Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

3 пераможнай усмешкаю? Гэта наўрад ці. I ўсё ж цем паціху адступала, упускаючы у душу святло, - і жыцце аднауляла свае ранейшыя прэтэнзіі і прапановы. Іх можна было не прымаць, але незаўважнымі яны больш не з’яўляліся, і значыць, прыйдзе - ужо набліжаўся! - час, калі ўсе правы жыцця на яго адновяцца. Адновяцца, аднаўляючы інтарэс да ўсяго навокал. Найперш - праз паэзію, праз слова.

I па кроплі - па слову! - атруту з пераможнай усмешкаю п’ю... - паўтарыў заключныя радкі верша уголас, заўважыўшы гэта толькі па рэакцыі пасажыраў тралейбуса, які пад’язджаў да цэнтральнай плошчы, і папракнуў сябе ў душы: занадта засяроджваўся на сабе, на сваім - добра, што выходзіў якраз на гэтым прыпынку і не трэба прабачацца.

Саскочыў з прыступкі на зацярушаны снегам асфальт, удыхнуў паветра на поўныя грудзі і, агледзеўшыся (раптам хто са знаёмцаў дзе паблізу?), няспешна пакрочыў убок сквера. Думкі пачалі рассыпацца, і Стас рабіў немалыя намаганні, каб утрымліваць увагу і не наткнуцца на каго з прахожых. Лягчэй стала, калі ўвайшоў у сквер і, трымаючыся краю алеі, яшчэ больш запаволіў хаду: раптам нахлынулі ўспаміны, узгадаліся доўгія вечары, праведзеныя тут, пад старымі таполямі і ліпамі, сам-насам з паэзіяй, у чаканні Любы. Нейкім крайком свядомасці адзначыў, што боль, як звычайна раней у падобныя хвіліны, не азваўся ў душы, і толькі ціха ўздыхнуў. Быццам у адказ на ўздых, наперадзе асыпаўся зіхоткім срэбным воблачкам іней, і Стас прыпыніўся, задраў галаву і доўга дзівіўся на цёмныя вершаліны, падсвечаныя знізу святлом ліхтароў і бела-блакітным атачэннем намерзлага на галіны інею: усё хацелася дамкнуць паглядам да высокага неба, убачыць зорны россып па ім. Не адразу, не ў першую хвіліну, але праз пэўны час, калі перастаў заўважаць каго б там ні было паблізу ці воддаль, усё ж убачыў - і неба, і зоркі сям-там, у прагалах паміж галінамі, высока ўгары.

Паўгадзіны мінула ці крыху больш, але зрушыўся Стас з месца адно тады, калі холад да яго дабраўся і стала зябка. Пацепваў па ходу плячамі, памахваў рукамі, адганяючы хвіліны засяроджанасці і спрабуючы вызначыць, прыпазняўся ён на спектакль ці паспяваў. Калі меркаваць па тым, што сквер амаль абязлюдзеў і перад уваходам у тэатр ніхто не маячыў, - прыпазняўся.

Цяжкія дзверы не паддаваліся. На спробы Стаса дастукацца да вахцёра ніхто не абзываўся. Здалося нават, што там, за дзвярмі, у тэатры, нікога і не было, а спектакль прызначаўся не на гэты дзень - на іншы. Але будыніна заззяла усімі вокнамі, ледзь толькі ён адышоўся і падняў пагляд, - і каб думка якая пра магчымае выйсце! Час назад не адкруціш, але штосьці ж ён мог зрабіць!

Незразумела адкуль узніклая злосць не давала супакоіцца, змірыцца - ён таптаўся каля ўвахода, раз-пораз зіркаючы на асветленую афішу, пакуль раптам не спыніўся перад ёй. Што яго запыніла, не ведаў. А позірк слізгаў па тэксце - спярша хутка і бяздумна, потым усё павольней...

- Кардэлія - народная артыстка Любоў Гаруня, - прачытаў уголас, раз і другі раз, і ўсё ніяк не мог уцяміць значэння прачытанага: Любоў Гаруня? Люба?! Але ж яна... Яна ніколі не іграла ў званні народнай... Яна не паспела... не ведала...

Думкі таўкліся адна ўкруг адной, пакуль раптам не адхлынулі ўсе ра­зам, пакінуўшы ў ім пустату. I рэальнасць паведамленага ў афішы падалася самай што ні на ёсць рэальнай, і Стас кінуўся да дзвярэй, пачаў малаціць па іх кулакамі. Потым, узгадаўшы, што ёсць яшчэ адзін уваход у тэатр - службовы, кінуўся бегчы ўздоўж сцяны, каб апынуцца там, пе­рад ім, і ўсё ж дастукацца да каго-небудзь з вахцёраў, патрапіць у залу і ўбачыць Любу.

***

Глінскі нерваваўся. Мала таго, што выслухаў перад спектаклем доўгую натацыю ад Пекара, у якой, нягледзячы на тэлефонныя «праслушкі», вядомыя абодвум, гучалі толькі нелітаратурныя выразы і словы, дык і залу запоўніла ўсё больш журналісцкая публіка. «Зляцеліся... няйначай, як груганнё на мярцвячыну... Нябось, і тое, што ён, рэжысёр, ад вачэй хаваецца, заўважылі!» - лаяў сябе ў думках Глінскі і так, і гэтак, хоць і разумеў, што позна і карысці аніякай. Не адмяняць жа, на самай справе, спек­такль пры бітком набітай зале! Не толькі журналісты не ўспрымуць...

Мёртвая цішыня панавала ў тэатры. Не, спектакль ішоў, акцёры жылі спектаклем, перажываючы ўсё, што адбывалася ў часы Шэкспіра, без адзінай нацяжкі, без аднюткага збою: і іх галасы, і голас Любы з магнітафоннай стужкі чуліся і ў зале, і тут, за сцэнаю, у прапахлым пылам закуліссі, ясна і выразна, а ўражанне, што вакол стаяла мёртвая цішыня, не знікала.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x