Стефан Гейм - Агасфэр (Вечны Жыд)

Здесь есть возможность читать онлайн «Стефан Гейм - Агасфэр (Вечны Жыд)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Агасфэр (Вечны Жыд): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Агасфэр (Вечны Жыд)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Але цуд, як і ўсе Ягоныя цуды, пачаўся страшным і велічным відовішчам, як толькі з прасторы прасьцерлася Божая правіца, сягнула праз цэлы сьвет, і ўсе стварэньні сабраліся ў Яго руцэ. Пасьля ўся неабсяжнасьць звузілася, і, як штукар дастае свае аксэсуары - парашочкі й пудэлачкі з эліксірам і костачкі, альбо як кухарка муку, яйкі, алей, так, убачылі мы, Ён узяў з усёй зямлі грудачку пылу й з усіх водаў адну кропельку й з усяго паветра ўгары адну паветрынку й з усяго агню дробную жарынку й гэтыя чатыры слабыя элемэнты-стыхіі - холад, цяпло, сухасьць і вільгаць Ён паклаў сабе на далонь і з таго зьляпіў Адама. І мы павінны былі яму служыць, кажа Люцыпар, усё яшчэ павярнуўшся да мяне, і мусілі былі пачалавечы падладжвацца й пахлебіцца й кланяцца яму й ганараваць яго! І так сказалі анёлы перад абліччам новага Адама: дзеля якое мэты й прычыны стварыў Бог яго з гэтых чатырох стыхіяў, калі ня дзеля таго, каб усё на сьвеце карылася яму й слухалася яго? Ён узяў грудачку пылу зь зямлі, каб усе пылатворныя служылі Адаму, кропельку вады, каб усё ў морах і рэках давалася яму, подых-вятрынку з паветра, каб усё жывое ў паветры было ягонае, жарынку з агню, каб усе агнявыя істоты й духі й магуты падкладаліся пад яго. Хвалеце Госпада ў вышынях.

Агасфэр (Вечны Жыд) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Агасфэр (Вечны Жыд)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ад гэтых слоў, ад музыкі Барбара глыбока заглядвае ў вочы Лёйхтэнтрагеру, а магістр у вочы лэдзі, і ўжо яны ведаюць, чаго хочуць, бо прычасьціліся ад дабраславёнага віна. Сэр Агасфэр дае знак, і цёмная заслона на задняй сьцяне рассоўваецца, адна палавіна налева, другая палавіна, значыцца, направа, і вачам адкрываецца шырокая памяшкальня, такая ж шыкоўная, як і тая, дзе банкетавалі, але крыху меншая, пасярэдзіне якое шырокі ложак зь мяккімі падушкамі й балдахінам, так званым нябесным дахам над ім, расшытым золатам з кутасамі па краях.

А цяпер, абвяшчае сэр, пара, пара павязаць маладую пару, па ўсіх законах гонару, натуральна: ён і лэдзі будуць за сьведак, а ягоны прыяцель Лёйхтэнтрагер, як прынята, цэлебруе шлюб паводле рытуалу, каб усё як сьлед, што й сам магістр лепш ня ўчыніў бы.

І з гэтымі словамі ён кажа маладзёну й ягонай Барбары стаць поруч ля падножжа ложка. Лёйхтэнтрагер раптам аказваецца ў духоўнай хабіце, увесь у чорным і зь белым каўнерыкам, трымаючы ў руках кнігу, была яна Біблія ці не, Айцэн сказаць ня можа, бо ў яго круціцца ў галаве, вочы лезуць з вачніц, калі ён вось так стаіць перад ложкам поруч з суджанай яму нявестай і яму здаецца, што бачыць Маргрыт, голую, як на карціне майстра Кранаха зь Вітэнбэрга, з каштоўным калье на шыі й рознымі іншымі залатымі штукенцыямі на руцэ.

А Лёйхтэнтрагер разгортвае кнігу й кажа:

— Слухайце, вы каханыя, чаму вучыць Сьвятое Пісаньне пра боскае ўстанаўленьне шлюбу: Бог стварыў чалавека паводле свайго вобразу, і стварыў ён мужчыну й жанчыну, бо сказаў Бог, я хачу зрабіць мужчыне памочніцу, каб ня быў ён адзін. Але муж павінен быць верны сваёй жонцы, як і жонка свайму мужу. Але жанчына ня мае ўлады над сваім целам, а муж. Вы, жанчыны, павінны, слухацца сваіх мужоў, як валадароў, бо муж ёсьць галава жонкі, як Хрыстос ёсьць галава эклезіі вернікаў. Але як абшчына вернікаў падданая Хрысту, так і жонка падданая мужу свайму ва ўсіх справах ягоных.

