Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Бог мой, усяго два тыдні мінула, а думаецца пра ўсё, як пра штосьці, што даўно мінула! - не падумала, сказала. I - уздрыгнула, не ведаючы, як зрэагуе на яе словы Стас, але той толькі падняў ад стала пагляд і зірнуў у яе бок. Менавіта не на яе, а ў яе бок, таму што вочы па-ранейшаму засталіся згаслымі, без іскры цікавасці і гэта чамусьці абурыла яе. - Думаеш у сваёй гардыні, што табе горш за ўсіх? Думаеш, адзін ты любіў яе? Не ведаю, ці стане сказанае мною табе суцяшэннем, але скажу: Любаша была для мяне ўсім тым, чаго не ставала ва мне самой, і я не проста любіла яе - я... шмат у чым менавіта я вінаватая ў тым, што адбылося.

- Вы?! - ад нечаканасці, ад нечаканае рэзкасці ў яе голасе, ад патрабавальнасці ў словах, звернутых да яго і ўсяго свету, ускінуўся Стас, свідруючы Саню паглядам, у якім мільгацелі шалёныя іскаркі. - Вы не можаце быць вінаватаю. Вы - адзіная, каго... каго Любоў Георгіеўна любіла.

- I адзіная, што магла яе ўратаваць, - шморгнула носам і хуценька адвярнулася, шукаючы ў сумачцы насоўку, Саня. - Вось што горай за го­ра, Стас. Вось чаму менавіта я магу сказаць табе: до! досыць!

- I розум тое кажа. А сэрца не пагаджаецца.

- Ты нават не разумееш, што шчаслівейшы - так, так, і ў горы шчаслівейшы! - заўважыўшы, што той збіраўся пярэчыць, павысіла го­лас Саня. - У цябе - талент, над табою няма рэжысёра, ты - вольны ўсе свае пачуцці, увесь свой боль выказаць у слове. Праз слова. А гэта - многага каштуе. Вышэй мо і няма нічога.

- Вы так рашуча сцвярджаеце... - не знайшоў, чым адказаць на падобную шчырасць Стас, хоць адчуваў, што словы яе ўплываюць на ўвесь настрой думак, што недзе ў іх, за імі - супакаенне. Абяцанне супакаення.

- Я шмат думала. Шмат перажыла за тыя дні і ночы, што прамінулі пасля забойства Любашы.

- За... забойства? - здавалася, не ўздрыгнуў, а здрыгануўся Стас і, каб схаваць разгубленасць, моцна абхапіў сябе рукамі.

- Неразуменне людское... Наша неразуменне забіла яе, - зрабіла Саня пэўнае душэўнае намаганне, каб прадоўжыць, як мага спакайней прадоўжыць: - Душэўна тонкія натуры - безабаронныя. Абсалютна безабаронныя! Не толькі жорсткасць, не толькі злосць людская раняць такія душы, a і любая несправядлівасць, любая няшчырасць, любая спроба за дабро адплаціць насмешкаю. Многія гэтага не разумеюць... Я, здавалася, разумела, а ў нейкі момант адступілася, адышла ўбок, замест таго, каб прыкрыць Любашу сабою.

- Вы нагаворваеце на сябе, - паспрабаваў перапыніць паток прызнанняў Стас, нарэшце заўважыўшы, як цяжка, як пакутна цяжка даецца ёй кожнае слова.

- Дзякуй, Стас. Але я ведаю, што гавару.

Саня змоўкла. Апусціўшы голаў, нейкі час маўчала, перабірала сказанае і нясказанае, прыйшоўшы да думкі, што карысць была хоць бы ў тым, што, здаецца, вывела Стаса з утрапення - змусіла зірнуць на ўсё не толькі праз сябе, праз сваё гора: дасць Бог, і ён, і яна сама акрыяюць, знойдуць у душы сілу прадоўжыць шлях, прадоўжыць працу.

Паўза, напэўна, дужа зацягнулася, бо калі Саня падняла пагляд на Стаса, то ўбачыла трывожны бляск у яго ў вачах. Паспрабавала ўсміхнуцца - і ўсміхнулася.

- Не напалохала цябе сваімі разважаннямі?

- У мяне яны яшчэ больш бездапаможныя, - не здолеў той усміхнуцца ў адказ.

- Я толькі цяпер задумалася, чаму яна... чаму мы выбралі сцэну, тэатр. Былі ж іншыя мажлівасці, іншыя дарогі, - зноў думала ўголас Са­ня. - Святло пражэктараў, апладысменты, кветкі... Гэта вабіла, так, і было б смешна аспрэчваць падобную прывабнасць штодзённага... штовячэрняга свята. I ўсё ж, галоўнае - гульня. Вечная гульня ў стварэнне новага свету, якая давала і дае мажлівасць штораз быць іншаю - не мяняючы ні знешнюю, ні унутраную структуру свайго жыцця, пражыць пэўны прамежак жыцця гераіні, усякі раз новай, незнаёмай. 3 гэтым ма­ла што можна параўнаць.

- Але ж так заўсёды ў творчасці. У любой творчасці, - не вельмі ўпэўнена пагадзіўся Стас.

- Калі хтосьці не прысвойвае тваё права на творчасць, не патрабуе слепа следаваць сваім уласным уяўленням і патрабаванням. Нават у дробязях, у дэталях, у гучанні тваіх фраз. Так, быццам ты - не з племені акцёраў ці няхай нават простых скамарохаў, быццам ты - лялька. У касцюм таго ці іншага стагоддзя апранутая лялька з тэатра марыянетак.

- Жыццё - тэатр... - мармытнуў Стас і тут жа апамятаўся, нават пачырванеў. - Прабачце, Аляксандра Юр’еўна! Я перапыніў вашу дум­ку... Неяк само вырвалася!

Саня піла сок, і заўважалася, што выказанае толькі што працягвае ў ёй вымалёўвацца, гучаць, доўжачы разважанне. Твар заставаўся спакойным, нават яшчэ паспакайнеў, і пазіраць на яго было прыемна. Hi пра што такое Стас, канешне, не думаў. Проста цішком узіраўся ў Саню, проста дзівіўся яе душэўнай сіле і адкрытасці: падышла да яго, загаварыла, суцешыла, не шкадуючы для яго дабрыні, разумеючы яго муку. Трэба б падзякаваць, а не мог. Не знаходзіў патрэбнай ноты. Не хацеў, каб гаворка перапынялася.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x