Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вызначэнне спадабалася, Ковач нават пасміхнуўся, з дапамогаю ўяўлення насунуўшы на вялікую круглую плешыну таго скамарошую шапку са званочкамі: пустазвон і ёсць пустазвон! Зноў - у чарговы раз - будзе камуністычную ўладу бэсціць, зноў пра волю для паднявольнага на­рода гугніць, журналістаў пацяшаць байкамі пра батоны, якія хоць і не растуць на таполях, але ўсё роўна там з’явяцца, паначапляныя шчодрымі спонсарамі з Захаду радасці дзеля... Чыёй радасці, пытацца марна. Усё роўна ў адказ прагучала б: галоўнае - незалежнасць, бо калі і запатрабуе хто некалі плату за прывезеныя батоны, то не ў іх, сённяшніх, а ў наступнікаў, так што...

Hi за галоўнага шута Рады, ні за сябе дадумваць Ковач не стаў: злосць (ці млосць?) падступала, правакуючы на гучны пратэст. I нельга было сарвацца. Нельга было дэманстратыўна пакінуць залу. Час яшчэ цярпеў. I ад яго, Ковача, патрабавалася іншае - аналіз абставінаў, паводзінаў людзей, вядомых у палітыцы і новых, каб у выпадку чаго прапанаваць сваё бачанне, і вызначыцца з далейшым курсам. Сваім, і не толькі...

Адкінуўшыся на спінку крэсла, разглядваў тую частку залы, якая адкрывалася погляду без дадатковых намаганняў і павароту галавы. Хму­ра, без ценю ўсмешкі ці хоць бы вонкавай зацікаўленасці, пераводзіў погляд з постаці на постаць, і хоць з ягонага краю бачыліся яны, у лепшым выпадку, у профіль, а часцей - са спіны, пазнаваліся лёгка. Асобна, купкаю сядзелі тыя, што, хоць і без ранейшай гордасці, а то і няўпэўнена называлі сябе камуністамі, не выказваючы нават тут, у дэпутацкім асяродку, ні сябе, ні сваіх перакананняў. За імі, з другога краю авальнае залы, тоўпіліся (інакш не скажаш, бо тыя, хто сядзеў вышэй, раз-пораз нахіляліся да пярэдніх, бліжэй да свайго лідэра) «зянонаўцы», і назіраць за іх броўнаўскім рухам было крыху цікавей: бунтоўны дух іх і пасля перамогі на выбарах не выветрыўся - няйначай, рыхтаваліся да новых, больш значных, перамог.

Думка чамусьці не зачапіла Ковача: прыгледзеўся ўжо, ці што? А погляд не выпускаў з поля зроку купку «зянонаўцаў» і, відаць, успрымаўся тымі цяжкім і гнятлівым, бо не-не і азіраўся хтосьці ў яго бок. Ці то недаўменна, ці то запытальна. I тады вусны Ковача ледзь заўважна крывіліся, а погляд станавіўся яшчэ цяжэйшым і як наліпаў да плешыны іх лідэра - пласт за пластом, бязгучны папрок за папрокам. Хто ён такі, каб баламуціць не толькі Вярхоўны Савет, а і сталічны люд? Хто стаяў і стаіць за ім, жывячы бунтоўны дух яго? Ордэн езуітаў, след якога прасочваўся і на Берасцейшчыне? Хтосьці з каталіцкіх святароў, да якога належаў і ягоны род? Хтосьці з палітыкаў?

Пытанні свідравалі шышкаваты вузкі чэрап высокаўзнесенага на новай палітычнай хвалі былога акадэміста (і гэты ж археолаг - з цёмных акадэмічных калідораў!), і той не мог не адчуць пэўнага свербу. Адчуў - і перш павярнуў галаву, а потым усім тулавам павярнуўся да Ковача. Іх позіркі сустрэліся - сутыкнуліся, выкрасаючы маланкі гневу, і Ковачу давялося сабраць усю волю ў кулак, каб спакойна ўсміхнуцца і з усмешкаю дачакацца, пакуль праціўнік, міжволі заёрзаўшы, адвернецца. Яшчэ падумаў: «Адзіны з іх, нечага варты...», але разглядваць карак і шышкаватую плешыну археолага перастаў, пераводзячы пагляд на прамоўцу. Той усё гугніў нешта пра неабходнасць поўнай беларусізацыі жыцця і ўмацаванне ўлады інтэлігенцыі, і Ковач, нават не ўслухоўваючыся ў словы, моршчыўся: што гэты абдрыпаны інтэлігент ведаў пра жыццё? Што мог зрабіць для людзей, калі саму зваяваную ўладу ўяўляў адно як уласную заслугу перад імі?

- Мы, свядомыя, вернем былую славу Беларусі, вярнуўшы народу яго гісторыю. Гісторыю барацьбы і перамог. Гісторыю вялікіх княстваў і вялікіх сыноў зямлі нашае, - завяршаў Шутаў сваю прамову, уціраючы ўзмоклы лоб і карак скамечанай насоўкаю.

- Жыве Беларусь! - гукнуў нехта з «зянонаўцаў».

- Жыве! - адгукнуўся нястройны хор дзесятка-двух галасоў.

- Жыве, як жыла, і жыць будзе. Без вас, - працадзіў праз зубы Ковач, падымаючыся, і спакойна скіравауся да выхаду: з яго на сення хопіць, а заўтра - будзе тое, што будзе.

***

Заўтра - была субота. I не адно, каб адвесці душу ў парылцы, пад духмяным венічкам, у ахвоту, a і каб перамовіцца з сябрукамі, абгаварыць сёе-тое, не хаваючыся і не шкадуючы салёных слоў, з абеда зазбіраўся Ко­вач у басейн з саунай і парылкаю, які яны звычайна выкарыстоўвалі, калі хацелі сабрацца. Двое, трое - рэдка больш! - іх прыязджала, нікога, апроч іх, на замоўленыя гадзіны ў замоўлены дзень не прымалі: дагэтуль паслуга шчодра аплачвалася з партыйнай касы, а, здаралася, і ад каго-небудзь з іх гаспадару што-якое перападала, так што... Так што сумнявацца ў поўнай канфідэнцыяльнасці не выпадала.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x