Магістр ведае тэкст вельмі добра й яшчэ ведае, што Лёйхтэнтрагер прамаўляе слова ў слова, дакладна дэка ў дэку, і ўсё ж яму здаецца, што гучаць яны як чысты зьдзек і кпіны, асабліва калі сэнс іх прыкласьці не да сухарэбрай Барбары, а да голенькай Маргрыт, на якую жыд паклаў руку як яе гаспадар і валадар. І ўвесь сьцінаецца, калі Лёйхтэнтрагер пытаецца ў яго:

— Ці хочаш ты, Паўль фон Айцэн, сутную тут дзеву Барбару Штэдэр прыняць з рук божых за жонку сабе, кахаць яе й шанаваць яе й трымацца непарушна вернасьці, пакуль сьмерць не разлучыць вас?

— Хачу, — кажа ён, не таму, што сапраўды хоча, а таму, што адчувае, што ўсё яму ўжо вызначана наперад з таго дня ў «Лебедзях» у Лейпцыгу, і чуе, як яго сябар вось ужо гаворыць да дзевы й задае ёй пытаньні, ці хоча яна ўзяць сутнага тут Паўля фон Айцэна за мужа, ці хоча слухацца яго й падпарадкоўвацца яму ва ўсіх справах, пакуль сьмерць не разлучыць іх, чуе яе згоду й бачыць, як Лёйхтэнтрагер падымае руку й дабраслаўляе новы саюз у імя Бога Айца, Сына й Сьвятога Духа, быццам ён быў высьвечаны й рукапаложаны й быў на «ты» са Сьвятой Тройцай. Бачыць таксама, як Барбара адразу ж дае нырца ў ложак, раскідае рукі, але не да яго, а да ягонага сябра Ганса. Але той нагінаецца, расшнуроўвае абутак, а менавіта на кульгавай назе, кладзе гэты чаравік на коўдру над жыватом дзевы й кажа: «Каб ты ведала, пад чыім ботам ты будзеш жыць з гэтага часу й хто ёсьць твой гаспадар»; а Маргрыт, то-б-тое прынцэса Трапезундзкая, то-б-тое лэдзі звонка пляскае ў далоні й курчыцца ад сьмеху. А сэр пасьміхаецца далікатна й пытаецца ў магістра, ці не хацеў бы ён зрабіць прыгатаваньні й далучыцца да суджанай яму.

Кажучы гэта, бярэ пад руку лэдзі й выходзіць, за ім Лёйхтэнтрагер; пасьля чаго заслона зачыняецца, і толькі салодкая музыка застаецца. І тут нападае на Айцэна вялікі юр, і ён прыгадвае, што сказаў яму яго сябар Ганс, менавіта, што Бог стварыў усіх і ўсякіх жанчын з аднолькавай дзіркай і для аднолькавых патрэб і мэтаў; і не марудзячы далей, ён скідае зь сябе парадную вопратку і ўпаўзае да Барбары пад коўдру; а тая ўжо растапырылася ў поўнай гатоўнасьці й юрзае задніцай, быццам змалку нічога іншага не рабіла, уся жарсьць і пажада, і стогне й кліча: «Ходзь, каханы, ходзь да мяне», і Айцэну робіцца весела, калі чуе, які ў яго прыгожанькі гарбок, якія прыгожыя і густыя валаскі на грудзях, ну, і ўсё такое іншае. І заўважае раптам, што на ёй інкуб, але й сам адчувае, што такі самы інкуб і пад ім, нібыта Барбара, і ведае, што гэта голая Маргрыт, на якой ён гарцуе поўным чвалам, а пасьля зноў павольна роўненькім і леным трушком, а яна трымае яго й прымае, прымае, пакуль яму самому не пачынае здавацца, што ўсё ягонае жыцьцё перацякае зь яго ў яе й нічога ад яго не застаецца, акрамя высахлай скуры.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд)»

Обсуждение, отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x