Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Няйначай, думка нейкім чынам матэрыялізавалася, увасобіўшыся ў рух, жорсткі сваёй неадменнасцю, - натоўп адхлынуў, клубок целаў абрушыўся ўніз, крышачы ўсё на шляху. Бачылася гэта выразна, ва ўсёй жорсткай рэальнасці імгнення - і здзівіла Глінскага (калі б мог ён усведамляць цяпер здзіўленне) не аголеная, нічым жыццёва неабходным не выкліканая жорсткасць пакарання, не скрыўленыя, а то і вывернутыя невыноснай пакутаю смертнікаў твары збітых з ног, раздушаных гэткімі ж, як самі, гарапашнымі людзьмі, а тое, што ён пазіраў на ўсе з задавальненнем. Хоць калі задумацца...

Задумвацца ён не стаў - не тая мінута, як кажуць. Задавальненне ж, ледзь толькі крайком свядомасці ўлавіў яго, узмацнялася, расло. У нейкі міг з’явілася адчуванне, што гэта ён, Глінскі, з задавальненнем адкідвае, спіхвае з прыступак гэты натоўп, - усё з большай жорсткасцю, усё ніжэй і ніжэй. Пад ногі! У гразь! У ліпкі змрок апраметнай! Туды, адкуль спрабуюць выбрацца!

- Так, колькі б смутку ў сэрцы ні насіў, быць цвёрдым змусяць гэткія часы!

Хто гэта сказаў? Чаму словы раскатам перуна пракаціліся недзе ўгары, асыпаўшы Глінскага халоднымі іскрамі сінечы? Пры чым тут Шэкспір з яго Лірам? Лесвіца...

Лесвіца знікла. Уся карціна, так выразна бачная толькі што, знікла, і цішыня, пэўна ж, была ўяўнаю. Бо вось ужо слых улоўліваў нечыя крокі ў калідоры, гул горада за вокнамі, дзіўнае рытмічнае пастукванне... Не ад­разу і ўцяміў, што чуе ўдары ўласнага сэрца. Уцяміўшы, глыбока ўздыхнуў і расплюшчыў вочы. Яшчэ падумаў: гэта ад ператамлення, але тут жа схамянуўся, адмахнуўся ад думкі, паспрабаваў аднавіць у памяці сцэну, якую толькі што назіраў аднекуль збоку ці зверху. Хоць мо дакладней: знутры... 3 глыбіні сканцэнтраванасці...

- Эдуард Аляксандравіч, ці можна?

- А-а, - паморшчыўся, пачуўшы голас сваёй прымы, Глінскі і, перш чым устаў насустрач Ганне, даланёю сцёр з твару і самы непрыкметны след раздражнення: з дамамі вечна трэба быць напагатове, каб ненарокам, па неасцярожнасці, не апынуцца раптам перад раз’юшанаю львіцаю. - Заходзь, Ганначка! Цалую ручкі... Цалую ручкі...

Цалаваў ён не ручкі, а шчочкі - ды якое гэта мела значэнне? Ганна адразу адмякла, адтала і... няхай часова, але схавала кіпцікі, якімі ўжо намервалася злёгку паказытаць яму бараду.

- 3 чым да мяне? 3 крыўдаю? 3 просьбаю?

- 3 прапановаю, - какетліва паправіла шалік прыма, усаджваючыся ў крэсла так, каб святло падала на твар крыху збоку. - Не ведаю, чаму ты сам не заўважаеш, што нашы актрысулі ўсё робяць, каб сарваць спек­такль і як не цяпер, то падчас прэм’еры выставіць цябе - цябе, цябе, Эду­ард, як бы ты да гэтага ні паставіўся! - недавукам і пыхліўцам. Я ўжо не кажу пра сябе!

- А што ў іх да цябе? - задумліва агладжваў бараду Глінскі, разглядваючы актрысу, як разглядваў бы казюрку, злоўленую сачком.

- Як што? Як гэта што? - заёрзала тая пад гэтым цяжкім паглядам. - Нельга сыграць ніводзін на свеце спектакль, калі табе не падыгрываюць партнёры! А тут у цябе гэткія выкрунтасы...

- Ну, якія такія выкрунтасы, радасць мая? Табе было б больш да спадобы проста далдоніць завучаны тэкст?

- Не пра мяне гаворка. Калі гэта я самавольнічала, тваю волю ігнаруючы?

- Было, было, - падняўся Глінскі, каб узяць са шкапчыка выпіўку. - Ды каб не ўспамінаць, - па чарцы каньяку... А?

- Ты мяне не даслухаў!

- Даслухаў, не даслухаў... - разліваў той каньяк. - Чаго і пра каго я ў тэатры не ведаю? Ды мне вядомы ўсе насмаркі і крытычныя дні нашых актрысуль, не тое што іх выказванні ці намеры! Упэўнены, што і яны, як і ты, дарагуша, памятаюць, хто ў тэатры гаспадар, чыя воля пануе з ранку да ночы. За гэта і вып’ем.

- За гэта? - вагалася тая.

- А за што? - пацвельваўся Глінскі, задаволена пасміхаючыся.- Усё жыццё - тэатр, а які тэатр - без рэжысёра? А, дарагуша?

- Нешта ты задужа вясёлы... - так і не выпіла Ганна, насцярожана назіраючы за рухамі Глінскага. - Няйначай, новую ахвяру знайшоў?

- Калі ты маеш на ўвазе новую бабу...

- Пляваць мне на тваіх баб, Эдуард! I даўно! Але калі ты ўздумаў пад руінамі свайго новага спектакля пахаваць маю мару пра новае званне, сцеражыся. Я занадта доўга ішла да яго, зашмат паклала...

- Ні-чо-га ні-ко-лі, дарагуша, ты не клала на алтар поспеху, апроч сябе самой, - наліваў сабе другую чарку Глінскі, - апроч свайго шыкоўнага без апраткі цела. Чаго ж раптам захвалявалася? Спалохалася, што старэеш?

- Ну і свіння ты, Глінскі! - ускочыла яна.

- Хіба я пярэчу? - цадзіў той каньяк, быццам пагладжваючы актрысу паглядам. - Са мной трэба ласкаю... Ці забыла?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x