Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Цьфу, чорт! - нягучна вылаяўся Глінскі, не ўпэўнены, што вытрывае ўсё да канца, што не сарвецца. - Дай бабе веры...

Вядома, тлумачэнне ўсяму простае: калі ўжо і развітвацца са спек­таклем, то эфектна - па-тэатральнаму эфектна. I незадаволены Глінскі (тут ён не падманваўся!) зусім не ад таго, што званіў раз’юшаны праяўленаю ініцыятываю Пекар, а хутчэй таму, што ініцыятыва гэта сыходзіла не ад яго, рэжысёра, а ад занятых у спектаклі акцёраў. Як змовіліся, паставіўшы яго перад выбарам: сыграюць без актрысы, якая замяніла б Лю­бу, ці ўвогуле адмовяцца іграць... Нават Ганна ўступіла ў змову! Нават Генік лапатаў пра абавязак перад памяццю! Быццам яму, Глінскаму, не муляла памяць...

Вось і даў згоду. А з чым, запытацца, пагаджаўся? 3 тым, каб распаўзлася чутка аб задуманым па горадзе, не абмінуўшы высокіх кабінетаў? 3 тым, каб успыхнуў нездаровы інтарэс прэсы? Каб зрэагавала як ніколі гнеўна начальства? Зрэагавала. Пекар дагаварыўся да таго, што ў бязволлі і некампетэнтнасці абвінаваціў. Яго, Глінскага?! I хто?! Чыноўны пацук з даўно вышчарбленымі ад залішняй сквапнасці зубамі!

Злосць саступала абурэнню, і Глінскі зноў мераў цёмную пляцоўку закулісся шырокімі ўпэўненымі крокамі. Урэшце, Пекар - толькі Пекар! Хоць пакуль і пры пасадзе. I хто-хто, а галоўны рэжысёр галоўнага нацыянальнага тэатра яму не па зубах. I зубы ўжо не ранейшыя, і за Глінскага заступіцца было каму. I ў Мінску, і (калі што якое) у Маскве. Так што самы час плюнуць на ўсё і выйсці на людзі. Не ў ложу, вядома, не пад прыцэл журналістаў, але бліжэй да акцёраў, да сваіх, што б яны часам пра яго ні думалі...

Прайшоўшы на сцэну, стаіўшыся за бліжняй кулісаю, Глінскі ўважліва агледзеў залу - той край яе, які быў відзён з яго месца. Адзначыў лёгкае напружанне, якое дзіўнымі хвалямі перацякала з канца ў канец памяшкання. Заўважыў, што некаторыя гледачы, не зважаючы на слёзы, плакалі. I каб крэсла дзе зарыпела! каб шолах дзе абудзіўся!

Ён, дзівячыся, перавёў увагу на сцэну. Прыслухаўся нарэшце да акцёраў, як бы збоку, адасоблена, успрымаючы іх ігру, іх рэплікі. Спектакль завяршаўся. Ігралася апошняя сцэна трагедыі. Менавіта трагедыі! - і ні час, ні месца, дзе адбываліся тыя далёкія падзеі, не мелі у гэтыя хвіліны значэння: на сцэне гінула жыццё і перамагала саму смерць любоў. Стары Лір (і думкі не ўзнікла, што гэта толькі вобраз, таленавіта ўвасоблены акцёрам!), які, перажыўшы і сваю славу, і сваё вар’яцтва, спяшаўся да любай дачкі, прыспешваў і сцежку, і сэрца. I ў той напружанай цішыні, якой ды­хала зала, здавалася, чуўся кожны ўдар бацькоўскага сэрца, кожны ўсё цішэйшы усплеск яго.

- Зладзеі і забойцы! Я б яе

Уратаваў ад роспачы і смерці...

Кардэлія, Кардэлія, крыху

Хвілінку - пачакай! Што ты сказала?

О гэты пекны, чысты галасок...

Гукаў пераўзышоў самога сябе: шалёна-спакойны бляск вачэй, святло радаснага чакання на твары, шчасце стрэчы у кожным руху пасля таго, як вынеслі мёртвую Кардэлію, і любоў, любоў! Здавалася, любоў тачылася з кожнай тканкі, з кожнага моўленага і нямоўленага слова, з кожнага пагляду... Гэта зачароўвала - зачаравала нават Глінскага, які і не думаў пра такую глыбіню тэксту, кантэксту п’есы, калі браўся за пастаноўку: наўрад ці ўсведамляючы гэта, не зводзіў вачэй з распатланага, з дзівосна прасветленага хвілінамі стрэчы з дачкою старога, быццам баяўся ўпусціць нейкую нябачную нітачку падзеі, быццам, як і ўсе прысутныя, баяўся нават уздыхнуць.

Сіла мастацтва, неверагодная сіла таленту пераўвасаблення былі такімі, што нават калі прагучапа апошняя рэпліка спектакля і акцёры застылі у тых позах, у якіх яна кожнага заспела, зала не скалыхнулася. Маўчала. I некалькі кароткіх імгненняў бязмернай, бязмежнай, як здалося, цішыні, доужыліся цэлую вечнасць.

Дзе - на сцэне ці сярод гледачоў - азваўся першы рух, першы згук, ніхто не вызначыў бы. Але ўжо ў наступнае імгненне цішыня выбухнула: шквал апладысментаў узарваў яе. Людзі ўставалі, без адзінага воклічу і таму неяк асабліва ўрачыста - апладзіравалі. Хвіліну, другую, трэцюю... Акцёры раз-пораз выходзілі на авансцэну, кланяліся, не адразу разгінаючыся. Быццам вытрымлівалі паўзу, каб усвядоміць да канца, што спектакль завершаны, сыграны, і мэты сваей яны дасягнулі.

Занавес закрываўся і зноў адкрываўся. Хтосьці выпхнуў з-за кулісы рэжысера, змусіўшы выйсці на паклон разам з акцерамі, і той, агаломшаны нечаканым поспехам спектакля, падпарадкаваўся. Выйшаў, пакланіўся, зноў і зноў узіраўся ў твары людзей у зале, якія не спяшаліся разыходзіцца: даўно ён не бачыў такіх твараў, такой рэакцыі залы на спектакль. I ўжо ж, калі б сказаў яму хто ў гэтыя хвіліны, што няма ў тым яго заслугі, што акцеры ігралі свой спектакль, па-свойму - так, як разумелі і адчувалі, Глінскі, вядома, пакрыўдзіўся б. Але ніхто нічога не сказаў, і стомленыя акцеры разыходзшюя па грымерках гэтак жа моўчкі, як гледачы пакідалі перш залу, потым вестыбюль тэатра. Не адзін з іх за дзвярмі міжволі азіраўся на афішу, дзе значылася, што ролю Кардэліі выконвала ў спектаклі народная артыстка БССР Любоў Гаруня

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x