Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хоць навошта тады сама гэта абвестка? Нейчы жарт? Але ж за падобныя жартачкі...

Урэшце, хоць перабудова і буксавала, жыццё - мянялася. Мянялася, мяняючы і людзей, і іх прэтэнзіі і запатрабаванні: выходзіла, свет жыў іначай, іншымі каштоўнасцямі, і, на думку абывацеля, калі апярэдзіць каго з бліжніх, то магло і падфарціць выбіцца нарэшце ў людзі, набыўшы сякое-такое дабро. А жарт... Калі пільнасці не губляць, то і падчас розы­грышу чым-небудзь разжывешся. Не медзяком, дык словам.

«Ро-зы-грыш... Ведама, знайшлі, чым здзівіць! Усё жыццё чалавечае - суцэльны розыгрыш: то Бог, то д'ябал забаўляюцца з чалавекам. А ўжо як самі чалавекі возьмуцца...»

Думкі не перашкаджалі Івану займацца няхітрымі чыноўніцкімі спра­вамі: паперчына - сюды, паперчына - туды, тэлефонная гаворка з адным, кабінетная разборка з другім. Рабочы дзень завяршаўся тым, чым і пачынаўся, і ад дакукі ўжо зводзіла скулы. «Мо зазірнуць у тэатр? I на­чальству будзе што пераказаць...» - падумаў адно для таго, каб памяняць кірунак думкі, але ідэя нечакана спадабалася: як не развеецца, то хоць сведкам стане!

Сведкам - чаго? Для чаго? Падобныя пытанні ў галаву не прыйшлі. Сведкам дык сведкам. Не першыня. За тое і цанілі на службе. Спатрэбіцца - скажа што якое, не спатрэбіцца - забудзе і ніколі не ўзгадае. Нават для пацехі - тады, калі адчуе (як часта адчуваў) сваю перавагу над усімі начальнікамі і начальнікамі начальнікаў. Сабе даражэй выходзіла. I карысці аніякай.

- Правільна мысліш, таварыш! - падбадзёрыў сябе ўголас і тут жа чмыхнуў, пакасіўшыся на шкляную дзверку шафы, дзе, хоць і цьмяна, люстраваўся яго торс, увянчаны буйною аблыселаю галавой. - Ну, ну!

Ніхто яго не прыспешваў, нішто не перашкаджала. Нават думкі аціхлі і пэўны час не абзываліся. Вечар выдаўся па-вясноваму цёплы, нетаропкія крокі супадалі з рытмам нетаропкіх хвілін, і ён, чаго даўно не адчуваў у такой меры, адпачываў: пагляд немітусліва кранаўся то ліповага вецця галавою. то зыркай вітрыны, у якой пакалыхваліся яго адбіткі, і зноў бязмэтна лунаў паперадзе. Ногі самі знаходзілі патрэбны паварот з адной вуліцы на другую. Хады той з праспекта на праспект! - перш праз мост, потым праз сквер і цэнтральную плошчу...

- Добры вечар, - машынальна адказаў на нейчае прывітанне, і галавы не павярнуўшы: не хацелася прыпыняцца, ублытвацца ў неабавязковую і нікому не патрэбную гаворку з кім бы там ні было - нашто ж паварочвацца? Падсвядомая мэта вяла яго, жаданне або нежаданне застацца ў нешта не пасвечаным, пекараўскі памочнік нават не задумваўся - ішоў і ішоў!

Калі крокі за тры-чатыры ад увахода ў тэатр узгадаў раптам, што ні білета, ні запрашэння на гэты вечар не меў, хады не запаволіў. Адно перасмыкнуў плячамі і падаўся да дзвярэй. Як не хлусіла абвестка і «розы­грыш» пачнецца а дзевятнаццатай гадзіне (звычайна ўсе спектаклі пачыналіся ў гэты час), то да пачатку заставалася хвілін пятнаццаць. Якраз каб адшукаць вольнае крэсла. Ці выбраць з незанятых - зручнейшае.

«Чаго табе няймецца?» - пацікавіўся ўнутраны голас, але так ціха, так нясмела, што і зважаць Іван на пытанне не стаў.

Ступіў да двух малойцаў пры ўваходзе ў фае (здалося, нават знаёмых), пачуў спакойна патрабавальнае: «Ваша пасведчанне!» і дастаў з кішэні дакумент. Тыя расступіліся, упускаючы яго, і Іван Сымонавіч упершыню падзівіўся з сябе, са свайго рашэння, нікім, нават Пекарам, не санкцыянаванага: з ягоным вопытам, з ягонай заўсёднаю асцярогай ва ўсім, што не сыходзіла непасрэдна ад начальства, асмеліцца на такі самастойны крок?

«Ну, не вяртацца ж назад, паўз адметна безаблічных ахоўнікаў!» - падбадзёрыў сябе ў думках, перадаўшы плашч гардэробшчыцы і рушыўшы наверх. Ступаў няспешна, нават прыступкі лічыў, каб не думаць, чаму ні ў раздзявальні, ні ў круглым фае перад дзвярмі ў тэатральную за­лу нікога не было.

- Смялей! Розыгрыш пачынаецца!

Крутнуў галавою, каб зразумець, адкуль прагучаў голас, і спатыкнуўся. Падумаў, што трэба спыніцца і, пакуль не позна, павярнуць назад, але замест гэтага ступіў яшчэ крок-другі і тузануў дзверы. Яны паддаліся лёгка, у ахвоту, і яму нічога не заставалася, як увайсці у паўцемную залу, дзе, апроч асветленага квадрата сцэны, ніводнага, нават хліпкага, агеньчыка не было. Памкнуўся слізгануць куды-небудзь убок і пашукаць месца ў апошнім радзе, а ногі ўжо неслі наперад. Далей і наперад. Быццам і гэта хвіліна, і ўсе астатнія былі дакладна спланаваныя і вызначаныя. Кім? Да якой мяжы? 3 якой нагоды? Пытанні нават не ўзнікалі. Ішоў па лёгкім схіле падлогі ўніз, стараючыся хоць бакавым зрокам угледзець што якое вакол: цёмныя постаці, нічым, нават водбліскамі яркага квадрата асветленай сцэны не падсвечаныя і таму невыразныя твары, зрэдчас - пустыя прагалы крэслаў...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x