Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«А што - яна?» - адмахваўся Стас нават ад ценю намёку, а праз паўгадзіны, калі Эвеліна, пахітваючыся, паднялася з-за століка, ён ужо быў сама галантнасць.

-Ужо трэба ісці?

- Ісці... ехаць... - умела падыгрывала моманту тая. - Спадзяюся, ты не кінеш мяне пасярод начнога горада?

- Ну, што вы! - горда ўскінуў галаву Стас, хоць перад вачамі ўсё ціхенька пахітвалася, то наплываючы на яго, то адплываючы.

- Мы ўсё яшчэ на «вы»?

- Пэўна ж... Вы такая... - мармытнуў Стас, памкнуўшыся падтрымаць жанчыну і не заўважыўшы, што гэта яна яго падтрымала.

- Пойдзем, шчаўлік, - моцна ўзяла Эвеліна хлопца пад руку. - I «Мутнае вока» зачыняюць, і таксі трэба яшчэ злавіць.

Гаварыла, быццам угаворвала, і вяла да дзвярэй, потым - уніз па прыступках. Абапіраючыся на яе руку, на яе плячо ледзь не ўсім целам, Стас падпарадкоўваўся ахвотна, адчуваў сябе ўтульна і не зважаў ні на спуск па няроўнях каменных сходах, ні на начны горад, ні на гаспадыню становішча, якую ўзяўся праводзіць дадому. Ноч здавалася цудоўнаю, жыццё бачылася вясёлкава перспектыўным, любая (ён некалькі разоў назваў Эвеліну Любашаю, хоць тая зрабіла выгляд, што не заўважыла) ішла побач, поруч, і ў іх наперадзе была цэлая вечнасць.

Якая машына спынілася на жэст Эвеліны, куды яны ехалі праз нач­ны Мінск, як апынуліся перш у шыкоўнай па мерках горада кватэры, а потым і ў ложку, Стасу і з цягам часу, пэўна, не ўзгадаць. Ішоў сваімі нагамі, распранаўся ўласнаручна, на ласку жаночага цела адгукаўся ўсім целам, з усім уласцівым маладосці імпэтам і запалам, пад душам, пад ледзянымі струменямі душа адфыркваўся амаль весела. Пакуль не пачаў цверазець...

«Ды я ж і не піў зусім... - здзівіўся сам сабе. - I параўноўваць нельга з былымі запоямі...»

Думка напалохала. Раптам моцна напалохала менавіта сваёй цвярозасцю: у каго ў доме ён плёскаўся пад душам? Як тут апынуўся? Чаму твар перакошвае балючая крывая ўхмылка?

Вада даўно лілася паўз яго, а роспач усё блукала па крузе - у адным і тым жа крузе, і нешта ж трэба было рабіць!

Выключыў ваду. Уцёрся. Ахінуўся ручніком і выйшаў з ваннага пакоя. У прыхожай, проста на падлозе, было раскідана ягонае аддзенне. Уперамешку з жаночым. Паціраючы лоб, Стас падняў з-пад ног колькі жаночых рэчаў, кінуў на крэсла. Знайшоў свае і, толькі нацягнуўшы штаны, з пэўнай палёгкаю ўздыхнуў: ужо не галяком!

3 пакояў не далятала ні гуку, і ён прадаўжаў апранацца, зрэдку азіраючыся на дзверы. Разумеў, што давядзецца зайсці - хоць развітацца, калі ёсць з кім! - і ўсё адцягваў гэты момант. Побач з кім правёў рэшту веча­ра, памятаў - успомніў! - але адмахваўся ад споміна («Не мог жа я апынуцца ў адным ложку з Эвелінаю!») і шукаў нейкага апраўдання. Апраўдання - хоць так, хоць гэтак зірнуць! - не знаходзілася, і заставалася апошняе: адчыніць дзверы ў пакой і...

- Шчаўлік, ты сыходзіш? - гукнула Эвеліна з пакоя, і Стас, перш чым адчыніў дзверы, глуха, з адчаем застагнаў, памянуўшы сябе і ўвесь белы свет апошнім са слоў. - Не хочаш прылегчы?

- Не, не! - толькі зіркнуў Стас убок ложка, на якім, так нічым і не прыкрыўшыся, ляжала - ды не ляжала, а нахабна выстаўляла ўсю груду свайго цела! - Эвеліна, распусная старая карга, якая толькі што выкарыстала яго, апаіўшы ці ачмурыўшы папярэдне. - Прабач, я быў п’яны...

- Ты быў малайцом! - засмяялася тая ў адказ, хоць Стас ужо матлянуўся назад у дзверы, далей і ад яе смеху, і ад яе самой.

Замок адшчоўкнуўся легка, лесвіца аказалася не беспрасветна цёмнай - і ноч сустрэла яго поўным зорак, ужо яўна перадсвітальным небам.

- Божа мой! - выдыхнуў ён на поўныя грудзі, дзівячыся на неба і быццам забыўшыся ў гэты момант на ўсё перажытае і ў апошнія гадзіны, і ў апошні год, калі сэрца разрывалася паміж любоўю і смуткам: неба - ва ўсёй сваёй мізэрнасці і грахоўнасці - прад ёю?

Ішоў, не задумваючыся, куды выведзе яго дваровы завулак, куды скіруе незнаёмая начная вуліца, - неба плыло над ім, прыцягвала пагляд, вабіла, і хоць паэтычныя радкі яшчэ не гучалі ў душы, але прадчуванне іх мацнела. I паціху займаўся золак, і паціху вярталася даўно і, здавалася, назаўсёды зніклая радасць.

Так, жыццё сутыкнула Стаса яшчэ з адным цёмным бокам яго слабой мужчынскай прыроды, і ўсё ж яно дарыла яму гэты золак, гэта прасвятлелае неба, гэта прадчуванне новай - іншай! - радасці, і ўдзячнасць перамагала ўсе астатнія пачуцці. Так, жыццё наўрад ці адпавядала агульнапрынятаму вызначэнню і лепш - дакладней! - параўноўваць яго не з тэатрам, а з гульнёю ў падкіднога, калі кожны імкнецца пакінуць у дурнях каго іншага, але часцяком застаецца ў пройгрышы сам. Але і выйгрыш, і пройгрыш звычайна падманныя - часовыя! - а жыццё працягваецца, ідзе па сваіх, не залежных ні ад каго законах. I прымаць або не прымаць гэта як факт, паўплываць ні на адзін з законаў не можаш. Ніхто не можа. Колькі б ні пнуўся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x