Стефан Гейм - Агасфэр (Вечны Жыд)

Здесь есть возможность читать онлайн «Стефан Гейм - Агасфэр (Вечны Жыд)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Агасфэр (Вечны Жыд): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Агасфэр (Вечны Жыд)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Але цуд, як і ўсе Ягоныя цуды, пачаўся страшным і велічным відовішчам, як толькі з прасторы прасьцерлася Божая правіца, сягнула праз цэлы сьвет, і ўсе стварэньні сабраліся ў Яго руцэ. Пасьля ўся неабсяжнасьць звузілася, і, як штукар дастае свае аксэсуары - парашочкі й пудэлачкі з эліксірам і костачкі, альбо як кухарка муку, яйкі, алей, так, убачылі мы, Ён узяў з усёй зямлі грудачку пылу й з усіх водаў адну кропельку й з усяго паветра ўгары адну паветрынку й з усяго агню дробную жарынку й гэтыя чатыры слабыя элемэнты-стыхіі - холад, цяпло, сухасьць і вільгаць Ён паклаў сабе на далонь і з таго зьляпіў Адама. І мы павінны былі яму служыць, кажа Люцыпар, усё яшчэ павярнуўшся да мяне, і мусілі былі пачалавечы падладжвацца й пахлебіцца й кланяцца яму й ганараваць яго! І так сказалі анёлы перад абліччам новага Адама: дзеля якое мэты й прычыны стварыў Бог яго з гэтых чатырох стыхіяў, калі ня дзеля таго, каб усё на сьвеце карылася яму й слухалася яго? Ён узяў грудачку пылу зь зямлі, каб усе пылатворныя служылі Адаму, кропельку вады, каб усё ў морах і рэках давалася яму, подых-вятрынку з паветра, каб усё жывое ў паветры было ягонае, жарынку з агню, каб усе агнявыя істоты й духі й магуты падкладаліся пад яго. Хвалеце Госпада ў вышынях.

Агасфэр (Вечны Жыд) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Агасфэр (Вечны Жыд)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аднак шматшаноўны й высакародны Каспар Гоер кладзе палец на тоўсты падбародак і рашае, што, зрэшты, ня будзем пазбаўляць абвінавачаных права й зь іхняга боку запрасіць сьведак; калі тыя сьведкі вызнаюць такія самыя аблуднасьці, што й абвінавачаныя, яны павінны быць гатовыя трактавацца судом з такой самай строгасьцю, як і гэтыя; ва ўсім астатнім тэрміны працэсу цьвёрда ўстаноўлены й ня могуць быць перасунутыя, пакуль там недзе паміж Амстэрдамам і горадам Цёнінгам перакоўваюць закульгалага каня альбо мяняюць восі ў калёсах.

— А цяпер шаноўны гер superitendent, — завяршае ён, — задавайце Вашыя пытаньні абвінавачаным, каб гэтыя сваімі адказамі маглі выявіць, ці трымаюцца яны сваіх ілжывых вераваньняў альбо ці не хацелі б яны лепей вярнуцца да вучэньня Лютэра, як яно выкладзена ў Аўгсбургскім веравызнаньні, і да гольштайнскага царкоўнага парадку.

У поўным даверы да сілы Гасподняй, якая коней робіць кульгавымі й ламае восі ў калёсах галандзкіх ілжэпрапаведнікаў, пачынае Айцэн свой допыт, хітра плануючы пры гэтым паступова перайсьці ад агульнага да спэцыфічнага, так што ў канцы няшчасныя ератыкі павіснуць-такі ўсе на вострых круках лютэраўскай дыялектыкі. Але гэтыя выяўляюць сваю цьвёрдахрыбетнасьць, адказваюць на ягоныя добра аргумэнтаваныя словы дзёрзка альбо зусім не адказаваюць і нават заяўляюць, што ніхто не саштурхне іх убок зь іхняй веры, нават гер супэрінтэндэнт не саштурхне, як бы на іх ні напіраў.

