Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Вы - яўна не з тых паэтаў, хто чытае свае вершы ў «Мутным во­ку» публіцы, якой на іх напляваць, - павярнулася да яго ў нейкі момант Эвеліна, падкрэсліўшы гэтым жэстам сваю ўвагу.

- Не з тых, - адгукнуўся Стас, пазіраючы не на даму, а на яе кава­лера з перакошаным ад крыўды тварам: столькі шчыраваў, з такім імпэтам разыгрываў сцэну з п’есы, а ў адказ - ні слова, ні кіўка галавы... - Хоць вам, думаецца, не дагадзілі б ні адны, ні другія.

Чаму ён гэта сказаў, і сам не ведаў. Не проста ж з мужчынскай салідарнасці, няхай сабе Жлуктаў (а мо і не толькі Жлуктаў) успрыняў менавіта так. Нават крыва ўсміхнуўся, апускаючы галаву, каб не сапсаваць усё сваёй усмешкаю.

- У хлопчыка, аказваецца, зубкі ёсць, - разглядвала Стаса Эвеліна, не хаваючы раптоўна збуджанай цікавасці. - I не выпалі, і не павыбіваныя...

- Мне ўспрымаць сказанае як камплімент?

- I як камплімент! - умяшаўся Жлуктаў, каб хоць неяк ацаніць абстаноўку.

- Ужо ж, не з асцярогі, - на ўсе зубы заўсміхалася Эвеліна, і галавы ўбок драматурга не павярнуўшы, - так, бы ўжо скарыстала яго напоўніцу і цяпер усю увагу пераключала на наступную ахвяру.

- А як жа я, Эвеліна Міхайлаўна? - тэатральна выказаў ён непадробную крыўду.

- А ты, Жлуктаў, перастань чапляца за прынесеную пляшку і ў дум­ках падлічваць прапіты барыш, а налі каньяку паэту. I мне. Не шкадуючы.

- Ды хто шкадуе? Хто шкадуе? - замітусіўся той і, разліваючы каньяк, такім шырокім жэстам нахіліў бутэльку, што нават выплеснуў колькі кропель на стол. - Для ва-ас... 3 такой нагоды...

- 3 якой нагоды? - не стрымаўся Стас, каб не пакпіць.

- Дык як жа? А мая п’еса? А знаёмства... вы...

Думка забуксавала, і язык адразу стаў заплятацца, спатыкаючыся на словах, - Стасу нават стала крыху шкада драматурга: нішто ж, як яму здавалася, не вымагала такога прыніжэння перад саноўнай дамаю, ды яшчэ пры сведках... Хоць у сведкі ён у гэткім тлуме і сябе не запісаў бы!

- П’еса як п’еса, - не Жлуктаву, а чамусьці Стасу сказала Эвеліна, - з яе можна і «канфетку» зрабіць, як знойдзецца каму, а можна і ў сметніцу спакойна кінуць. Колькі паперы на падобнае дабро пераведзена, а спектакль па сваіх, не залежных ад драмаіурга, законах скрозь нараджаецца.

- Эвеліна Міхайлаўна! - развёў рукамі Жлуктаў.

- Не рабі выгляд, што сказанае - табе ў навіну. Не паверу.

- Жорстка вы, аднак, - не мог адвесці пагляду ад па-драпежніцку прывабнага твару далёка не маладой крытыкесы Стас.

- Напрасіўся, - спакойна цадзіла тая каньяк, так і не зірнуўшы ніводнага разу на зніякавелага Жлуктава.

Ніхто з траіх не прамовіў больш ні слова. Жлуктаў ёрзаў у крэсле, то намерваючыся ўстаць і пайсці, то зіркаючы на недапітую пляшку дарагога каньяку. Эвеліна па глытку, па кроплі смакавала каньяк, яўна някепскі, і толькі зрэдку, з-пад паўапушчаных вейкаў, пазірала на Стаса - ці то вывучала, ці то прыручала? Стас старанна пазбягаў яе позіркаў, інтуітыўна адчуваючы нейкую небяспеку. Не страх, а менавіта небяспечнае набліжэнне чагосьці невытлумачальнага.

«Гэтак, відаць, паводзіць сябе трус перад удавам, не ведаючы, злітуецца той і адвернецца ці заглыне...» - мільганула нечаканая думка-падказка, і яна Стасу не спадабалася. Што азначала адно: ён ужо быў навяза­ны. Яшчэ не ўцягнуты ў чужое магнітнае поле па вушы, але ўжо навязаны.

- Не малюй мяне страшнейшай, чым я ёсць на самай справе, - лёгка разгадала яго стан, накірунак яго думак Эвеліна, і Стаса як варам аблілі: счырванеў да самай макаўкі, апусціў пагляд, шукаючы нейкай апоры, і, не знайшоўшы, нервова кульнуў у рот напоўненую да краёў чарку.

Далейшае ўспрымалася як скрозь туман. Дапівалі каньяк Жлуктава, які, незаўважна для абоіх, знік, растварыўся ў цыгарэтным дыме. Гаварылі... Гаварыла, у асноўным, Эвеліна, ахінаючы, ахутваючы шчаўліка, як у хуткім часе пачала называць Стаса, нягледзячы на яго кволы пратэст, мяккімі слізкаватымі словамі і церпкім пахам замежных цыгарэт, якія бесперапынна смаліла. Зрэдку абменьваліся дотыкамі... Дакладней, Эвеліна зрэдку краналася рукі Стаса пальцамі, абчаплянымі пярсцёнкамі з каштоўнымі камянямі, а то і пагладжвала яго руку.

Вядома, калі б ён быў пры сваёй памяці, то зразумеў бы прыроду і гэтых слоў, і гэтых жэстаў: так ведзьмавалі з даўніх часоў, прычароўваючы душы, падпарадкоўваючы думкі і памкненні абранай ахвяры, прывабнай сваёй маладосцю. Але ўсё бачылася ў цьмяным святле жаночага позірку, і тое, што мажной, прыгожай нейкай д’ябальскай прыгажосцю жанчыне мала чаго не ставала да пяцідзесяці, і яна магла б быць яму маці, чамусьці не тое што не бянтэжыла, a і не насцярожвала. У Стаса і ў думках нічога падобнага на мажлівасць інтымных адносінаў з «ма­дам» не ўзнікала, а тое, што яна...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x