Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- А я думаю...

- Па-а-авел Віктаравіч, - тэатральна ўзвыў Генік, паказваючы на гадзіннік, - давайце проста адкажам на пытанні... Таццяны Васільеўны, і ўсё! I не будзем высвятляць, хто пра што думае.

- Я думаю, - праігнараваў той яго патэтыку, - што тэатр - не ба­лаган, дзе адно скамарохам месца. I трагедыя - хоць старая, хоць сучасная! - не шухры-мухры за будзь здароў, калі можна і жыццё і смерць асмейваць, не азіраючыся на ўласны шлях, не ўзгадваючы пра ўласную смерць, што не сёння, заўтра...

Гукаў адмахнуўся, палез у кішэню пінжака, каб выцягнуць трубку і хоць у пальцах яе пакруціць, як нельга прыпаліць, і нечакана прадоўжыў:

- Нічога звышардынарнага, урэшце, не адбываецца. I калі б табе, Тац­цяна, часцей выпадала зазіраць да нас за кулісы ці ў грымёркі, тако-о-ога б наслухалася! Ды гаворкі гаворкамі, а работа работай... Спектаклі, як бачыш, ідуць. Рыхтуецца новы... Рэпетыцыі штодня... Што яшчэ?

- Толькі тое, што гэта - рэпетыцыі «Караля Ліра». Упершыню ў гісторыі тэатра.

- Згодны, - павярнуўся да яе Гукаў. - Гэта не шухры-мухры за будзь здароў, І я не адмоўлюся ад ролі Лipa толькі таму, што рэжысёр ба­чыць караля шутом, старым шутом, які з’ехаў з глузду і аддаў царства, а потым і жыццё, дзеля пацехі публікі.

- О-о-о, штосьці новенькае...

- Старое як свет, - рэзка абарваў ён Геніка, не даўшы сябе перапыніць. - Вось толькі, відаць, дагналі нас часы, калі ўсё - на пацеху, усё - каб публіку весяліць. I не толькі ў тэатры - паўсюль. На плошчах, на экранах, у часопісах... Так, так, так, Таццяна, не ў крыўду табе будзь сказана, і ў часопісах! I да твайго часопіса, як бачна, чарга дайшла...

- 3 чаго ты ўзяў?

- 3 чаго? У тэатр - падчас рэпетыцыі - прыходзіць - упершыню, заўваж! - не хтосьці з аддзела культуры, а намеснік галоўнага... I прычына, як я зразумеў, самая банальная: пайшлі чуткі! трагедыя Шэкспіра прачытваецца, як скамарошы розыгрыш! трупа не разумее рэжысёра!

- Усё так і ёсць, - сказала, як цвік забіла, Ганна.

- I гэта наша ўнутраная справа. Табе так не здаецца? - пакпіла, прыпудрываючы носік, Саня.

- Не знаю, што вам, бабам, здаецца, а мне, старому - і дадам: заслужанаму! - акцёру, раздзьмуты перабудоваю касцёр амбіцый не даспадобы, - сплюнуў Гукаў. - Хутка плюнуць не будзе куцы, каб на генія не патрапіць, а ўся геніяльнасць сяго-таго ў адным слове ўмяшчаецца: брыдота!

- Во дае стары! - буркнуў, схіліўшыся да Сані, Генік.

- Сказанае можна аднесці да новай пастаноўкі ці гэта проста думкі ўслых? - звярталася Голубева ўжо толькі да Гукава, у душы папікаючы сябе за спробу выйсці на гаворку аб тым, што цікавіла, з наскоку, адразу з парога: па усім было відаць, што канцэпцыя спектакля нават тымі, хто заняты ў ёй у галоўных ролях, успрымаецца неадназначна. - Мая цікавасць, павер, падагрэта не чуткамі, і не жаданнем першай ухапіць штосьці смаленае, тым больш - за кошт аўтарытэту акцёраў. Адусюль плыве такое, што і падумаць страшна: а раптам захлынёмся? Не спахопімся своечасова - і захлынёмся брудам, пацехі дзеля... Вось чаму прыйшла да цябе.

- Мо астатнія тут увогуле толькі для масоўкі? - фыркнула Саня і, неяк грэбліва агладжваючы спадніцу, паднялася. - У мяне асабіста - больш ні хвілінкі вольнае.

- Канешне, канешне. Прабачце! - на міг схіліла ў яе бок голаў Голу­бева. - Гаворка толькі для зацікаўленых... Так што дзякуй. Дзякуй усім!

Усе, апроч Гукава, падняліся: хто звяраўся з гадзіннікам, хто збіраў свае паперчыны, перш чым развітацца. Ганна, якой муляла застацца (іх жа ўсіх папросту ветліва выправаджвалі), не адразу, але рушыла за астатнімі. Азірнулася на Голубеву: тая схілілася да суразмоўніка і штосьці ціха даводзіла яму, ці то супакойваючы, ці то дапытваючы, і толькі ўзмахнула ру­кой, калі тая заўважыла яе марудлівасць.

- Ты што? Застаешся? - гукнула з калідора Люба.

Куліса захінулася. Стала ціха. Так, быццам сцэна зусім апусцела. Хоць крыху ўбаку ад пляміны святла ў цэнтры сцэнічнай пляцоўкі па-ранейшаму гаманілі двое - жанчына і мужчына. I ў гэтыя хвіліны не мела значэння, што яна - вядомая журналістка, а ён - народны артыст, што гаманілі яны пра адносіны да трагедыі Шэкспіра і мажлівасць поспеху альбо правалу яе пастаноўкі ў Мінску. Голубева нічога не запісвала, стары акцёр нічога не сцвярджаў пэўна і безапеляцыйна - ён, здавалася, увогу­ле страціў усякую цікавасць да нечыяй там трактоўкі, быццам ніколі і на міг не губляў упэўненасці, што Лір на беларускай сцэне будзе такім, якім сыграе яго ён, Гукаў.

***

- Ды хто ён такі, гэты ваш Гукаў? - лена адмахваўся ад гаворкі Глінскі. - Ну, сорак гадоў на сцэне... Ну, народнага яму выбілі некалі... Дык не яму аднаму! А гады - той скарб, што належыць яму, акцёру, а не тэатру.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x