прычына, над кожным свой брудны лахман неба: хо­ча - укрываецца, хоча - уціраецца...

- Добры вечар! Я заходзіла да вас, Люсі...

- I каго вы там знайшлі, Галена Феакцістаўна? - замест прывітання злёгку, на міг, прыабдымае яна старую за плечы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x