Стефан Гейм - Агасфэр (Вечны Жыд)

Здесь есть возможность читать онлайн «Стефан Гейм - Агасфэр (Вечны Жыд)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Агасфэр (Вечны Жыд): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Агасфэр (Вечны Жыд)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Але цуд, як і ўсе Ягоныя цуды, пачаўся страшным і велічным відовішчам, як толькі з прасторы прасьцерлася Божая правіца, сягнула праз цэлы сьвет, і ўсе стварэньні сабраліся ў Яго руцэ. Пасьля ўся неабсяжнасьць звузілася, і, як штукар дастае свае аксэсуары - парашочкі й пудэлачкі з эліксірам і костачкі, альбо як кухарка муку, яйкі, алей, так, убачылі мы, Ён узяў з усёй зямлі грудачку пылу й з усіх водаў адну кропельку й з усяго паветра ўгары адну паветрынку й з усяго агню дробную жарынку й гэтыя чатыры слабыя элемэнты-стыхіі - холад, цяпло, сухасьць і вільгаць Ён паклаў сабе на далонь і з таго зьляпіў Адама. І мы павінны былі яму служыць, кажа Люцыпар, усё яшчэ павярнуўшся да мяне, і мусілі былі пачалавечы падладжвацца й пахлебіцца й кланяцца яму й ганараваць яго! І так сказалі анёлы перад абліччам новага Адама: дзеля якое мэты й прычыны стварыў Бог яго з гэтых чатырох стыхіяў, калі ня дзеля таго, каб усё на сьвеце карылася яму й слухалася яго? Ён узяў грудачку пылу зь зямлі, каб усе пылатворныя служылі Адаму, кропельку вады, каб усё ў морах і рэках давалася яму, подых-вятрынку з паветра, каб усё жывое ў паветры было ягонае, жарынку з агню, каб усе агнявыя істоты й духі й магуты падкладаліся пад яго. Хвалеце Госпада ў вышынях.

Агасфэр (Вечны Жыд) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Агасфэр (Вечны Жыд)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не сказаць, каб магістр Айцэн альбо дзева Барбара выйшлі з голай галечы, не; палатно й шэрсьць, як і карабельныя пастаўкі кормяць гаспадара, і ў доме Штэдэраў як і ў Айцэна гер Голад ніколі за кухара ня быў, у кожнага свой пакой і свой ложак і свае дзьве кашулі; але дом сэра Агасфэра, хай толькі зьняты, — гэта ж толькі падзівіцца! раскошай перабірае ўсё, што яна калі-колечы бачыла, і абодвум паўстае як палац, так пакняску абсталяваны й багата дэкараваны. Ногі топнуць у каляровых дыванах, падобных на расквечаныя лугі, мэбля самага тонкага й далікатнага вырабу, сталы й крэслы й шафы й сподкі пад талеркі й кубкі; яны з паліраванага срэбра і ў пазалоце, а побач дзівоснай разьбы фігуркі з высакароднай драўніны й слановай касьці. Цяжкія сьвяцільні й кандэлябры таксама з срэбра й мастацкай выштукаванасьцю куды вышэй за тыя, што ў сьв. Якава й сьв. Пятра, і тоўстыя васковыя і лойныя сьвечкі ў іх ліюць мяккае сьвятло на чалавека й рэч, найперш на сьцены з дарагімі шпалерамі з голымі німфамі на іх, калі тыя бавяцца з аднарогам, а на тых вунь — траянскі прынц Парыс, выбірае, якая з трох багіняў самая прыгожая, і ўсе тры з голымі пышнымі грудзьмі, апетытна акруглымі клубамі, ну як ўсё роўна ў лэдзі Маргарэт, якая здымае зь сябе шпацырную палярынку й запрашае гасьцей за стол у сукенцы, якая і выстаўляе яе панаднасьці, і дзіка пачашчае дыханьне магістру Айцэну. Стол накрыты цудоўнымі блюдамі: дразды, гефілтэ фіш і самая розная смажаніна, усё строга кашэрнае, як з усьмешкай тлумачыць сэр, далікатна прыпраўленае, да ўсяго дарагія бутэлькі зь венецыянскага шкла, празь якое іскрыста праблісквае віно. У адным эркеры сядзяць двох музыкаў, адзін зь лютняй, другі зь віялінай, граюць пяшчотныя мэлёдыі, да таго ж каторы зь лютняй яшчэ й сьпявае, праўда не пра Бога, не пра нябесныя радасьці, а пра каханьне й любоўную млосьць. Адна асалода застольнічаць, асабліва калі жыд, як гаспадар на чале стала, лэдзі каля магістра, а Лёйхтэнтрагер сядзіць пры дзеве Барбары, гэтакім чынам яшчэ цясьней ушчыльняючы повязі, якія ўзьніклі падчас шпацыру.

