Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Ты давярала жыццю, а не ўласнаму сэрцу, - гучалі ў ёй словы. - Але толькі сэрца можа крануцца прамень Ісціны, прамень Любві».

«Любаша загінула ад нелюбві», - міжволі запярэчыла яна ў душы, тут жа спалохаўшыся, сцяўшыся ў чаканні адказу.

«Шлях заўсёды вядзе чалавека ад нелюбві да Любві. Тут, на Зямлі, вонкава, рух можа перапыняцца, нават перарвацца на адно-два імгненні, вяртаючы таго, хто заблукаў, на адно-два жыцці назад, але pyx прадоўжыцца. Абавязкова прадоўжыцца, каб выправіць часовую, выкліканую часовай апантанасцю крывізну думкі, аднавіць абламаную прыступку росту, аднавіць радасць быцця. Разуменне гэтага прыходзіць праз пакуту, так. Але сіла - і сіла любві таксама! - адно пакутаю прырастае. Пакутаю, прынятаю з радасцю і тым самым радасцю пераадоленаю...»

«Якая радасць у тым, каб памерці маладою?» - мільганула ў ёй нязгода.

«Той, хто апынуўся ў тупіку, змушаны вяртацца назад і пачынаць усё спачатку. 3 любві, а не з нелюбві».

«Я любіла яе!»

«Любіш... Любіш і будзеш любіць», - мякка азвалася на яе вокліч пространь, і раптам такім цяплом, такім шчасцем напоўнілася душа, што, здаецца, і вытрываць немагчыма. Саня захлыналася шчасцем, плакала ад шчасця, не чуючы гарачых - гаючых - слёз, узіраючыся ў сляпучае ззянне непадалёку - у Тую, ад Kara яно сыходзіла, лілося на зямлю, і бачыла то Любашу, то сябе на каленях перад Ёю.

«Маці Божая! Святая Багародзіца!» - прасіла Саня, а чаго прасіла, і сама не ведала.

Перш чым пачало згасаць ззянне, адчула бязважкі дотык рукі... ці толькі пяшчотнага павеву... Схіліла голаў, на міг убачыла сваю маці, яшчэ маладую, і сябе, малую, заплаканую, у яе на руках. Памкнулася ўцерці слязінкі, потым, верачы і не верачы пагляду, ціха пагукала:

- Мама!

Тучна заценькалі ў адказ сініцы - чародка іх успырхнула з нізка навіслае над сцежкаю галіны, гучна зарыпеў пад нечыімі крокамі снег крыху воддаль, і цішыня растварылася ў гуках зімовага дня, якія рап­там быццам ажылі, вяртаючы і яе, Саню, да рэальнасці гэтых пражываемых хвілін.

- Мама! - ужо адно сцятымі вуснамі паўтарыла яна і толькі тады заўважыла, што стаіць на каленях проста ў сумёце, за крок ад прыцярушанага інеем крыжа, невядома як там апынуўшыся, невядома чаму гукаючы да маці, памерлай пазалетась: прыйшла ж на магілу Любашы, да яе...

Падымалася няспешна, спрабуючы ўспомніць штосьці важнае і імгненна забытае. Потым яшчэ хвілінку пастаяла моўчкі і, не крануўшыся крыжа, стала выбірацца з сумёту на сцежку. Хацела паправіць шаль, якая спаўзла на каўнер футра, але так і не паправіла. Пагляд упёрся ў фота, якога дагэтуль не бачыла з-за ссунутых вянкоў: Любаша ўсміхалася ёй з фота светла і радасна, і Саня не вытрымала - заплакала ўголас, наўзрыд, не хаваючыся.

***

Вяртаўся з Масквы Ковач з цяжкім сэрцам: ведаў, бачыў ужо, што ішоў развал партыі, але не думаў, што працэс зайшоў так далёка і, па сутнасці, стаў незваротным. Каб утрымаць ці, тым больш, выправіць сітуацыю, трэба было прымяніць сілу, сілавое ўздзеянне - ды хто б яе прымяніў, як былы генсек даўно хадзіў з падцятым хвастом не толькі перад лідэрамі заходніх краін, а і перад арангутангамі мясцовага разліву, якія рваліся да ўлады, ламаючы, крышачы ўсё без разбору? Трыкалор, сцяг свабоднай Расіі, вочы засціў, а тое і ў галаву не прыходзіла, што ні свабоду, ні свабодную Расію з латак потым не сшыеш: то адзін шывок разыдзецца, то другі. I што потым папрэ праз дзіркі, утвораныя разрывамі, аднаму д’яблу адгэтуль відаць...

Думкі тузалі, як ні бараніўся ад іх, як ні стараўся з іх выбавіцца. I хоць ў купэ ехаў адзін і хуткі цягнік мерна адстукваў начныя кіламетры, сон не ішоў: бакі змуляў Ковач, варочаючыся, а сну не было ні ў адным воку.

- Скамарохі! Шуты гарохавыя! - нягучна вылаяўся, каторы раз падымаючыся, каб булькнуць у шклянку каньяку: не было выпадку, каб піў калі адзін, а тут... А тут гатовы пляшку залпам асушыць, абы даць ду­шы адпачынак!

Пляшка паціху пусцела - думкі, хоць крыху і запаволілі цяжкі свой рэй, не адпускалі. I ціснулі на душу, прыгнечвалі, каменя на камені не пакідаючы ад колішніх спадзевак: яны, паточаныя рознымі пражэктамі перабудоўшчыкаў, і раней не вельмі ўсцешвалі, цяпер жа, пасля сустрэч не адно з кіроўцамі перабудовы, а і з сябрамі, што належалі да «старой гвардыі» і так і не ўпісаліся ў новыя часы, як ні перажывалі за згвалтаваную дзяржаву, ад спадзевак і ўвогуле нічога не засталося. Непрафесіяналізм ва ўсім... Ды што там - непрафесіяналізм?! Местачковасць! Местачковая прага вылезці «на самы верх», красавацца перад усім светам! То адзін, то другі прадстаўнік гэтага «свету» прагматычна адхопліваў, аддзіраў кус за кусам ад таго, што складала Савецкі Саюз, а ім у адказ толькі дзякавалі... I ў вернасці «дэмакратычным» ідэалам кляліся...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x