Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Што, урэшце, здарылася тады? I калі - тады? Ён і ў тэатры нячаста бываў, звычайна - з якой афіцыйнай нагоды, калі яго адсутнасць успрынялася б пэўным выклікам, і з натоўпу жанчын (а тым больш - актрыс) вылучаў каго-небудзь ад выпадку да выпадку, і то чыста вонкава. Па крайняй меры, нічога дзіўнага ў тым, што не адразу і ўспомніў кароткі флірт з адной з актрыс купалаўскага тэатра, не бачыў: калі б не фізічная - недарэчная! - смерць яе, то ўсё дарэшты сцерлася б з памяці непрыкметна, без аніводнае ўзгадкі.

Ковач вынуў з шуфляды пачак цыгарэт і запальнічку, падсунуў бліжэй да сябе попельніцу. Потым адкінуўся на спінку крэсла, перакінуў нагу на нагу. Памарудзіў, вырашаючы, ці варта курыць (курыў цяпер рэдка - толькі калі нерваваўся), і ўсё ж пстрыкнуў запальнічкай. Прыкурыў не адразу, нейкі час проста дзівіўся на агеньчык, які ледзь заўважна паміргваў (быццам падміргваў), але калі зрабіў першую зацяжку, то адчуў асалоду: атрута атрутаю, а штосьці абуджала - штосьці выцягвала з глыбіні забытага, узбуджаючы і супакойваючы адначасова.

«Старэеш, браце! - пакпіў з сябе. - Ад адной зацяжкі рассіропіўся, як маладзён». Але асалода не знікла, і колькі хвілін, расслабіўшыся, ён адпачываў нават ад думак. Хітраваў крыху, вядома, бо намерваўся ж раза­брацца з успамінамі, але прыспешваць іх, баронячыся невядома ад чаго, не хацеў. Усё даспявала ў свой час, думкі таксама... Даводзілася напружваць памяць, каб аднавіць падзеі мінулага хоць бы ў нейкім парадку: ні падзеямі тыя некалькі стрэч не ўспрымаліся і та­ды і цяпер, ні ў больш-менш выразную карціну споміну не складваліся. Так... Урыўкі... Імгненні...

Прывабілі ўвагу, памятаў, радасны бляск у вачах актрысы і тое, што гэ­ты бляск быццам наліпаў на яго, узвышаючы і амалоджваючы адначасова. Ён нават не адразу зразумеў, у чым справа, адкуль з’явілася маладая зухаватасць, але паводзіны яўна мяняліся, настрой паляпшаўся і хацелася жартаваць, паддражніваць памочніка, які, улавіўшы гэты яго настрой, завіхаўся каля актрыс, вынаходзіў усё новыя прычыны для таго, каб вечар прадоўжыўся дзе-небудзь у невялікім рэстаранчыку. Прычыны хапіла б і самай недарэчнай, але жанр, як кажуць, патрабаваў.

Рэстаран... Рэстаран ніхто асабліва не выбіраў: у падобных выпадках выкарыстоўваўся загарадны, пад Заслаўем, на беразе Мінскага мора, дзе мелася не толькі закрытая ад старонніх позіркаў зала... Усё - як зазвычай. Усё - па вышэйшым разрадзе. Ковачу мо таму, што нячаста дазваляў са­бе падобныя вечары, усё падабалася: і вячэра, і вясёлыя байкі, і дрогкае плечыка актрысы, якая, апынуўшыся побач, хінулася да яго і пазірала радасна, наіўна-закахана. Наіўна закаханая цнатлівасць актрысы, пэўна ж, была найграная: хто дзе страчаў цнатлівую актрысу! Але ў той вечар хаце­лася верыць нават у гэта.

«Люба, Любоў!» - пры знаёмстве назвалася жанчына, і так потым і называў яе Ковач: Люба-Любоў. Што ж да любві... Хто гаварыў пра любоў?

Увогуле, цяжэй за ўсё ўспомніць, пра што гаварылі яны падчас тых дзвюх-трох сустрэч: словы (як для яго, Ковача, то абсалютна пэўна) ніколі не мелі асаблівага значэння ў адносінах з жанчынаю. А тут - актрыса... лялька ў мужчынскіх руках... Вядома, лапатала штосьці на сваёй птушынай мове, перш чым пачынала стагнаць у ягоных руках, але і ў галаву не прыйшло б усур’ёз услухоўвацца ў падсалоджаныя момантам словы! Разумеў, што за ўсё трэба плаціць, і амаль адразу, без доўгіх роспытаў, ведаў, чаго ад яго чакала Люба-Любоў: усе яны чакалі і прагнулі аднаго - вядомасці. Славы! I не тлумачыць жа прыгожай жанчыне, распаленай страсцю, што і вядомасць, і слава не варты ніводнага з такіх імгненняў, - калі наогул чаго-небудзь варты...

Ковач глыбока зацягнуўся, нават папярхнуўся дымам - і рашуча патушыў цыгарэту: знайшоў чым бавіцца, забыўшыся на ўзрост? Што бы­ло - было. Ён - заплаціў за кароткія ўцехі напоўніцу, і хто б мог яго папракнуць? Хто - з тых, каго яна потым прывячала ў сваім ложку?

- Ты казаў, што любіш... - зноў з’явіўся, прагучаў у ім голас.

- Кожны чуе тое, што прагне пачуць, - не стаў адмахвацца ад думкі Ковач. - Hi розніца ва ўзросце, ні неадпаведнасць уяўленага рэальнасці не спыняе.

- Рэальнасць у любві - сама любоў.

- Скамечаная пасцель, падкамечаныя збуджанай у целе жарсцю абяцанні і прызнанні - не любоў, і толькі наіўныя дурніцы вераць у прызнанні цела, - невядома каму патлумачыў Ковач, міжволі нядобрым словам памянуўшы таго, хто скіроўваў на гэту ўяўную спрэчку яго думкі. - I толькі такія старыя дурні, як я, потым пачынаюць апраўдвацца хто ведае за што!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x