• Пожаловаться

Алесь Наварыч: Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу…

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Наварыч: Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу…» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Минск, год выпуска: 2011, категория: Современная проза / sf_mystic / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу…: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу…»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У аповесці Алеся Наварыча «Пакланюся Перуну, памалюся Вялесу…» манах, закансерваваны ў дупле з мёдам, ажывае і праз тысячу гадоў з’яўляецца ў нашым часе. Гэта — фантастыка, якую Алесь Наварыч робіць вельмі жыццёвай і рэальнай.

Алесь Наварыч: другие книги автора


Кто написал Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу…? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу… — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу…», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А што, у тым посаху змяшчалася сакрэтнае данясенне? — іранізаваў Міхась.

— Ён посах забраў, і адразу заспакоіўся. Нібы той кій для яго ёсць неацэнная каштоўнасць. Посах ён забраў і давай маліцца…

Неўзабаве паказаўся цёмны сілуэт бярвенняў, на якіх Лена нядаўна сядзела з Пецем. Вакол іх і каля дубовай калоды, якая нібы тулава нейкай дагістарычнай жывёлы ляжала на схіле да ракі, нікога не было.

— Ну дзе твой кавалер? Пеця! Пятрук, — гукнуў Міхась. — Во справы: ні жанішка, ні манашка…

З-за бярвенняў з’явіўся спакойны Пятро.

— Што тут здарылася? — спытаўся ён.

— Як што тут здарылася? Ну і флегма! Гэты я ў цябе павінен спытаць — што тут здарылася. Чаму вы ўвесь канец вёскі паднялі на ногі сваім крыкам?

— Я не крычаў…

— Глядзіце, глядзіце! — ледзь не заверашчала Лена. Усе глянулі туды, куды яна паказвала. На сярэдзіне ракі ў слабым свеце поўні, якая час ад часу затуманьвалася рэдкімі хмаркамі, рухалася постаць чалавека. Здавалася, нехта ідзе проста па вадзе, праз раку, амаль пасярэдзіне яе.

— Гэта ён? — ашаломлены, прамармытаў Міхась. — Вачам не веру!

— Ён, — махнуў рукой Пётра. — Я ўжо даўно гляджу.

Нейкі час усе: і Міхась, і дзяўчына, і падшыванцы як аслупянелыя глядзелі на загадкавую постаць.

— Гэта ж па вадзе, як па сухім… — мармытаў Міхась.

— А хто гэта? Хто? — здзіўлена перапытвалі дзеці.

— Як хто? Манах…

— А як гэта ён па вадзе ходзіць?

— А што тут такога, — выскірыўся адзін з малых. — Там вярбіна, на якой мы купаемся. Ён і стаіць на ёй, што тут дзіўнага.

— Вярбіна? — перапытаў Міхась. — Так, так. Напраўду тая вярбіна, якая і не тоне, але і не ўсплывае. Яе ад пляжа, ад першай купалкі, прынесла сюды, так, Пеця?

— Не ведаю, — перасмыкнуў плячамі Пётра. — Можа і вярбіна.

— Тады што гэта за прынц такі на ёй стаіць. Глядзі, чуць не ўпаў, рукамі ўзмахнуў. Точна вярбіна. Гэ-й! Шалапут!

Дабраватае воблака насунулася на месяц, і зрабілася цёмна. Ад ракі быў толькі чуваць плёскат рыбы, якая як нічога і не было, працягвала гуляць.

— Вось тут мы яго і ўбачылі. Праўда, Лена?! — сказаў Пятрук, паказваючы рукой на дубовую калоду.

— Праўда, — як заварожаная, адказала Лена. — А як ён можа проста так па вадзе ісці.

— Бярыцеся за лодку, мы зараз яго дагонім, — прапанаваў Міхась, пыдходзячы да берага.

— Цябе Колб як устане, ды як дагоніць, — адказаў адзін з малых. — Глядзі ўжо — акно ў хаце свеціцца. Точна ўстаў. Ён не паглядзіць, што вы вялікія.

Сапраўды, звязвацца з Колбам было справай рызыкоўнай. Як гаспадар, уласнік, ён надта раўніва адносіўся да сваіх сотак, да свайго агарода, нават да свайго ўчастка берага ракі. Нікому з хлопцаў не хацелася лішніх клопатаў, як бы яны не былі ўражаны ўбачаным. Пеця, дык той увогуле стараўся трымаць месца сваіх спатканняў з Ленай у сакрэце, а таму хацеў як мага хутчэй сысці адсюль.

— Мы заутра яго знойдзем, — упэўнена сказаў ён, але ў голасе ягоным прагучаў фальш. — Куды ж ён дзенецца.

— Я ўпэўнена — манаху патрэбна медыцынская дапамога! — хвалявалася Лена.

— А ты ўпэўнена, што гэта манах? — з насмешкай сказаў Пеця.

— А хто ж гэта тады? — задалася пытаннем дзяўчына.

— Нейкае боўдзіла з суседняй вёскі, вось хто гэта! — заявіў Пеця.

— Дык чаго вы мяне сюды звалі? — абурыўся Міхась. — Ты што, не мог з ім разабрацца? На дапамогу паклікаў?

— Ён не клікаў, — расчаравана сказала Лена.

— Ну, ты клікала. А чаго?

Рыпнулі дзверы ў хаце, на ганку з’явіўся стары Колб. Малыя сцішыліся і адзін за адным, як цені, падаліся прэч. Так ім было цікава сустрэцца са звяглівым і ўпартым, як баран, Колбам. Ён праганяў ад свайго участка берага ўсіх. Затое і бераг рэчкі ў яго быў чысцейшы — ніякіх табе сметнікаў.

Колб пастаяў на ганку, відаць, убачыў на беразе людзей і накіраваўся да рэчкі.

— Ідзём, — Пятрук узяў Лену за руку. — А то будзе крыку.

У клубе ўжо ведалі пра здарэнне, і як толькі Пеця з Ленай і Міхась з’явіліся ў святле вулічнага ліхтара, які свяціўся над будынкам клуба, пачуліся крыкі, свіст і паддражніванні. Міхась кінууся за малымі біцца.

— Міхась, не звяртай увагі, — супакоіў яго Пятрук. — Ідзі сюды, вось што я табе пакажу.

Пятрук падышоу да большага святла і працягнуу Міхасю невялічкі скрутачак.

— Гэта што, скурка нейкая?

— Скура. У тым то і рэч.

— А дзе ты ўзяў? Ці не манах табе падарыў?

— Не ведаю, ці манах гэта, але я дастаў гэтую рэч з таго кія, які я потым яму аддау.

— Што ты зноў вярзеш? — абурыўся Міхась, але прапанаваны яму скрутачак разглядваў уважліва. — Скура нейкая далікатная і не па-нашаму напісана.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу…»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу…» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу…»

Обсуждение, отзывы о книге «Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу…» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.