Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Не, не! - як спалохаўся, падхапіўшыся і вяртаючыся на сваё месца, той. - Кінуў. Завязаў. I не загаворвай мне зубы, Эвеліна! 3 чаго табе раптам схацелася чужых гусей дражніць?

- Чужых? Ужо - чужых?! - засмяялася яна. - А як жа з вядомым: «Усё вакол народнае, усё вакол маё»? Ці пасля таго, як маскі аказаліся намаляванымі і пацяклі, стала відаць, што не сваю ролю ўвесь час іграў?

- Э-ве-ліна! - ёрзаў Пекар, даўно не рады, што па настойлівай просьбе зверху запрасіў да сябе на гаворку гэтую... гэтую аўтарку... А то ён Эвеліну не ведаў! Ды яна такіх, як ён, дзесятак вакол сябе пакладзе!

- Што? Штаны замулялі? - весялілася тая, не знаходзячы ў душы ні кроплі патолі: Пекару міністрам ужо не стаць, а без высокага крэсла ён і выведзенага яйка не каштаваў. - Заму-у-лялі! Адно і суцяшэнне, што не аднаму табе.

- Якая ж ты ўсё-ткі дрэнь! - зазлаваў Пекар, забыўшыся на меры перасцярогі. - Вечна выстаўляеш сябе перад любым з нас непадступнай амазонкаю, а сама з таго ж цеста, што і ўсе. 3 таго ж, што і ўсе, родненькая!

- Mo і з таго ж, ды не ўсім па зубах, - бліснула злосным позіркам Эвеліна і тут жа зноў засмяялася. - А пра амазонку - ты ў самую кропку, my dear! Я ўсё ніяк не магла вызначыць ролю, што падышла б мне, а ты, аказваецца, бачыў... Убачыў!

- Для нечага ж я тут сяджу, - астываў той (ці, дакладней, астуджваў сябе пасля ўспышкі). - Прашу прабачэння за нястрыманасць, але і ў ЦК узгрэлі, і ты... Хоць бы для прыстойнасці змоўчала!

- Божа мой! Ты, Пекар, яшчэ такія словы, як прыстойнасць, памятаеш?

- Паслухай, Эвеліна. Не ведаю, якая муха цябе ўкусіла і што табе ўздумалася высвятляць у адносінах паміж чыноўніцтвам і ўладаю менавіта цяпер, калі і так усё хістка, але спадзяюся, што індульгенцыю ты на ўсякі выпадак прыдбала. Раптам абернецца ўсё не так, як вымалявала?

- Маляваць і без мяне было каму, - прытушыла цыгарэту і задумліва разглядвала Пекара Эвеліна. - А наконт індульгенцыі... Хто калі ў гэтым свеце звяртаў увагу на нечыя граматы і дазволы? Ты яшчэ ўбачыш, як будуць паліць партбілеты тыя, хто душы сваёй не шкадаваў каб займець іх. Ужо сёй-той адхрышчваецца ад прыналежнасці да партыйнай касты, не надта тоячыся ад астатніх. Быццам выклік кідаючы грамадству: хто - наступны?! Не ты, my dear?

Пекар не адказаў. Не так з боязі, як ад нечаканасці павароту гаворкі: замест таго, каб прыняць (хоць бы вонкава!) ушчуванні, якіх сваім артыкулам заслужыла, пацвельваецца, як заўжды...

- Пагарджаць такімі, як ты, лёгка, а даводзіцца ж мець справу сяды-тады, - прадоўжыла, адвярнуўшыся, Эвеліна. - I няхай бы толькі ў лож­ку! - там хоць ініцыятыву льга ўзяць на сябе, а то і ў жыцці, і ў прафесіі. Вось ад чаго нос верне.

- Цябе б на маё месца! - буркнуў той.

- А то ты яго аддаў бы! - нават не ўсміхнулася яна. - Зубамі ўчапіўся б у выпадку чаго: столькі пагарды сцярпеў, каб выбіцца, столькі чыноўных задоў вылізаў!

- Ды ты... Ты!

- Дагаворвай, my dear. Нічога новага не скажаш, бо і ў душы і ў дум­ках калі не сцервай, то прыгожай сукаю даўно такіх, як я, называеш. Хоць і ведаеш, што пазногціка майго не варты. Hi ў справе, ні ў ложку.

Пекар, якога душыла злосць, сарваўся з месца, падскочыў да яе і, наткнуўшыся на яе халодную пагарду, не адразу знайшоўся, як, чым адказаць: не размазваць жа аплявуху па гэтым прыгожым твары, каб іскры з вачэй сыпанулі! - і выхаванне не тое, і твар не той.

Эвеліна зноў пстрыкнула запальнічкай, прыкурыла новую цыгарэту і няспешна адкінулася на спінку крэсла, з-пад паўапушчаных вейкаў назіраючы за ім, за яго таптаннем вакол стала, вакол яе крэсла. Калі надакучыла, выпрасталася, пакратала плячамі, падняла пагляд.

- Мяркую, гаворка завершана?

- Гаворка?! - узрадаваўся той, што напружаныя хвіліны маўчання мінулі. - Ды ты нічога з таго, што я казаў, і на дух не ўспрыняла, не тое што...

- Калі гэта я ўсур’ёз успрымала твае словы, my dear? - грацыёзна, як котка, пацягнулася яна. - Ты ж проста рупар таго, хто на прыступку вышэй: уключаць - гаворыш, выключаць - шукаеш няспраўнасць. I марна робіш выгляд, што пакрыўдзіўся: не гэткае цярпеў і церпіш штодня, абы крэсла не забралі.

- Крэсла... крэсла... - зноў гэпнуўся той на крэсла насупраць. - Тут паленым з апраметнай запахне, калі што...

- Паленым? 3 апраметнай? - пасунула яна яму цыгарэты і запальнічку. - А мы дзе, па-твойму, жылі і жывём? У райскіх кушчах?

- Райскіх, не райскіх, але ж пэўнасць ва ўсім нейкая была, - павагаўшыся, узяў той цыгарэту і закурыў. - Была - і заканчваецца. Чорт галаву зломіць, куляючыся паміж супрацьлегла рознымі рашэннямі і патрабаваннямі! 3 Дома - адно, з Масквы - другое...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x