Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Шутаў, здавалася, рос не толькі ў сваіх вачах: малы і круглапузы, ён выглядаў у гэту хвіліну дужым, у меру мажным і ўпэўненым у сабе, у сва­ёй значнасці, і астатнія прымалі яго менавіта такім. I разам (аднамомантна) рассаджваліся яны па машынах, адзін за адным (і першым ехаў ён, гаспадар!) кіраваліся ў вядомую ўрадавую рэзідэнцыю ў Белавежскай пушчы: забрукаваная сонечнымі промнямі дарога, кавалькады легкавікоў, міліцэйскае суправаджэнне, мігалкі, сірэны... А навокал святлела, святлела! I лес выглядаў казачным, і неба цвіло вясёлкавым россыпам лёгкіх аблачынак, і не нейкія там пабудовы трапляліся зрэдку па адзін бок дарогі або па другі, а палацы, і не сірэны ўзвывалі час ад часу, а птушыны грай страчаў і праводзіў...

Не трэба было ні пра што турбавацца, трывожыцца: ляцеў Шутаў як на крылах, на сваім легкавіку ў нейкае іншае жыцце - насустрач цуду, які даўно заслужыў, пра які не асмельваўся і марыць.

Настрой падаграваў выпіты каньяк. Колькі чарак цудоўнага напою кульнуў з гасцямі, не падлічваў: чаго-чаго, а гэтага дабра ставала, каб па-людску прыняць высокіх асоб! I пры стрэчы выпілі, і ў Віскулях нарыхтоўкі загадзя зрабілі на ўсякі выпадак - без пачастунку ніхто не застанецца. А настрой... На хвалі такога настрою ўсё ўспрымаецца чароўным!

Ехалі ў пушчу, у Віскулі, а куды прыехалі? Палац з белага каменю, фантаны між векавых соснаў, мармуровыя прыступкі, якія вядуць угору, у неба, грудастыя красуні ўздоўж лесвіцы ва ўборах, да якіх і ўсходнім па сваёй адкрытасці далёка, залатыя чары з залацістым напоем... Шутаў азіраўся на гасцей - тыя ўсміхаліся: «Смялей! Рашэнне за намі!» - «Якое рашэнне?» - хацеў спытаць, але не спытаў, бо ў тую хвіліну гэта было зусім не важна. Яны падымаліся... Яны падымаліся на Алімп! - і што б гэта ні азначала ў далёкія часы, цяпер успрымалася як шчасце. Нечаканае, невымернае шчасце прызнання на такім узроўні, пра існаванне якога Шутаў і не здагадваўся.

«Шчасце! Што гэта, як не шчасце - нечакана ўстаць нароўні з лідэрамі самых вялікіх славянскіх народаў, быць ушанаваным іх даверам, прымаць іх у сабе?» - пульсавала ў ім адна і тая ж думка, адна і тая ж радасць. Шутаў то верыў, то не верыў ёй, але адольваў прыступкі як на крылах: там, наверсе, пад самай зіхоткай аркаю, павінна адбыцца штосьці гістарычна неабходнае, і ён - ён, Шутаў! - павінен быў прыняць у гэтым удзел.

Толькі крокі за два ад мармурова-белай пляцоўкі прыцішыў бег і, трымаючыся адно за свой цень, азірнуўся. Перш нават вачам сваім не паверыў: высокапастаўленыя госці спакойна, няспешна падымаліся па лесвіцы яшчэ даволі далёка ўнізе, а, зразумеўшы, што занадта паспяшаўся і да непрыстойнасці таропка апярэдзіў іх, заліўся чырванню - яшчэ падумаюць, што паперадзе бацькі...

Ніхто нічога не падумаў - па крайняй меры, і лёгкага папроку не прагучала. Ледзь толькі ўсе трое ступілі на пляц, трохпромневая арка выбухнула, уздымаючыся над імі салютам, святло крыху сшэрхла, мяняючы іх апраткі на цямнейшыя, а ў цэнтры з'явілася круглае ўзвышэнне. Стол, не стол... Але калі прэтэндэнт на крамлёўскі прастол ступіў да яго, стол у прамым сэнсе слова ажыў: на паверхні з’явіліся келіхі з залатым напоем, стосы папер, ручкі з залатымі пёрамі, талеркі з дзічынаю і фрук­ты - усё ўперамешку! Тут жа наблізіліся нейкія людзі са світы, распачаўся хаатычны, на першы погляд, рух, у якім патаналі гукі, воклічы, звон келіхаў і водгулле крокаў, бо ўсе тапталіся ўкруг - і хвіліны не заставаліся на адным месцы, быццам прытанцоўвалі. Хутка Шутаў перастаў разумець, што на самой справе адбывалася, хоць гэтаксама рабіў патрэбныя крокі, перасоўваў ледзь прагледжаныя паперы, адпіваў то з ад­наго, то з другога келіха, адгукаўся на чыйсьці рух ці зварот. Залатыя кроплі «Зуброўкі», залатыя промні святла, мітусня апаратчыкаў - і ніводнага гуку. Як у нямым кіно.

Мо таму, калі раптам, грымнуўшы кулаком па стале, гучна прарыкаў крамлёўскі пасланец: «Падпісваем - і хана Савецкаму Саюзу!», Шутаў не проста ўздрыгнуў, а падскочыў ад нечаканасці, тут жа згубіўшы ўсякую апору і як падвісшы ў паветры. Нязручнасці не адчуў, што ў іншы момант і ў іншых абставінах здзівіла б, а ўвагу прыцягнула ўжо наступнае дзеянне, уласнае ў тым ліку: ручкі з залатымі пёрамі самі ўплывалі ў рукі, подпісы ўзнікалі з простага руху пальцаў - перш у паветры, потым на паперчынах, пячаткі... 3 пячаткамі было найцікавей, бо зноў над галовамі (над сталом) з’явіліся тры лёзы-промні, каб тут жа пачаць ламацца, выгінацца, расцягвацца, трыма лініямі абмалёўваючы контуры Расіі, Украіны і Беларусі. I ледзь толькі контуры вымаляваліся, яны ўспыхнулі тры­ма слупкамі святла, сцяліся, зменшыўшыся да прымальных памераў і ператварыўшыся ў пячаткі. Заставалася выпрастаць руку, узяць (кожнаму - сваю) і апусціць на падпісаныя толькі што паперы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x