Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У цэкоўскія калідоры, якія і раней пужалі велічнай прамалінейнасцю і пужлівай цішынею, цяпер, пасля таго, як ва ўсіх памяшканнях пагаспадарылі розныя ахламоны з дэпутацкімі значкамі, дадаліся жудасныя сляды хаосу. То тут, то там. То ў пакоях, дзе проста на падлозе валяліся раскіданыя, нікому не патрэбныя ўжо паперы. То проста па ходу, калі позірк натыкаўся на перакінутае крэсла (як яно туды патрапіла?), на пус­тую папку, адфутболеную кімсьці да сцяны, ці скамечаную газету. Нібыта і не пераламана, не ператрушчана ўсё і часу няшмат мінула, а дух запусцення адчуваўся, і думаў пра гэта Паўлюк не так з горыччу, як з абурэннем: столькі год гэты гмах на цэнтральным узгорку сталіцы быў яму до­мам (больш, чым домам!), а тут раптам «гаспадары» з’явіліся... і на яго жыццё, і на гістарычны шлях рэспублікі замахнуліся...

«Была б мая воля...» - мільганула шкадаванне, і Паўлюк да болю сцяў пальцы ў кулакі, каб утрымаць рык, які рваўся з грудзей. Здавалася, калі б трапіўся хто на шляху ў гэты міг, не разважаючы, умазаў бы яго ў сцяну. Але калідор на ўсім працягу выглядаў пустым, пакінуты усімі, на­ват ахоўнікамі, і ён толькі бязгучна вылаяўся: і сілы не давялося прымяняць - аднаго страху напужаліся, збегшы і зашыўшыся хто куды! I чакаць доўга, па ўсім відаць, не давядзецца, каб сёй-той з паплечнікаў з цягам ча­су сярод здрадцаў не з’явіўся!

Абурэнне паціху саступала тупой злосці, якая і дагэтуль цяжка варочалася ў душы, трушчачы і споміны, і спадзеўкі. Ператрушчыць усё да рэшты - і абернецца абыякавасцю. На пэўны час. Ці да канца жыцця. Ад Паўлюка больш нічога не залежала, і з гэтым давядзецца змірыцца, каб не накласці на сябе рукі, - тут ён не памыляўся. I хоць загадзя нічога не пралічваў, у высновах ад ісціны быў недалёка.

Выплыла з памяці зусім нядаўняя нарада ў Першага. Апошняя. 3 нагоды абвастрэння палітычнай абстаноўкі, як прагучала ў адказ на маўклівае недаўменне Паўлюка, і пытанне: «Хіба ўжо не ў нашым падпарадкаванні армія, КДБ, міліцыя?» - давялося запіхваць сабе ў глотку нявыказаным. Як, дарэчы, і ўсе астатнія пытанні і меркаванні. Нікога яго меркаванні больш не цікавілі, і гнюснейшай абразы за ўсю сваю кар’еру Паўлюк не перажываў. Так, называлі яго не толькі за гэтымі сценамі «цэкоўскім цэрберам», але ж таму і называлі, што ведалі пра яго непадкупнасць і баяліся. Баяліся больш, чым Першага, і той гэта ведаў.

- Не трэба браць на сябе адказнасць за ўсё і ўсіх, - цвёрда прамаўляў Іван Кузьміч, пазіраючы на Паўлюка, які, адзіны з прысутных, увесь час імкнуўся запярэчыць (нават прыўставаў час ад часу і, асаджаны валявым позіркам, зноў ёрзаў на крэсле). - Час не той, каб даваць волю пачуццям: ні прыгожымі жэстамі, ні абуранымі словамі сітуацыю не ўтрымаць. Ды і сілы яшчэ спатрэбяцца...

Ніхто не тое што не зрэагаваў - галавы не падняў, і толькі Паўлюк пераводзіў позірк з аднаго твару на другі, душачыся нявыказаным абурэннем.

- Мажліва, і нельга было далей трымаць дзверы на замку, але і адчыняць іх наросхліст, падпусціўшы ваўкоў да самага парога, неабачліва...

«Якія дзверы? Чые ваўкі? Што ён вярзе?» - тужліва свідраваў яго поглядам Паўлюк, не дужа ўслухоўваючыся - слухаючы сябе, сваю нязгоду з усім, што адбывалася.

- Karo і як асудзіць гісторыя за страту яснасці мэты, - працягваў Першы, адвёўшы позірк і ўглядваючыся ў шэрань за акном. - Не сённяшнім днём прадказваць. А тое, што асудзіць, ясна. Тое, што заплаціць кожны, не выклікае сумнення. Ды не наш гэта клопат. Не наш! - як бы хто з вас нi адплеўваўся ад рэальнасці, яна, гэта рэальнасць, сёння выцясняе нас з авансцэны. На год? на пяць? на пяцьдзесят? - хто скажа!

Паўлюк зноў тузануўся, але, утрыманы штуршком Ковача, які, незаўважна для астатніх, таўхануў яго ў бок, толькі зірнуў на нязвыкла спахмурнелага гаспадара кабінета спадылба і аціх. Быццам нарэшце супакоіўся.

- Не думаю, каб хто з прысутных, - абвёў Першы ўсіх позіркам, на колькі імгненняў затрымліваючы ўвагу на кожным твары, - кінуўся напярэймы новым павевам. I ўсё ж, мяркую, у хуткім часе стану сведкам таго, як сёй-той, уцяміўшы, што небяспекі больш няма, кінецца на амбразуру, з якой ужо не страляюць. Яшчэ і кашулю на грудзях рване: глядзіце, маўляў... Не пра іх гаворка. Іх мізансцэна яшчэ наперадзе, ваша... Вам я скажу: лепшае на сёння - няўдзел. Няўдзел у тым, што адбываецца, - і спакойны выбар пазіцыі. Кожны ў гэтым выбары вольны, і я спадзяюся, што змагу паціснуць руку любому з вас і заўтра, і праз гады. Мы самі дазволілі ўчыніць гвалт над тым, што лічылі і лічым святым, - самі павінны і выправіць становішча. У хуткім часе ці праз дзесяцігоддзі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x