Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Дзякуй. I за запрашэнне, і за пачастунак, - адпіўшы з кубка колькі глыткоў, паставіў Ковач яго на стол і падняўся: упершыню трывожнае адчуванне нестандартнасці сітуацыі змянілася у ім трывогаю. Штосьці, чаго ён не ведаў і што адбывалася ці ў самым хуткім часе адбудзецца, патрабавала поўнай сакрэтнасці: нездарма ж выходзілі яны пад дажджом прагуляцца!

Дождж хоць і не перастаў, але і не ўзмацніўся. 3-за вялікага парасона неба не праглядвалася, ды і не шукаў Ковач яго паглядам, услухоўваючыся ў ціхі перастук кропель, у крокі, якімі яны мералі мокрую дарожку, услухоўваючыся ў маўчанне гаспадара. Калі той урэшце загаварыў, у голасе не чулася ні трывогі, ні напружання.

- Мяркую, ты, Віктар Віктаравіч, не можаш не здагадвацца, што вымагае нашай гаворкі тэт-а-тэт, далей ад чужых вачэй і вушэй, і разумееш, што не гукаў бы, каб не давяраў табе як раней, так і цяпер.

- Я высока цаню гэты давер. I не падвяду.

- Знаю. I таму хачу, каб слухаў і запамінаў. Не па пратаколе, а па сутнасці.

Нейкі час ён маўчаў. Ішоў, не запавольваючы крокаў і не паварочваючыся да Ковача, і нават шолах крокаў, шолах дажджавых кропель, здавалася, не парушалі цішыні.

- Цана свабоды - вечная пільнасць, казаў хтосьці з філосафаў, - прадоўжыў гаспадар, - і справядлівасць гэтага сцвярджэння адчуваецца асабліва ў нашы дні. Пільнасць, пільнасць і яшчэ раз пільнасць! Каб не застацца ў дурнях. Каб не аддаць усё, што такою працаю здабывалася.

- Усё так сур’ёзна? - не здолеў схаваць заклапочанасці Ковач.

- Вярхушка ўжо амаль нічым не кіруе, хоць многія - і мы! - па інерцыі падпарадкоўваемся. Робім выгляд, што падпарадкоўваемся! Але ж калі з-пад носа імкнуцца вынесці не толькі напрацаванае народам, a і на будучыню партыі, народа з Крамля замах робіцца, нельга жыць, быццам нічога не адбываецца. Мы проста абавязаны прадугледзець, прадухуліць што якое з магчымых наступстваў задуманага развалу краіны і абараніць, калі спатрэбіцца, сваіх. Сваіх людзей.

Зноў колькі хвілін чулася толькі пастукванне кропель, і Ковач не перапыняў узніклую паўзу, абдумваючы не пачутае (нічога новага - таго, чаго ён не знаў, - не прагучала), а магчымасць павароту гаворкі бліжэй да ўласных спраў і планаў. Хто ўспомніць пра іх, рэспубліканскіх лідэраў, у выпадку чаго? Хто да іх прыслухоўваецца сёння?

- Самастойнасці нам не стае! - нечакана вырвалася ў яго даўняе, не аднойчы абсмактанае ў думках.

- Правільна. Правільна мысліш, Віктар Віктаравіч, - запыніўся той, паварочваючыся да Ковача. - Нават тэатр марыянетак развальваецца, калі няма таго, хто ведае, калі і за якую вяровачку тузануць, каб дзеянне працягвалася. Што ўжо казаць пра краіну? Пра вялікую краіну! То змаразмелым старым дазвалялі тузаць сябе туды-сюды без толку і карысці, то мечанаму нячыстай сілай падкаблучніку аддалі ўладу, а цяпер дзівімся, што усе рассыпаецца.

«Смела! - мільганула ў Ковача. - Відаць, і сапраўды спра­вы дрэнь...»

- Вось і кажу, - рушыў той далей, атросшы парасон. - Галоўнаму перабудоўшчыку архітэктары гэтай перабудовы з Захаду шчодра з плацяць - Нобелеўскай прэміяй не абыдзецца! Тым, хто акружае яго сён­ня, мала што перападзе - і яны, разумеючы гэта, выходзяць, прадзіраюцца на авансцэну падзей самастойна і думаць не думаюць, чым усё абернецца. Чым можа абярнуцца... Рэспубліканскія ж партыйныя эліты - і наша ў тым ліку! - пакуль што толькі прыглядваюцца да сітуацыі. Чакаюць. А чаго чакаць? Таго, што у выпадку змовы калякрэмлёўскіх арлоў застанёмся незапатрабаванымі ні ў Маскве, ні дома? Што апынёмся пад нагамі ў больш нахабных пераемнікаў, якіх самі гадавалі ў камсамольскіх школах? Што будзем пахаваны пад шалёнай плынню зняславы і нянавісці? Усё да таго ідзе.

- I выкліча хаос, калі выявіцца, - падумаў уголас Ковач і тут жа папікнуў сябе ў душы за нястрыманасць.

- Хаос... Хаос... - у галовах. I даўно ўжо, - зноў задумаўся Першы на хвіліну, перад тым чым прадоўжыў. - Давераных асоб, з кім мож­на гаварыць больш-менш адкрыта, няшмат. Мажліва, кола іх трэба яшчэ звузіць, пакідаючы толькі самых-самых. Верных - пры любых абставінах. Пры любым павароце падзей. 3 табой першым гавару, Віктар.

- Дзякуй. Я апраўдаю...

- Не спяшайся дзякаваць, бо на цябе ўскладваю немалыя спадзяванні: спатрэбіцца ж не толькі сіла душы, але і сіла волі, і вопыт работы ў органах, і ўменне маніпуліраваць патрэбнымі людзьмі на карысць справы, і актыўна задзейнічаная памяць. 3 гэтага дня - ні слова нідзе не занатоўваць! Увесь распрацаваны план дзеянняў, усе прозвішчы - у схронах памяці. Да таго моманту, калі што якое спатрэбіцца падняць і скарыстаць. Інакш - не тое што кагосьці са сваіх не далічымся, а і ворагаў новых нажывём раней часу. Задача на сёння: калі ўжо і не застацца на кані, то і пад канём, пад капытамі яго не апынуцца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x