Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Ды пайшоў ты! - ужо ад дзвярэй кінула Ганна, не адразу вырваўшыся з яго ўчэпістага позірку. - 3 ім, як з чалавекам...

- У тым і памылка, - буркнуў Глінскі, адвярнуўшыся ад дзвярэй, перш чым яны зачыніліся. - У тым і памылка, дарагуша.

Ён узважыў у руцэ добра ўжо перапалавіненую бутэльку, зіркнуў на гадзіннік і, спакойна разваліўшыся ў крэсле, чарговы раз напоўніў чарку...

***

Званіў Стас. I Любу, якая ў кватэры была не адна, хоць і не напалохаў гэты званок, але насцярожыў: занадта пільна ўглядваўся ў яе, у яе жыццё прыблудны паэт, і кіравала ім яўна не толькі пачуццё, што б ён сам ні гаварыў і ні думаў у тую ці іншую мінуту. Няйначай, прыглядваў за ёй. То перастрэне ў горадзе - быццам бы выпадкова, то назвоньвае ледзь не сярод ночы, то вакол дома яе бадзяецца... Канешне, можна было б пайсці на больш рашучыя процідзеянні, сказаць каму... з высокапастаўленых, ды іх Люба, хоць і прымала ў доме, баялася яшчэ больш, чым свайго маладога наглядчыка, і лепш не думаць ні пра яго, ні пра іх, нанач гледзячы.

- Хто там так позна, Любаша? - пачула голас Пекара з ваннай і ўздрыгнула ўсім целам.

- Саня. Сяброўка, - салгала, не задумваючыся, і пагладзіла даўно апушчаную трубку: ці то для большай пэўнасці, ці то з падсвядомым шкадаваннем.

- Я сей мамент! Ты ідзі, ідзі ў спальню.

Загад і ў малой ступені не паходзіў на просьбу, і Любе, якая ціха зглынула ўздых, нічога не заставалася, як прыглушыць святло ў кухні і ісці разбіраць пасцель. Яна спрабавала падключыць, як рабіла звычайна, уяўленне і паставіцца да таго, што адбывалася і прадоўжыцца на працягу наступнай паўгадзіны, як да ролі, - да чарговай ролі, на якую пагадзілася і якую змушана была выканаць, пажадана - без адзінай фальшывай но­ты. 3 кожным разам рабіць гэта было ўсё цяжэй: уяўленне прабуксоўвала, душа пачынала пратэставаць... Яе, Любу, выкарыстоўвалі, перадаючы з рук у рукі, і віной таму - яе страх. Так, так! Хацела яна ў тым сабе прызнацца або не, усяму віной - жывёльны страх, у які, як у пастку, загналі яе душу. 3 яе, Любінай, згоды загналі. Напачатку. На самым пачатку, калі ёй, наіўнай, здалося: за поспех на сцэне, за мажлівасць увайсці ў кола набліжаных да ўлады людзей можна ахвяраваць усім, аддаць усё.

3 чаго пайшло? 3 гатоўнасці пайсці на што заўгодна дзеля будучай славы - дзеля славы! Адкуль Любе тады, тры гады таму, было знаць, што з усяго ёй паабяцанага і сотай долі яна не атрымае, што давядзецца расплачвацца сабою ўсё жыццё! - перш за абяцанне, потым заплаціўшы, пачаўшы плаціць - хоць і ў думкаах не трымала, што будзе плаціць, - за страх? За страх, што адкрыецца ўся гнусная падаплёка яе двухмесячнага замежнага ваяжу, дзе давялося «тушыць» сексуальны жар вырваных з до­му, з цёплых жончыных абдоймаў чыноўнікаў - аднаго за адным, па чарзе, хаваючы ўласны жах перад тым, што чынілася...

- Як? Ты яшчэ не ў ложку? - перапыніў яе думкі голас Пекара, і Люба, перш чым азірнулася на яго, незаўважна змахнула набеглыя слязіны. - Позна... Так што часу ў нас няшмат.

«Сухажылы, нахабны, упэўнены ў сваёй перавазе арангутанг...» - па­думала яна, распранаючыся і прымружваючы вочы, каб не адкрыць, не адкрываць іх потым на працягу усіх наступных хвілін: цела скаралася чужой волі, душа, калі б магла, калі б мела неабходную сілу, пакінула б цела...

Жалобна зарыпеў ложак, сцялася ў ложку пад цяжарам распуснай грубай страсці Люба, збіраючы ўсю волю ў сцятыя кулачкі, каб не ўзвыць ад бездапаможнасці, ад бездапаможнай тугі па волі, па чыстым паветры любві, якога каторы ўжо год ёй так не ставала.

***

Дзіўны трохкутнік утваралі ў цэнтры горада гэтыя тры будыніны, аддзеленыя адна ад адной старым скверам. Цяжкі, грувасткі гмах ЦК, цэнтральны ўваход у які ахоўвалі аграмадныя каменныя галовы (менавіта не бюсты, а галовы) правадыроў пралетарыяту, пампезны ў сваіх прэтэнзіях на архітэктурны шэдэўр тэатр з гэткай жа пампезнай прыбудоваю грамадскага туалета на рагу паміж сваім службовым уваходам і цэнтральным ўваходам у высокую партустанову, і па-канструктывісцку строгі шэры сталак­тыт Дома афіцэраў, да якога выкшталцона і па-свойму грацыёзна ляпіўся разам з узгоркам, дзе стаяў, былы архірэйскі дом. Мала хто пра гэта помніў, але сапраўды ў канцы XIX - пачатку XX стагоддзя тут мясціўся архірэйскі падворак, і тое, што сёння дом займаў Саюз тэатральных дзеячаў, адно з невялікіх памяшканняў на паўпадвальным паверсе за рыфлёнымі непразрыстымі аконнымі шыбінамі аддаўшы пад рэспектабельную забягалаўку, празваную ў народзе «Мутным вокам», было глыбока сімвалічна. Асабліва, калі накласці намаляваную на цэнтральным пагорку Мінска карціну на знак эзатэрычнага трохкутніка з вокам у верхнім куце.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x