Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі Шутаў пачаў гаварыць, пэўна, завяршаючы прамову (гэта ягоны голас чуў Пекар здалёк), разбіраць словы праз мегафонны шум па-ранейшаму было цяжка. Тым больш, што стаяў Пекар не проста воддаль, а ззаду. Але калі прамоўца раўнуў: «Не аддамо нашых заваёў дзеля незалежнай будучыні Беларусі!», плошча, здавалася, на адным дыханні выгукнула ў ад­каз: «Жыве Беларусь!» так дружна і так палка, што, сарваўшыся аднекуль са страхі, над тысячным натоўпам закружляла вялікая чарада галубоў.

«Каб і схацеў, лепш не прыдумаў бы!» - міжволі стаў дзівіцца на не­ба над узвівамі бел-чырвона-белых сцягоў Пекар, не тоячы захаплення. Пачуццяў рэвалюцыйна настроенага натоўпу ён не падзяляў (наўрад ці но­вае акажацца лепшым за старое!), але належнае і арганізацыі, і імпэту нязгоды аддаваў. Іцсцэніроўка ўдалася, нічога не скажаш! - заставалася толькі рукамі развесці...

Рукамі развесці ён не паспеў: у накірунку да яго - і не заўважаючы яго! - ішоў у суправаджэнні сваёй світы Шутаў. Калі іх падзялялі крокі два-тры і ўся група павярнула да ганка Дома ўрада, Пекар матлянуўся за ёю і, перастрэты адным з целаахоўнікаў, пачаў блытана тлумачыць, хто ён і чаму наблізіўся так нечакана і так рашуча.

- Вас выклікалі? Прызначылі час прыёму? - з усмешкай удакладніў той, утрымліваючы яго. - Вось і прыходзьце ў прыёмную. Пасля таго, як аформіце пропуск.

«Дурань! Ёлупень! Хлышч безгаловы! - апошнімі словамі лаяў сябе Пекар, позіркам праводзячы размаітую світу Шутава. - Узрадаваўся! Кінуўся напярэймы! Быццам толькі ўчора з калгаснага двара...»

Ззаду гула, шумела плошча, незнаёмая і неўтаймоўная, і гэты гул быццам падштурхоўваў Пекара: не стой! ідзі куды ішоў! не зважай на паколванне ў скронях і сапсаваны настрой! Мільганула неўзабаве думка: «Мо не ісці? Плюнуць на ўсё і не ісці?», але яна яшчэ толькі больш збянтэжыла: так разважаць мог які маладзён у кароткіх штанцах, а не дзяржаўны чалавек яго ўзросту і ў падобным становішчы.

Заазіраўся, адчуўшы, што хтосьці назірае за ім, але рухі былі чыста нервовымі: плошча жыла сваім жыццём, ніхто на яго не зважаў, і Пекар зглынуў уздых, які злёгку гарчыў, і рушыў праз забрукаваны пляц да ўвахода ў Дом урада. Пятнаццаць хвілін у запасе ў яго яшчэ мелася - якраз, каб не спазніцца.

***

Шутаву прысніўся сон. Дзіўны сон, як здалося ў першы момант, - нават прарочы, і ён усё доўжыў, расцягваў гэты момант, каб зноў і зноў перажываць перажытае, каб ніводнае кропелькі асалоды не ўпусціць, не страціць. Трэба ж было ўбачыць усё так выразна, так ясна! Хоць бяры і занатоўвай, малюй - дэталь за дэталлю, краявід за краявідам...

Ён і маляваў, аднаўляючы ва ўяўленні падзеі, убачаныя ў сне, упэўнены, што гэта - сон-падказка, і ўсё ў хуткім часе адбудзецца, як і ўбачылася, менавіта ў Беларусі, менавіта з ім, Шутавым, каб пасля... Пра «пасля» на­ват думаць было страшнавата: занадта недасяжная вышыня адкрывалася!

Калі ўзгадваць на парадку, то перш перад паглядам узнікла ніколі не назіраемая (ды наўрад ці льга такое назіраць у жыцці!) карціна зверху, з вышыні... Вышыню дакладна вызначыць было немагчыма, бо ўслед за пагоркам, на якім узвышаўся Крэмль ва ўеёй сваёй велічы і красе, з усімі сваімі вежамі і купаламі, паўставала панарама агромністага мегаполіса - Масквы, адкрываючы далягляды ўсё шырэй і далей, ва ўсе бакі. Відовішча мянялася штохвіліну. Прычым нічога не знікала ў смузе адлегласці, нават не драбнела - пагляд (што пярэчыла ўсім законам фізікі) ахопліваў усё разам: гарады і паселішчы, магістралі і манастырскія збудаванні, лясы і рэкі... Не заўсёды Шутаў пазнаваў мясціны, часцей - проста дзівіўся, знямелы ад захаплення, але падсвядома ўсё ж чакаў, што вось-вось убачыць і Беларусь.

Перш чым зразумеў, што пагляд лунае ўжо над беларускім краем, нейкі час назіраў за двума гострымі лезамі рапіраў, за прамымі, якія імкнулі з усходу і з поўдня, каб сысціся і выкрасаваць яшчэ адну. Якраз над лясным масівам за Дняпром. Тры зіхоткія прамыя - тры вастрыі у адной кропцы - бліск, які патушыў бязмежжа, адкрытае ў розныя бакі,- тры постаці, узніклыя тут жа, здавалася, з самога ззяння, - белая арка (ці то арка храма, ці то арка самога небасхілу) над імі. Над ім, Шутавым! - бо гэта ён быў у цэнтры трыумвірату славянскіх лідэраў, бо гэта да яго звярталіся двое іншых - адзін русы, другі цёмнавалосы, прапануючы каштоўныя дары. Так, так, шматлікія дары, і самы каштоўны з іх - уладу. Поўную ўладу над людзьмі ў незалежнай краіне, якой стане Беларусь! I ўсё вышэйшаю, усё больш зіхоткаю станавілася арка над імі. I ўсё мацней сціскаліся тры рукі ў сяброўскім подіску.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x