Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яшчэ ў ліфце адчула, што задуха вяртаецца, што трэба расшпіліць футра і зняць шапку. Перад дзвярмі ў кватэру ўзгадала, што не ўзяла ключы, але дзверы, не прымкнёныя пры выхадзе, лёгка адчыніліся, упускаючы яе ў прыхожую.

- Вярнулася... вярнулася... вярнулася... - засіпелі з усіх бакоў, здавалася, самі сцены, і Люба не вытрывала новага наступу думак: абхапіла галаву рукамі, сціснула яе, быццам хацела разгнесці, раструшчыць, каб нічога не чуць. Сіла пакідала яе - і трэба было паспець... Паспець выбавіцца ад усяго, што тузала, мучыла, гняло!

На падлозе засталася кінутая шапка, потым - футра, потым - шалік, што, як удаўка, доўга працівіўся акалелым Любіным пальцам... Pyx доўжыўся - і гэта было галоўным. Апошнім, на што яшчэ Люба была здатнаю цяпер.

- Дурніца! дурніца... дурніца... - падганялі думкі, а паветра не ставала, дыханне перапынялася.

Не ўціраючы слёз, якія залівалі шчокі, засцілі позірк, Люба навобмацак шукала шлях на балкон, натыкалася на крэслы, пераварочвала іх, не звяртаючы ўвагі на грукат, па сутнасці, і не заўважаючы яго. Доўга, адкашліваючыся, тузала цяжкую штору, якой звечара завесіла акно і дзверы на балкон. I калі дзверы нарэшце адчыніліся, і свежае марознае паветра хлынула ў пакой, ледзь не збіваючы Любу з ног, раптам - і зусім нечакана - прыйшла палёгка. Ці то перадсвітальнае неба, да якога памкнулаея душа, кранулася яе, супакойваючы, ці то там, за спіной, у пакоі, засталіся ўсе крыўды, усе балючыя згадкі і настаў час пакінуць іх назаўсёды, не вяртаючыся да іх ні ў думках, ні наяве, - Люба былому ўжо не належала. Яна рабіла і зрабіла, што магла, на што стала сілы, і цяпер не павінна нікому нічога. Слёзы высахлі, дыханне аднавілася, пагляд лунаў высока ў небе, між зорак, якія зачароўвалі, вабілі, гукалі яе кудысьці ў невядомыя пространі.

Ніводнага свайго наступнага руху яна не ўсведамляла. I не магла ўсвядоміць, бо жыла толькі душа, і жыла ўжо ў іншай рэальнасці - нябеснай. Люба проста адштурхнулася ад пражытага - не ад парэнчаў бал­кона, а менавіта ад пражытага і перажытага за трыццаць гадоў і апошнія, атручаныя болем дні - і ўзляцела, паляцела ўслед за душою. I не было ў гэту хвіліну ніякага спачування целу, скаванаму, скурчанаму жахам падзення і потым уплішчанаму ў зямлю, прысыпаную снегам, побач з няроўнаю, натаптанаю ёю нядаўна сцежкаю. Яна рабіла і зрабіла, што магла, на што хапіла сілы...

***

Рэпетыцыя даўно ўжо павінна была пачацца, але «выхад» Эд Саныча, па якім звычайна звяралі гадзіннікі ўсе прысутныя, затрымліваўся, і ад­но гэта выклікала пытанне. Яшчэ больш загадкавай здавалася адсутнасць гераіні дня - Любы, чые партрэты красаваліся на першых палосах цент­ральных газет з нагоды прысваення ёй звання народнай артысткі БССР: з чаго б ёй не прыляцець на крылах славы своечасова, пакуль не сагрэлася падрыхтаванае шампанскае?

- Крылы славы... крылы славы... - бурчаў у адказ на Саніна пакепліванне Гукаў. - Калі ўзгадаць, чым, здараецца, яны запэцканыя...

- Мо Любашу разам з «рэжам» выклікалі наверх? - зрэагавала на нейкую сваю думку Ганна, падымаючы галаву і акідваючы позіркам прысутных з незразумелай трывогаю.

- Ага! Зрання! Тады ўжо хутчэй - сярод ночы! - фыркнула Саня, хоць для перасцярогі і адступіла крыху ўбок, абапёршыся на спрытна падстаўлены Генікам локаць. - Маглі б патэлефанаваць. Спіце, маўляў, даўжэй, даражэнькія: у нас свята...

- Свята - у тэатра! - сказаў, як адсек Гукаў. - I нават у такой зайздрослівай душы, як твая, Саня, павінна ж хоць на міг ускалыхнуцца гордасць за наш, купалаўскі.

- Знайшоў дзе шчырасць шукаць!

Ганна нервавалася, і сама не вытлумачыла б, чаму. Ну, не адказаў тэ­лефон... Ну, спазняецца Люба... Дык жа горад, транспарт... Выпадковая стрэча ўрэшце!

Разумела: гэта не вытлумачэнне. Hi на якую сустрэчу з кім бы там ні было не прамяняла б Любаша рэпетыцыю: тэатр быў яе лёсам, яе жыццём - і адно смерць...

- Цьфу ты, насланнё! - адпюнулася яна ад недарэчнай думкі, не адразу заўважыўшы, што ўсе змоўклі і ўтаропіліся ў яе. - Што? Чаго вочы вылупілі?

- Ты сказала...

- Я нічога не казала! Я падумала... Я не ведаю, чым вытлумачыць узніклую сваю трывогу, а вы! Вы... - у Ганны пачыналася істэрыка, і зразумеў гэта толькі Гукаў, які падышоў, узяў яе рукі ў свае і стаў моўчкі ківаць на кожнае яе слова, супакойваючы. - Вы... Усе мы - чурбаны бяздушныя, калі маглі асудзіць, судзіць Любашу за мяккасць, за дабрату!

- Ды хто што казаў? - падміргнуў Сані Генік. - I каму з нас костачкі ў гэтым жыцці ні абмывалі?

- Прысядзь, раба Божая Ганна, - папрасіў Гукаў. - Пасядзі са ста­рым. Удваіх і маўчаць лацвей.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x