Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Хачу сказаць: нельга бясконца пагарджаць людзьмі, - абхапіў сябе рукамі Ковач і ціхенька пахітваўся з боку на бок. - Звычайна абарочваецца гэта або аскаціньваннем агромністай масы людзей, або сляпым крывавым бунтам, калі на пярэдні план выходзіць гісторыя.

- Пры чым тут гісторыя? - буркнуў Шэршань, так і не ўразумеўшы, куды той хіліў.

- Гісторыя помсціць за пагардлівае стаўленне да яе, і сем дзесяцігоддзў, якія сталі важкай апорай у пабудове дзяржавы для многіх народаў, ніякаму перабудоўшчыку кату пад хвост не кінуць. Колькі б ні бэсціў мінулае, колькі б ні аплёўваў Сталіна.

- I бэсцяць. I аплёўваюць. Таму што баяцца. I мёртвага - баяцца..!

- Вядома, - пацвердзіў Ковач, узіраючыся ў суразмоўніка. - Апошняму прайдзісвету як не розум, дык інтуітыўнае веданне падказвае: смяротная - толькі плоць, дух нельга ўмярцвіць, як ні шчыруй, колькі ні злуйся. Вось і выходзіць, што мінулае, хоць блізкае, хоць далёкае, - не мерцвячына, што яно не пахавана - і не будзе пахавана! - ніводным пакаленнем далакопаў. Hi раней, ні цяпер.

- I Сталін...

- I ненавіснага ім Сталіна, хоць і вынялі яны яго з маўзалея, закапалі прах пад крамлёўскай сцяною і праклінаюць якое ўжо дзесяцігоддзе ўсім кагалам, у мінулага не адабраць, з гісторыі не выкінуць. Ён - жывы і грозны дух і пасёння, бо ўвасобіўся - у духу гісторыі. I, калі не прызнаць гэта - калі і далей не прызнаваць! - не праклёнам, а неўтаймоўнай стыхіяй уварвецца былое ў наша беспамятнае жыццё, пакінуўшы па сабе адно папялішча. Як было неаднойчы. Як можа стацца яшчэ не раз.

- Ну, ты, Віктар Віктаравіч, і вывернуў! - пацмокаў языком Шэр­шань. - Вось толькі няясна: мы, грэшныя, пры чым?

- Пры тым, што абвінавацяць - нас. I заўтра. I праз гады. I праз дзесяцігоддзі, калі ўжо забудзецца, што гэта быў час нячыстай сілы, - выціраў узмоклы лоб краем прасціны Ковач.

- Ды хто - хто?! - абвінаваціць?

- Дзеці. Унукі. Праўнукі.

- Ат! - мацюкнуўся Шэршань, адварочваючыся. - Яны мо і абвінавацяць. За тое, што ў штаны наклалі пры першай жа пагрозе ўласнаму спакою.

- А то ты шмат спакою за жыццё зведаў! - лёгенька паляпаў палкоўніка па плячы Ковач, далучаючыся да ягонай трывогі. - Ведаць бы напэўна, што сёння льга зрабіць! Вось рыхтуем зварот на адрас Палітбюро. Падпішамся... Дашлём. А ў тое, што паўплывае гэта хоць на адно рашэнне Крамля, і я не веру. Усё ў меншай ступені веру.

Дадаў, быццам падправіў сказанае раней, і падняўся.

- Пойдзем пабоўтаемся ў басейне, - азірнуўся на Шэршаня і, убачыўшы, што той чамусьці прыгнечаны пачутым, падбадзёрыў: - Потым і пляшку агораем, як не супраць. Закусь якая-ніякая знойдзецца.

Той неяк сцішана пайшоў следам. Цяжка боўтнуўся ў ваду, падняўшы хвалю пырскаў. Вынырнуў, атросся ад буйных кропель, правёў даланёю па твары. Падумаў, што пад чарку выкажа Ковачу ўсё, што муляла ўжо като­ры месяц - каторы год! - і ўдзень, і ўначы: рассіропіліся пад шамканне крамлёўскіх старцаў, пільнасць страцілі, разам з іх прахам умуроўваючы ў сцяну на Краснай плошчы і свае спадзеўкі на справядлівасць. На нейкую высокую справядлівасць эпохі - вечнасці! - у якую залатымі літарамі ўпішуць і імёны будаўнікоў камунізму. I што?! Вокам зміргнуць не паспелі, разглядваючы меціну над ілбом чарговага генсека, як стаў ператварацца той у нячысціка, у пачвару, крышачы нажытае народам, аплачанае потам і крывёю мільёнаў. I каб хто піскнуў: на чужы каравай рот не разяўляй! Не... Пішуць пісьмы... Прымаюць звароты... Замест таго, каб арыштаваць парачку-другую казлоў!

Думкі гарчылі. Шэршань раз-пораз даваў нырца, потым шумна адфыркваўся, зіркаючы на Ковача, які спакойна плаваў узад-уперад па кароткай воднай дарожцы, і ніяк не мог адагнаць трывогу, трывожнае прадчуванне ўжо блізкіх па часе падзей, што абернуцца нечуванаю сацыяльнай катастрофаю.

***

Шмат было выпіта за іх сталом, няшмат, Стаса асабліва не цікавіла. Ён амаль што не піў. Прыгубліваў чарку, моршчыўся ад горкага паху спомінаў і адстаўляў убок - так, каб пад рукою, але не на вачах. Прыйшоў жа, каб развеяцца, убачыць каго з сяброў-акцёраў, паслухаць гарачыя спрэчкі пра палітыку Крамля, пра таямніцы Сіона, пра фестывалі трансвесцітаў і няўдалыя рэжысёрскія спробы перамалоць класіку на муку для ўласнага печыва, пра выбрыкі зорак эстрады і дурное самалюбства чы- ноўнікаў - словам, пра ўсё на свеце!

Гаворка ж з самага пачатку не пайшла. Драматургу муляла абмеркаваць сваю новую п’есу са знакамітай крытыкесаю, якую ён прывёў, а тая, цікуючы за прадпрымальным кавалерам, хоць і не падсмейвалася, але і адкрытых выказванняў пазбягала. Пацягвала каньяк, з гатоўнасцю падстаўляла чарку, калі Жлуктаў, не выпускаючы пляшкі з рукі, імкнуўся падліць, спрабавала ўцягнуць у сваю гульню і яго, мала­дога і малавядомага, а то проста адмоўчвалася на доўгія тырады і цытаты з тэкстам п’есы, спецыяльна, па ўсім відаць, падрыхтаваныя для падобнай стрэчы. Ніколі ні на якім кані не ўдавалася нікому аб’ехаць Эвеліну з таго ці іншага боку, і самаўпэўненасць Жлуктава весяліла кампанію. Пакуль яна заставалася кампаніяй, больш-менш цвярозаю, каб успрымаць сітуацыю адэкватна. Стас жа, які хоць і чуў пра Эвеліну, бачыў яе ледзь не ўпершыню, таму і сачыў за ёю з пэўнай цікавасцю. Што не засталося незаўважаным.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x