Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вядома, кожная лялька нагадвала аднаго з вядомых лідэраў партыі і дзяржавы, але пэўны час, пэўныя абставіны не ўплывалі ні на іх вобразы, ні на іх паводзіны. Хто ў вайсковым фрэнчы ўзору двадцатых гадоў, хто ў цывільным, хто ў форме военачальніка, завешанай гірляндамі ўзнагарод самага рознага кшталту, хто ў акулярах, якія засланялі ўвесь твар, а то і ўсю постаць. Іх можна было назваць. Пайменна. Але імёны ў гэтым спектаклі не мелі ніякага значэння для ходу дзеяння: і сюжэт, і акцёры, няхай і ў пазнавальных ролях занятыя, - выдавалі вечнымі, вечна запатрабаванымі. Ды так яно і было, бо ў сляпой і жорсткай барацьбе за ўладу паўсюдна, дзе мелася хоць якая вышэйшая прыступка, працаваў адзін і той жа закон: хто - каго. Сродкі маглі быць любымі: пераможцаў не судзілі... Звычайна, не было каму судзіць...

Зразумець, што адбывалася на імправізаванай сцэне, Ковач нават не памкнуўся. Мо таму, што не бачыў сябе, свайго месца ці ролі ні на трыбуне, ні сярод публікі, хоць нейкім чынам не толькі прысутнічаў, але і быў задзейнічаны ва ўсім. Калі верыць адчуванню і пагляду. Усё - проста на вачах - мянялася, жыло і знікала па нечай волі, быццам хто нябачны тузаў за нябачныя матузкі, сціраў ці мяняў дэкарацыі, асуджаў - каго на жыццё лакея, каго на смерць. I адно і другое выглядала скамарошым розы­грышам. Яно б і нічога, калі б крыху на ніжэйшым узроўні - не на фоне крамлёўскай сцяны - ішоў гэты розыгрыш, а то атрымлівалася, не проста лес таго ці іншага правадыра высвечваў і падсвечваў, а лёсам дзяржавы забаўляўся нябачны рэжысёр. То раптам шчытна, плячо да пляча, ссоўваў доўгую шарэнгу малых і большых правадыроў у купку, і тады ўсе бачыліся на адзін твар, і твар гэты нагадваў ці то злепленую абы з чаго мас­ку, ці то морду нейкага монстра. А то пачынаў перастаўляць фігуркі, увесь час мяняючы месцамі, быццам разыгрываў вядомую толькі яму шахмат­ную партыю, - і тады то адна, то другая постаць дзе паступова, дзе раптоўна знікала. Знікала ў прамым сэнсе - прыплюснутая цяжкой каракуле- вай шапкаю, ці здушаная накручанымі на вушы дужкамі агромністых, ва ўсесь твар, акуляраў, ці раструшчаная ссунутымі тулавамі паплечнікаў, у той міг ужо былых...

Пры ўсёй фантасмагарычнасці карціна была жывою. I, больш таго, усё відочней уцягвала Ковача ў сваё дзеянне, хоць ён па-ранейшаму нідзе, ні за чыімі плячамі, і ценю свайго не знаходзіў: і ранг не той, і ро­ля не вызначаная... Наконт ролі, вядома, мог і памыляцца (для нечага ж яму гэты спектакль наладзілі!), а рангам далёка не дацягваўся да крамлёўскіх дзеячаў - хоць прамінулы час узяць, хоць цяперашні. Разагнаць бы іх, як зграю крумкачоў, ускормленую на бедах людскіх, ды не было каму. Не мечанаму ж! Стаіць асобна, вылучаючыся хіба што адноснай маладосцю, а ў вачах - джалы чужых маланак: пабліскваюць, палохаючы, вытыркаюцца з усіх бакоў, нават з-пад шапкі, пагражаючы спаліць усё «кідрэні фені» што тут, пад крамлёўскай сцяною, што на ўсіх абсягах краіны за ёю, - цьфу на нячысціка!

Ковач сплюнуў так рашуча, што перш затанцавала над ім выкліканае гэтым абуральным рухам рэха, а потым, ужо ў адказ на яго, пасыпаліся камяні са сцяны - сама сцяна пасыпалася, завальваючы скрышанымі цаглінамі і розным друзам і трыбуну, і плошчу, і прасцяг вакол. «Сапраўдны каменяпад!» - падумаў, міжволі спрабуючы ўцягнуць галаву ў плечы і хоць неяк прыкрыцца рукамі. А цагліны, дробячыся, ужо траплялі і па ім, пэўна, бо хоць вонкава гэта ніяк не ўспрымалася (сябе ж, сваёй постаці не бачыў), але балючыя дотыкі Ковач адчуваў усё выразней.

- Ды прачынайцеся, мужчына! Мінск! Прыехалі!

- А? Што? - лыпаў вачыма ён раз ад разу і ўсё ніяк не мог прачнуцца, а калі ўсё-ткі расплюшчыўся, то ўбачыў усмешлівы твар правадніцы і вялізную сонечную пляміну за ім, на процілеглай сцяне купэ.

***

Афішу, якая з’явілася напярэдадні, і з’явілася не публічна, не на афішных тумбах, а ў калідорах устаноў (і то - выбарачна), і афішаю цяж­ка назваць. Так... Абвестка, што калі і прыцягвала ўвагу, то сваёю нязвыклай навязлівасцю. Нават крыклівасцю. «Розыгрыш! У БДТ - розыг­рыш!» - вялікімі літарамі рознага колеру і рознай канфігурацыі стракаты плакат, а далей - па ўсім перыметры - скамарошыя заклікі: «Калі не навязаны страхам да мінулага - прыходзь! Калі не баішся пазнаць сябе ў адным з персанажаў і ўмазаць яму аплявуху - прыходзь і дзейнічай! Калі збрыдла балота будзённасці - падары сабе свята! Калі хочаш уразумець, з чым сутыкнешся заўтра, - плюнь на ўсе сумненні і будзь з намі!» I - усё. Hi дзень не пазначаны, ні час, ні дзейныя асобы. Быццам і тыя, хто будзе на сцэне, і тыя, хто знойдзе месца ў зале, ведалі ўсё, што трэба ведаць, а астатнім і тлумачыць не варта было.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x