Такога роду супраціў, прызнае Айцэн, прыняты высакародным і шматшаноўным шталерам у дрэнны бок, супроць абвінавачаных, але й супроць яго, які гэта церпіць. І ён рашае не ўдавацца больш у дыспуты й добранькія ўмаўленьні; яго прапаведнікі мусяць сагнуцца, як і гэты ератычны зброд; а ён, Бог сьведка, і так зрабіў для абвінавачаных многа, калі павёў іх, зыходзячы з тэкстаў Сьвятога Пісаньня і сутнасьці нашага Госпада Ісуса Хрыста, да чыстых крыніц веры; цяпер яны будуць мусіць альбо напіцца, альбо ўтапіцца. Яны павінны будуць прызнаць і згадзіцца з хрышчэньнем і тайнасьцю эўхарыстыі, як і іншыя, альбо прыняць на сябе наступствы, зь якіх высылка за межы герцагства, бадай, самае лагоднае. А таму падыміся, наморшчы лоб і пытайся ў абвінавачаных, ad primum, ці ўсе людзі, за выключэньнем Хрыста, зачатыя і народжаныя ў спадчынным грэху і, вынікам, ці ўсе яны дзеці зла, — так альбо не?

Катэс адчувае, што ўсё пастаўлена на руб і што той у сваёй чорнай хабіце ўчапіўся і больш ня выпусьціць з лап сваіх пытаньняў. Таму кажа:

— Мы не разумеем, чаму мы ад Адама павінны быць грэшныя, і мы ня можам прызнаць, што былі зачатыя ў грэху. На дзетках няма ніякага грэху, каб яны мелі ўшчэрб у сваёй шчаснасьці. Таксама й тое, што хвароба й сьмерць павінны йсьці ад грэху, застаецца нам незразумелым; гэта так у прыродзе, а чалавек пастаўлены ў прыроду як Адам і Ева.

— Ерась, праклятая ерась, — заяўляе Айцэн і чакае, пакуль судовы пісар надзейна запіша гэта на паперу. Пасьля, на бэнэфіс шматшаноўнаму геру шталеру й каб ён, як недасьведчны парафіянін, таксама зразумеў, пра што тут ідзе, ён пытаецца, ad secundum, ці ня прызнаюць усё-такі абвінавачаныя, што малых дзяцей трэба хрысьціць і што хрышчэньне ім карыснае й патрэбнае, — так альбо не?

— Напісана, — кажа Катэс, — што мы жывём толькі па веры. Іtem, толькі той, хто верыць і дзеля веры гэтай хрысьціцца, той будзе шчасны. А дзетак, якія пакуль яшчэ ня ведаюць ні дабра, ні зла, нельга хрысьціць.

— Чартоўшчына, пахібная і заганная, — дыктуе Айцэн пісару й пасьля гэтага хоча ведаць ад абвінавачаных, ad tertium, ці Хрыстос праз пакуту, якую ён прыняў дзеля нас, ці праз сваю ахвяру ўзяў на сябе й нашу віну, так што мы цяпер адзіна празь веру ў яго ачышчаны ад грэху й можам быць шчаснымі, — так альбо не?

— Калі мы ўсё валім на Хрыста, — кажа Катэс, — дык гэтым адкрываем дарогу грэху. Мы павінны рабіць нешта й ад сябе, каб стацца шчаснымі, і чалавек павінен гэтаксама шукаць Бога, як Бог шукае чалавека.

— Блюзьнерства, асуды вартае, — канстатуе Айцэн, і пакуль пісар і гэта акуратненька заносіць на паперу, патрабуе сказаць, ad quartum, ці лічаць абвінавачаныя, што Ісус Хрыстос на сьвятой вячэры сапраўды карміў нас сваім целам і паіў крывёю, — так альбо не?

— Хлеб і віно, — кажа Катэс, — мы прымаем у памяць пра Хрыста, яны застаюцца хлебам і віном. Усё астатняе толькі прымхі й папізм.

— Ерась, д'ябальская ерась! — голас зрываецца ў Айцэна. Але тым ня меней ён яшчэ хоча прадэманстраваць шматшаноўнаму й высакароднаму Каспару Гоеру, куды вядуць гэтыя агідныя ўхіленьні ад адзінашчасьцедайнага вучэньня in praxi, бо зусім такі яшчэ не асьветлена, як адно залежыць ад другога, сьвецкая ўлада ад сапраўднай веры, і таму пытаецца ў абвінавачаных, зусім ахрыпла ад пабожнай руплівасьці, ці ad quintum, паводле іх сапраўдны хрысьціянін можа дзейнічаць і як сьвецкае начальства й са спакойным сумленьнем займаць высокую пасаду і ў гэтым сваім стане ці можа быць шчасным і, ad sextum, ці хрысьціяне ва ўсіх справах, якія паводле слова Божага належаць начальствам, павінны праявіць ім паслушэнства й ці, ad septimum, духоўнае царства Хрыста стаіць у супярэчнасьці з царствамі сьвецкімі й сьвецкімі ўладамі, — так альбо не?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд)»

Обсуждение, отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x