Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Я... Я не разумею вашага пытання... - мармыча тая, няйначай зляканая такім вольным абыходжаннем, а Людміла ўсміхаецца на ўсе зубы і рашуча кіруецца ў пад’езд. - Вас не было гэтыя дні дома, Люсі?

- Ездзіла да сяброў, Галена Феакцістаўна, - адгукаецна ўжо з дзвя­рэй. - Прабачце, стомленая і пыльная... 3 дарогі...

Цяпер, напэўна, будзе цэлы вечар разважаць, гадаючы, што ды дзе, ды як, а раскажы яна ёй, дзе, з кім і як бавіла гэтыя дні, - спруцянела б ад абурэння: як? над вамі чынілі гэткі гвалт і здзек, Люсі, а вы ўсміхаецеся? я не разумею...

Яна і сама, чорт вазьмі, не ўсё разумела, а вось жа ўсміхаецца. Раду­ецца невядома чаму.

Хоць, напэўна, толькі хітравала Людміла сама з сабою, засланяючыся гэтым «невядома чаму». Адсцябаўшыся моцным струменем душа, абвалілася на ложак амаль непрытомнаю: і час і прастора перасталі існаваць. Надоўга. Цэлая вечнасць, здаецца, мінае... Калі Людміла прачынаецца і расплюшчвае вочы, у спальні ўжо цёмна. Ноч не ноч - ні промніка святла! Цёмная, шэрая маса паветра, яшчэ цямнейшыя, амаль што чорныя хісткія сцены вакол, якія то рассоўваюцца, разрэджваючы яго, то зноў сыходзяцца, сціскаюць змрок, так, што ні ўдыхнуць, ні выдыхнуць - і кудысьці знікае акно, якое заўжды вымалёўвалася, вырывалася з ночы, і ру­ка, шукаючы, намацваючы там, дзе яна звычайна стаяла, лямпу, натыкаецца на пустату, халодную і ліпкую, і думка, разгубленая ад нязвыкласці ўтворанага змрокам вакууму, марна бароніць свядомасць, даводзячы, што гэта не сон, што гэта ноч такая выдалася... Якая - такая? Да дна, да споду размытая шэранню? Раптоўна згаслая да апошняе, самай малой сваёй іскаркі? Аглухлая - аглушаная нечаканым прабуджэннем?

- Жыццю не патрэбны сведкі. I ты, якая так доўга пазбягала апынуцца сярод сапраўдных ігракоў...

- Павучы, павучы, - агрызаецца ў цемру.- Хто ты такая сама?

Цемра маўчыць, быццам пакрыўдзілася на тое, што яна перапыніла яе павучанні, і Людміла, усё яшчэ марна шукаючы тумбачку, лямпу на ёй, пачынае злаваць і на яе, і на сябе. Падумаеш, загадка: святло не ўключаецца! Цьфу ты, Божа мой, ды трэба проста падняцца і прайсці да дзвярэй, да выключальніка.

- Не баішся?

- Яшчэ чаго! - фыркае Людміла, злазячы з ложка. - У сваёй хаце! Ты хто такая, каб непакоіцца?

- Я? Лялечкіна. Людміла Пятроўна.

Наткнуўшыся на прагучалы адказ, яна ледзьве не падае.

- Хто-хто?!

- Лялечкіна Людміла Пятроўна. Хіба не пачула?

- Дык жа...- гнеў (гэта ж трэба - такое самазванства!) надае ёй рашучасці, і Людміла не пераходзіць, перабягае пакой у напрамку дзвярэй, якія не адразу, але ўеё-такі знаходзіць, намацаўшы побач і выключальнік.

Пстрыкае ім. Раз. Другі раз. Трэці. Святло не загараецца.

- Цьфу ты, Бо­жа мой! Дык што ж гэта такое?

- Не варта так мітусіцца, - супакойвае нябачная госця, і цяпер ужо нават голас нагадвае яе ўласны. - Ці часта табе даводзілася пагаманіць з самой сабою, га? А тут такая нагода...

- Ты хочаш сказаць, што ты - маё адлюстраванне? - спрабуе яна ўзяць сябе ў рукі, сціскаючы скроні, і лёгенька, у такт пульсу, пахітваючыся.

- Я - тваё сумленне.-

- Стоп, стоп, стоп! - рашуча кіруецца Людміла ў той бок, адкуль ідзе голас, і не адразу заўважае, што цёмны абрыс сцяны адсоўваецца, адступае. - Сумленне - рэч абстрактная, а ты даволі прыстойна пераймаеш і мой голас, і маю манеру гаварыць.

- Ты лепш пад ногі глядзі. А то падставіць чорт падножку...

- Ага. У цемры, калі нават выпрастанае рукі не ўгледзіш, - бурчыць Людміла, а сама, упэўненая, што ўбачыць гэткую ж шчыльную шэрань, што і вакол, зіркае ўніз і ад нечаканасці ўскрыквае: пад нагамі - бяздонне. Бяздонне зорнага неба, якое павінна быць уверсе, над гапавою, дзе змрок і шэрань. Сплю я, ці што?

- Ідзі і глядзі. Глядзі і слухай, - загадвае голас, і ніводнае ноткі сумнення не чуе яна ў ім. - Ты не выканала наканаванае табе. Ты растаптала ў сабе жанчыну, тым самым парушыўшы не толькі зямны, але і касмічны закон.

- Але ж я...

- Не з Богам, а з д’яблам у душы жывеш, брудным нашэптванням ягоным верачы. Таму ні граху, ні распусты не баішся: яны як кароста на та­бе... А даўгоў нясплочаных не бывае, Людміла Пятроўна. Чым плаціць збіраешся? Думала? Звыклаю пагардаю? Сведчаннямі супраць самой ся­бе? Распусным целам? Стогнамі раскаяння?

- Я пастаўлена ў такія ўмовы, - спрабуе яна бараніцца.

- Бог не карае, але можа адвярнцца, - не чуе яна моўленых слоў. - I тады нішто, нішто не ўратуе нас. Няўжо гэта так цяжка ўразумець?

- Ды які Бог? Адкуль яму, Богу, узяцца на спаскуджанай, атручанай зямлі? - у раздражненні не заўважае Людміла святатацтва сваіх слоў. - Ці мо прапануеш святым духам жыць, да пераходу ў іншы свет рыхтуючыся? Мне не патрэбен іншы свет, чуеш? Я жыць хачу - жыць так, як атрымліваецца! У гэтым паскудным часе! Гэтым грэшным целам! Што ў мя­не калі было апроч? Што ў мяне ёсць апроч гэтага?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x