Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Думае рэжысёр!

- Рэжысёр, my dear, ажыццяўляе рэжысуру - тузае за вяровачкі, - адпіла яна невялікі глыточак з чаркі. - Твае словы, дарэчы! Ты неаднойчы даводзіў мне, што любая ўлада - і ўлада над сцэнаю і публікай перад сцэнаю таксама! - гэта ўменне маніпуліраваць словамі, ідэямі, людзьмі. Калі ламаецца любое праціўленне, знешняе і ўнутранае. I ламаецца лёгка, без непамерных высілкаў, амаль незаўважна, у стылі загадзя пралічанай, разлічанай на выйгрыш гульні.

- Маналог класнай дамы...

- Што?

- Гэта маналог знакамітага крытыка, і ён, як я здагадваюся, не вы­магае маёй рэплікі.

- Я чакала: ты неяк патлумачыш чаму, у нейкі момант упусціўшы рычагі ўплыву на трупу, развязаў з ёй вайну... амаль...

- Я? Вай-ну?! Госпадзе, Эвеліна! Чые байкі ты слухаеш? - амаль непадробна абурыўся ён. - Акцёрскі імпэт, піетэт перад Шэкспірам, перад тэатральнай «класікай», мажліва, перашкаджае - шкодзіць інтэрпрэтацыі спектакля, таму што я - рэжысёр! - не змог давесці кожнаму свой погляд, свае патрабаванні, але - вайна?! Да гэтага, мяркую, не дойдзе.

- Пры адной умове, - смакавала Эвеліна.

- І якой, калі не сакрэт?

- Ты адменіш спектакль. Да лепшых часоў, - зноў паспрабавала яна змякчыць вынесены вердыкт, усміхаючыся.

- I ты, канешне, ведаеш усё пра тыя часы, - буркнуў Глінскі, падліўшы колькі важкіх кропель у сваю чарку.

- Я - не ведаю. А ты, my dear, павіненведаць! - і брывом не павяла Эвеліна на яго буркатню і незадаволенасць. - Калі возьмеш на дні тры адпачынак і наведаеш Вільнюс, усё ў святле гэтай паездкі ўявіцца іншым.

- Парада ці закамуфліраванае парадаю патрабаванне? - церабіў бародку Глінскі, стараючыся зразумець больш таго, што пачуў.

- Табе вырашаць, Эдуард, - паднялася тая. - Вырашыш ехаць, до­брая кампанія знойдзецца.

- Я до-о-обра падумаю! - засмяяўся Глінскі. - Пасля такое сустрэчы, пасля такой гаворкі...

Ён немітусліва таптаўся вакол Эвеліны: прыклаўся да абедзвюх пульхных ручак, падаў футра, дапамагаючы апрануцца, цікаваў за кожным яе рухам, за кожным жэстам. Зрэдку адпіхваў недарэчнае ў гэту хвіліну пытанне: недаацэньваў ці пераацэньваў ён уплыў Эвеліны на падзеі апошняга часу? Зрэдку лавіў усмешлівы бліск яе позірку, міжволі схіляючыся перад ім голаў, і пачынаў злаваць: паводзіць сябе, як хлопчык... а разабрацца: без дай прычыны...

- Мы недагаварыілі, Эдуард, - абаперлася яна на яго локаць, лёгенька разварочваючы на сябе. - Наступны ход - твой, і час, як кажуць шахматысты, пайшоў.

- Што, калі прыеду да цябе вечарком? - паспрабаваў ён абняць Эвеліну.

- Прапанова не прымаецца, - рухам пляча атрэсла яна яго руку.

- Што, калі запрашу лэдзі ў рэстаран? - прадоўжыў ён гульню, праводзячы Эвеліну да дзвярэй.

- Надумаеш - запрасі, - чмокнула яна паветра каля шчакі Глінскага і выслізнула за дзверы, на міг апярэдзіушы яго наступны крок.

Калі дзверы зачыніліся літаральна перад носам, нейкі час ён стаяў нерухома; думкі рушыліся ўслед за Эвелінаю, а ён не мог ні звярнуць іх, ні ступіць да дзвярэй - з тым ці іншым намерам... Штосьці Эвеліна недагаворвала... Што?

***

Калі і выпадала Ковачу вольная хвіліна, то адно між двума тэлефоннымі званкамі або дзвюма прызначанымі загадзя стрэчамі: людзі! людзі! людзі! Кожнага трэба яшчэ раз праверыць, кранаючыся самых патаемных вузельчыкаў памяці, і ў выпадку чаго - адсеяць. Адхіліць. Цяпер ужо незваротна. Выпадковага ў іх рабоце і раней было няшмат, у сувязі ж з маскоўскімі палітычнымі бойкамі, пасля якіх разломы і шчыліны пайшлі па ўсёй краіне, руйнуючы партыю, пільнасць патрабавалася ва ўсім. Ва ўсім і пастаянна. Памылкі, і самыя што ні на ёсць нязначныя, надалей проста недапушчальныя: на карту пастаўлена многае... Калі не ўсё. I нават здагадкі не павінна ні ў каго ўзнікнуць, што ў калідорах ЦК...

Дадумваць не стаў, хоць думкі не першы дзень мулялі, змушаючы сяды-тады і волю, валявы націск скарыстаць, каб даць ім адпачыць. Адпачыць... Выпрастацца ў крэсле ва ўвесь рост, закінуць рукі за галаву, прымружыць вочы і расслабіцца. Так, каб на хвіліну-другую адключыцца ад рэальнасці, убачыць лагчыну, зараснікі лотаці над ціхай рачулкаю, човен, сябе ў чоўне з самаробнай вудаю ў руцэ... Калі тое было, не мела значэння, колькі гадоў з таго дня мінула, лічыць не злічыць, а спакой вяртаўся, паглынаў яго, закалыхваў - хвіліну, другую... Больш - рэдка выпадала, але калі б не гэта здольнасць душы, уяўлення вяртацца ў адно з імгненняў пражытага, у памяць, ён не вытрываў бы шалёнага рытму працы - з дня ў дзень, з году ў год.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x