Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Ды ты... Ты хоць ведаеш, што ў ЦК на разглядзе дакументы на маё павышэнне?! - узарваўся Пекар, нервова тушачы, трушчачы ў попельніцы акурак з такой злосцю, быццам яго, свайго намесніка, нішчыў. - Ды хто ты такі? Кім бы быў, калі б не мая падтрымка?

- Чалавекам. Чалавекам быў бы, - падняўся Іван, упершыню ў жыцці шчаслівы і, нягледзячы на прысутнасць Пекара, незалежны і ад яго, і ад ягоных загадаў. - Мяркую, у мяне ўсё яшчэ ёсць шанец. У адрозненне ад цябе.

Не гасячы цыгарэту, з цыгарэтаю ў руцэ пайшоў ён з кабінета - і ні голасу яго, ні постаці, пазіраючы ўслед, знямелы ад здзіўлення Пе­кар не пазнаваў. Больш не пазнаваў. Трыццаць гадоў побач - плячо ў плячо... Самы надзейны памочнік ва ўсіх справах і ўцехах... Hi сло­вам ніколі не папракнуў, не папрасіў для сябе самога... Што, урэшце, здарылася? Што адбывалася і адбудзецца, калі пачынаюць бунтаваць самыя надзейныя?

Адказаў не было. Ён, Пекар, не ведаў. Мо таму, што пазіраў на спакойна, як заўсёды, зачыненыя Іванам дзверы і гэтак жа злосна, не шкадуючы сілы, трушчыў у попельніцы не дакураную падчас спрэчкі цыгарэту. Бунт? У яго ціхім ведамстве - бунт?!

***

Бунтам пахла паўсюдна: у калідорах ЦК, у ведамствах і ўстановах, у партыйных арганізацыях. Адны выходзілі з партыі, часам як мага эфектней - у разліку на рэакцыю публікі, другія прымерваліся да іншай у бліжэйшай перспектыве рэальнасці (а значыць, і да іншых пасад), трэція імкнуліся прыбраць да рук, прысвоіць што якое з таго, чым пагарджалі больш самавітыя. I ўсе як адзін прыслухоўваліся, прыглядваліся, прынюхваліся да няпэўных чутак то з Масквы, то з Кіева, то з суседняга кабінета.

Навіны не пахнуць, як вядома... Ды не! Гледзячы якая навіна! Нездарма кажуць: дыму без агню не бывае, а змены, рэформы, як правіла, не абыходзяцца без крыві. Ці, па меншай меры, без мардабою. I хто чыёй мордаю каляіны на шляху возьмецца згладжваць, наперад не вызначыш.

Стасу не падабаліся гэтыя разважанні, але думкам ён не працівіўся. Сядзеў, утаропіўшыся ў шклянку, і думаў. Так, як думалася. То пра адно, то пра другое. Старанна абмінаючы ўзгадкі пра Любу, пра жахлівы яе адыход. Усё астатняе, якою б крывёю ад яго ні патыхала, было менш жахлівым. Хоць бы таму, што ўсё-ткі паддавалася нейкаму вытлумачэнню. А тут... Тут без нячыстай сілы не абышлося!

Падняў галаву. Перасмыкнуў плячамі, каб атрэсці выпадковую ўзгадку, кволы цень яе, і зноў апусціў пагляд... Піць не стаў. Нават шклянку недапітую адсунуў, першы раз на тыдні ўсвядоміўшы і свой стан, і пагібельнасць падобнага стаўлення да праблемы. Не тое, каб зусім апрытомнеў пасля доўгага запою, схацеўшы жыць, цвяроза ўспрымаць жыццё, але маятнік, якім яно вымяралася, яўна прытармазіў і вось-вось павінен быў пачаць рухацца ў адваротны бок. Хвілінаю раней, хвілінаю пазней... Гэта ўжо не мела значэння.

- Стас?!

Вынырнуў са здранцвення не адразу. Калі ж пагляд, шкрабануўшы па процілеглай сцяне, па свяцільні, да яе прымацаванай, перамясціўся крыху ніжэй і ўбок, пазнаў Саню... Аляксандру Юр’еўну з купалаўскага і пачаў цяжка падымацца з крэсла. Каб павітацца. Каб прывітаць яе.

- Вы, Стас? 3 цяжкасцю, прызнацца, пазнала, - падышла да століка са шклянкаю соку Саня. - Мо вам непрыемная наша стрэча, тады...

- Не, не! Прысаджвайцеся! - гэпнуўся той на месца. - Піць больш не магу, а пагаманіць...

- А пагаманіць давядзецца: мы доўга не бачыліся, а чуткі... Чуткі я і раней цярпець не магла. Цяпер - больш, чым калі-небудзь.

- Чуткі? - спрабаваў настроіцца на гаворку Стас. - Хіба яшчэ не ўсё абгаджана і заплявана? Прабачце...

- Ты ўпэўнены, што хочаш са мной гаманіць? - раптам перайшла на «ты» Саня, нейкім сёмым пачуццём адчуўшы, убачыўшы тую глыбіню пакуты, з якой імкнуўся выбрацца Стас.

- Канешне. Калі вас не бянтэжаць ні мой стан, ні мой выгляд, Аляксандра Юр’еўна, - не адразу ўспомніў ён яе імя па бацьку. - Папраўдзе, і ўзгадаць цяжка, калі я апошні раз зазіраў у люстэрка. Усё каціўся, каціўся пад адхон... услед за абрынутым у сумёт часам...

Дагаворваў, нізка апусціўшы голаў, - быццам прыслухоўваўся да водгулля сказанага, да таго, як зрэагавала на забароненыя дагэтуль словы душа. I Саня, ад якой не схаваўся міг глыбокага ўнутранага напружання, перажытага Стасам, адгукнулася не адразу. Няспешна, па глытку, піла сок, разглядваючы паэта, яго схуднелы твар, цёмныя кругі пад вачамі, зблытаныя, не прыгладжаныя валасы, непаслухмяныя нервовыя пальцы, якія ён то сціскаў, то распростваў... «Мо ніхто так, як Стас, не перажываў смерць Любашы», - мільганула думка, і Саня, хоць і адчула, што ў гэтай нечаканай выснове тоіцца папрок ёй самой, апраўдвацца нават у думках не ста­ла. Быццам не адно гэты папрок заслужыла і даўно пагадзілася з ім.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x