Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Фігара тут, Фігара там... Не спрабаваў спыніцца?

- Спыніцца дзе? Для чаго? - не разумеў ён.

- Ды проста спыніцца, - злёгку пацвельвалася Эвеліна. - Адных паслаць у адзін бок, другіх - у другі. Можна ж і не агучваючы, калі сло­вы ў горле ад страху захраснуць. Няўжо ніводнага разу не замуляла вымацюкацца ў адказ на чыё-небудзь распараджэнне?

- Ага, - закашляўся той, але цыгарэту не патушыў, - і ў той жа дзень апынуцца...

- Там, дзе чорт свіней гадуе, - дагаварыла за яго Эвеліна, пасміхнуўшыся. - Дык шмат хто апынецца там неўзабаве. На пацеху новай публіцы.

- Яшчэ накаркаеш! - жэстам паказаў ён угору, нагадваючы, што кабінет мог праслухоўвацца. - Ужо сёння публіцы дагадзіць немагчыма. Калі ты - пра тэатр.

- Тэатр выраджаецца, - выпускала яна колцы дыму і дзівілася на іх неяк залішне сур’ёзна. - Як і грамадства. А натоўпы... тыя, каго мы схільныя лічыць публікаю, шчэмяцца на сцэну, выцясняючы прафесіяналаў. I якімі оргіямі гэта завершыцца ў хуткім часе, ніхто не возьмецца прадказваць. Ніхто!

- Ну-у, ты ж узялася, - буркнуў той, узгадаўшы мэту загадзя спла­наванае сустрэчы. - Артыкул нават для пасвечаных залішне рэзкі, а ўжо начальства...

- С... мне на тваё начальства, my dear!

- Эве-лі-на! - рашуча патушыў Пекар цыгарэту, папракаючы сябе ў душы: рассіропіўся! былое ўзгадаў! усякую лухту выслухоўвае! - Ты ж ва ўстанове...

- А-а-а! - засмяялася яна. - А я і забыла, што яна яшчэ стаіць, яш­чэ не рассыпалася на друзкі, твая ўстанова! Што ж ты, намеснік міністра, не абяцаеш мне новае званне за згоду супрацоўнічаць? Бізун адляскаў - дзе пернік? Ці ты не ўпаўнаважаны раздаваць пернікі?

- Эвеліна Анатольеўна, - перайшоў той на афіцыйны тон, ледзь толькі заняў сваё звыклае месца. - Я ўпаўнаважаны сказаць вам, што сваім злосным пяром вы дыскрэдытуеце дзяржаўнае выданне, і наперад...

- I наперад, - не даў ён сябе перапыніць, - папрасіў бы вас не падстаўляць супрацоўнікаў і галоўнага рэдактара часопіса, якім, у адрозненне ад вас, ёсць што губляць.

- Ды пайшоў ты! - паднялася і, кінуўшы непатушаную цыгарэту ў попельніцу, пайшла Эвеліна да выхада. - Чытай свае пропаведзі каму іншаму - каму дурнейшаму! Ка-азёл!

Апошняе прагучала якраз у той момант, калі адчыніліся дзверы ў па­кой сакратаркі, і ніхто там, у пакоі, як ён разумеў, вушэй не затыкаў. Пекар ажно зубамі скрыгануў, заціскаючы ў роце брудныя мацюкі, якія з задавальненнем шпурнуў бы ўслед гэтай раз’юшанай ведзьме: і нож бы ўсадзіла па самую ручку ў грудзі, пасміхаючыся!

Азвалася сэрца, і ён змусіў сябе апусціцца ў крэсла і адсунуць шуфляду: недзе там ляжала за паперамі ўпакоўка валідолу...

- Усё ў парадку? - зазірнула ў дзверы сакратарка.

- Так, так, - змусіў ён сябе ўсміхнуцца. - Вы ж ведаеце пра імпульсіўнасць характару Эвеліны... Анатольеўны.

3 палёгкаю ўздыхнуў пасля таго, як і за ёю зачыніліся дзверы. Паклаў таблетку пад язык. Паспрабаваў расслабіцца, выкінуць з галавы толькі што адыграную сцэну, і тут жа з недаўмененм заўважыў: і ён думае пра перажытае, як пра спектакль...

***

Для наведвання могілак Саня выбрала будні дзень. I нават сябрам не сказала, збіраючыся да Любашы: хацела пабыць у палоне соснаў, адной, сам-насам са спомінамі, і пагаманіць з Любашаю хоць у думках. Не так пагаманіць, як пажаліцца. На людскую абыякавасць. На адзіноцтва, якое зацягвала ўсё глыбей. На ўласнае бяссілле там, дзе патрабаваліся воля і нязломная сіла. На тэатральныя будні, урэшце!

Будні, будзённая руціна, ад якой і раней цяжка было адкаснуцца, цяпер паглынула ўсё: на рэпетыцыях і акцёры, і рэпетытары пазяхалі, спектаклі ішлі ў паўпустой зале, пра перспектывы новай пастаноўкі ніхто не абзываўся, пазбягаючы пры стрэчы з галоўным рэжысёрам не толькі намёкаў, але і бяскрыўдных пытанняў: любое пытанне магло выклікаць буру, а новую буру ніхто ўвогуле не перажыў бы. Вось і адводзілі позіркі пры стрэчы, вось і пазяхалі, хаваючы раздражнёнасць ці хандру - абы дзень да вечара, абы вечар без лаянкі...

«У царкву трэба б схадзіць! Намерыцца - і пайсці...» - мільганула ў душы, і ў Сані ад нечаканасці думкі нават дыханне на міг перахапіла: падказка ці знак які?

Засяроджвацца на думцы не стала: ведала, што вернецца да яе ў больш зручны момант, у якую цішэйшую хвіліну. Бо хоць і не бітком набіты аўтобус, а і цяпер, удзень, штурханіны хапала. Асабліва на прыпынках. Усе некуды спяшаліся: некаму мусова трэба было ехаць, некаму карцела выйсці. Да рэплік самых нецярплівых лепш было ўвогуле не прыслухоўвацца. Што Саня і рабіла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x