Магістру Паўлю аж так добрыцца на душы ад ежы й пітва, а яшчэ ад таго выпраменьваньня, якое йдзе ад яго суседкі, якая выдатна падагравае і іскрыць свае сокі; пры гэтым Маргрыт, ці як яе — прынцэса Трапезундзкая альбо лэдзі падкладвае яму самыя лепшыя кавалкі, падлівае зноў і зноў, і за кожным разам ён бачыць, як яна паводзіць пышнымі плячыма, што здаецца адкусіў бы кавалачак зь іх, а не з талеркі, і як яна так умела туга напінае грудзі, што яны аж як бы самі просяцца з карсажа. Але й дзева Барбара штораз больш разахвочваецца да свайго суседа, які салодзенькімі губкамі нашэптвае ёй на вушка ўсякае-ўсялякае, як ён хоча яе, асабліва за яе дзявоцкія формы, і, божа, як бы ён зь ёю пабавіліся, як анёлкі паміж сабою, а ён як хохлік, а менавіта ж бо ззаду, альбо ж і зьверху бубкі, зьнізу губкі — таксама сьлічна! пакуль абое, зьліўшыся, ня пырхнулі б у адзіную шчаснасьць, якая даецца добрым людцам ужо тут, на зямлі, і што ён трымаецца толькі зь вернасьці свайму сябру Айцэну, які, як яна можа лёгка бачыць, ужо даседзеўся да таго, чаго Сьвяты Дух ужо выседзеў у Марыі. І якраз таму, што Барбара пра такія забавы пакуль што ведала толькі па чутках, ня кажучы пра тое, каб начамі ў іх практыкавацца, кроў гарачымі хвалямі шумуе ёй у галоўцы, але тым часам і ў тым месцы, якім ведзьмы садзяцца на памяло, высока ў паветры летучы на Блоксберг на шабас, і ў яе беднай галоўцы ўзьнікаюць выявы голых цел, палка скліненых паміж сабою, і ў такой грахоўнасьці, што яна ўжо ня можа й сваёй калейкай шэпцікам лашчыць Лёйхтэнтрагеру вушка, што годзе, напрамілы божа, ну, перастань жа, ад такіх слоў я ўся перавялася.

Тым часам жыд зь нейкай адмысловай пляшкі налівае гасьцям у чаркі салодкага, цяжкага віна, пра якое кажа, што сам чорт гадаваў лазу й чавіў гронкі, але рэбэ Ёшуа, як хрысьціяне называюць Ісуса, на сваёй апошняй тайнай вячэры з вучнямі піў якраз гэтае віно і, як вядома, дабраславіў яго, так што віно сёньня робіць так, што таму, хто яго п'е, праўдзяцца ўсе яго жаданьні. Пасьля ківае музыкам, тыя выходзяць наперад, і каторы зь лютняй схіляецца перад лэдзі й перад дзевай Барбарай і заводзіць песеньку:

Мне так, ня знаю як,
ты ўся ў маім нутру,
Прыйдзі, аддайся мне,
інакш бо я памру.
Інакш памру.

Як зорачка ўначэ,
так я к табе лячу.
Прыйдзі, дай сэрца мне
і нештачкі яшчэ.
І дай яшчэ.

Гасподзь стварыў людзей,
зь людзьмі цяпер бяда.
Прыйдзі, пусьці ў сябе,
кашлатачка н-да… н-да…
Мая бяда.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд)»

Обсуждение, отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x