Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Той-сёй ужо напіўся, - адхінаючыся, кіўнула Ганя ўбок Гукава, які спаў у кутку кушэткі ў такой нязручнай позе, што толькі дзіву дацца. - Я пайду...

- Не, не, не! - тут жа падскочыў да яе памрэж. - Хоць на мінутку! Хоць на адзін тост, як той казаў...

- «Той» - гэта той, каго вы так лісліва ўлагоджваеце... на карысць агульнай справы? - атрэсла цяпер ужо яго руку з пляча Ганя.

- Ганна Васільеўна!

- Раба Божая Ганна? - лыпнуў вачыма Гукаў. - Ганнуся! Яны мя­не, старога, спойваюць, каб пераключыцца на цябе...

- Цябе споіш! - падсела яна да яго. - Ішоў бы спаць, Павел.

- Чаму ніхто не налівае даме? - стараўся выпрастацца, сесці раўней Гукаў. - Раба Божая Ганна - гэта вам не хухры-мухры за будзь здароў!

- Ужо наліта, - падаваў праз стол напалову напоўненую шклянку Жлуктаў. - А за што вып’ем, скажа Іван Георгіевіч.

- За цыцкі! За жаночыя цыцкі, мужыкі! За гэткія, як у... - запнуўся той, забыўшы імя актрысы. - За любыя!

- Ну-у-у-... - расчаравана адкінуўся назад, прываліўшыся да сцяны, Гукаў.

- Што «ну»? Што «ну»? - замітусіўся Генік, і Ганя гідліва паморшчылася, потым рэзка, адным глытком выпіла налітую гарэлку, таўханула Гукава.

- Пайшлі, кароль. Давяду да дзвярэй нумара.

Гэтак жа рэзка, адным рухам паднялася, тузанула старога за рукаў, змусіўшы зварухнуцца і пачаць падымацца. Потым усміхнулася Геніку, які падскочыў да яе з разгубленым тварам.

- А як жа Іван Георгіевіч? Ён жа хацеў... Мы хацелі...

- Чаго хацеў Іван Георгіевіч, трэба было хацець да таго, як набраўся, як свіння. Чаго хочаце вы? Ды вы ніколі нічога, апроч таннага поспеху і выпіўкі на халяву, не хацелі!

- Во адбрыла! - пахітваўся побач Гукаў, чапляючыся за яе. - А то ўздумалі падкласці бабу... Раба Божая Ганна - гэта табе, Генік, не хухры-мухры за будзь здароў! Будзь здароў!

- А як наконт бабы? - ікнуў, нават галавы не павярнуўшы ў іх бок, госць. - Што - я так і не патрымаюся за цыцкі? Вы абяцалі, мужыкі...

- Вось іх брудныя сракі і заменяць іх табе! - адказала Ганя, адштурхнуўшы Геніка, і пайшла да дзвярэй. Ужо з парога, ледзь паспеўшы падхапіць пад руку Гукава, які пасунуўся за ёй і ледзь не бразнуўся вобзем, кінула: - Скаціна ты, Генік. Як і твой заступнік.

Пэўна ж, слёз Ганніных ніхто не бачыў, хоць яна з заплаканымі вачыма не адразу знайшла пакой Гукава. Не адразу, але знайшла. I калі той, асалавелы і раскіслы, нарэшце апынуўся на месцы, нават не развіталася са старым: дзе ўпадзе, там і засне...

«Спакайней, цішэй, раба Божая Ганна! Не табе першай, не табе апошняй плюнулі ў душу...» - угаворвала сябе і ў калідоры, і ў пакоі, і на бал­коне, куды адразу, зашчоўкнуўшы толькі замок, скіравалася, адчуўшы, што задыхаецца, задыхнецца, калі не ўздыхне на поўныя грудзі, каб адпусціў боль. Незнаёмы боль... Так, бы на часткі разрывалася душа, а яна нічым не магла дапамагчы ёй... сабе... Думкі блыталіся, невымаўленыя словы забівалі рот, непралітыя слёзы пяклі, выпякалі ўсё ўнутры.

- Цішэй... цішэй... - шаптала. - Hi зямля з-пад ног не выслізнула, ні неба на галаву не ўпала... Вунь яно, неба! Зорнае-зорнае... Агромністае-агромністае! Пасвятлее - і наступіць новы дзень...

Урэшце, Ганя так і не заўважыла, калі наступіў дзень.

***

- Таццяна Голубева. Таццяна Васільеўна, - падала руку памрэжу жанчына і ледзь стрымалася, каб не вырваць яе, калі той паднёс руку да губ. - Часопіс «Айчына»...

- Ну, хто ж не ведае ваш часопіс і вас, яго натхніцельку і кіраўніцу, Таццяна Васільеўна!

- Калі можна, пяройдзем на дзелавы тон... - разглядвала яна памрэжа з той цікаўнасцю, якую выклікаў бы незнаёмы від раптоўна сустрэтага насельніка іншай планеты: гэткі пяцідзесяцігадовы лысы «хлопчык», што заўжды на падхопе, - знешне да прытарнасці паслужлівы і ўсмешлівы, у душы - атрутна колкі і хітры. - Мне хацелася...

- Мне паведамілі, Таццяна Васільеўна, Эд Саныч... Прабачце, Эду­ард Аляксандравіч, галоўны рэжысёр! - упаўнаважыў мяне зрабіць для вас усё, што пажадаеце.

- Так ужо і ўсе?

- Прашу ў кабінет, - выгнуўся той дугою. Усяго на міг. Бо ўжо ў наступны міг узвышаўся над ёю ва ўвесь свой немалы рост, адчыняючы дзверы. - Пакінеце парасон. Вып’еце што-небудзь лёгкае.

- Дзякуй, - павярнулася Таццяна спіной і да дзвярэй, і да свайго праважатага. - Але пройдзем адразу на сцэну, да артыстаў. У мяне мала часу, Алег...

- Алег! Проста Алег! - прычыніў той дзверы, скараючыся яе волі і незаўважным жэстам скіроўваючы Голубеву ўбок грымёрак даволі вузкім калідорам. - Як скажаце, Таццяна Васільеўна, так і зробім. Акцёры пасля рэпетыцыі не разышліся. Эдуарда Аляксандравіча, праўда, выклікалі ў міністэрства. Але ўсё, што вам...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x