Алесь Наварыч - Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу…

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Наварыч - Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу…» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 2011, Издательство: Литература и мастацтва, Жанр: Современная проза, sf_mystic, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу…: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу…»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У аповесці Алеся Наварыча «Пакланюся Перуну, памалюся Вялесу…» манах, закансерваваны ў дупле з мёдам, ажывае і праз тысячу гадоў з’яўляецца ў нашым часе. Гэта — фантастыка, якую Алесь Наварыч робіць вельмі жыццёвай і рэальнай.

Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу… — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу…», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Як не па-нашаму? — здзівілася Лена, таксама ўважліва разглядваючы скуру. — Тут па-царкоўнаму напісана…

— Гэта пергамент, на якім колісь пісалі кнігі. Бачыце, і па форме рыхтык табе кніжная старонка.

— Ну, дык дзе ж ты узяу?

— Там і узяу, дзе узяу. Што мне па два разы паутараць.

— Дык яна можа мець гістарычную каштоунасць, — выказау меркаванне Міхась.

— Можа. Думаю, ці не схадзіць нам да гісторыка. Калі ён не спіць.

— О, Мікалай Лявонавіч не спіць. Я з танцаў позна іду, так у яго рэдка калі лямпа не гарыць, — знізіўшы голас на паўтона, сказаў Міхась. — Толькі ціха. Каб малыя не увязаліся. Ідзём па аднаму. Спачатку ты, Лена…

Урачыста панеслі трафей да Мікалая Лявонавіча, настаўніка гісторыі. Жыў ён недалёка ад школы, а гэта быу другі канец вёскі.

Настаўнікава хата была звычайным цагляным дамком, праўда, новым, бо нядаўна настаўнік пабудаваўся. Раней ён жыў у самой школе, у прыбудоўцы, разам з сям’ёй — жонкай, таксама настаўніцай, і двума яшчэ малымі дзецьмі.

— Ён не спіць, я ж казаў, — задаволена прамовіў Міхась, калі яшчэ здалёк яны ўбачылі жоўтае ад каляровых фіранак святло. — Ён рэдка калі спіць, усё нешта чытае, а то нават у мікраскоп глядзіць.

— А ты ўсё ўбачыш… — не адобрыла дасведчанасць Міхася Лена. — Цікаўнік гэткі…

Было душнавата, таму акно, якое выходзіла ў гародчык, зарослы буйнымі вяргінямі і касачамі, было праадчынена. Фіранкі звісалі ў гародчык, лёгкі ветрык час ад часу развейваў іх, і тады можна было ўбачыць твар чымсьці заклапочанага гісторыка, схіленага над кнігамі.

— Мікалай Лявонавіч! — асцярожна, каб не пабудзіць дзяцей, якія спалі недзе ў глыбіні дома, у іншых пакоях, паклікаў Міхась. Настаўнік адарваўся ад кнігі, нават крыху трывожна глянуў у акно.

— А, гэты вы? — абрадавауся настаунік, пазнаушы сваіх вучняу. — А чаму вы не спіцё? Позна ўжо… Што здарылася?

— Мікалай Лявонавіч, паглядзіце сюды. Што мы вось здабылі.

Дзяўчына і хлопцы зайшлі ў гародчык і падышлі да акна, больш рашучы Міхась узяў з Пецевых рук кавалак скуры і падаў настаўніку.

У гэты момант у гародчык нашылася падлеткаў. І адкуль яны толькі ўзяліся! Відаць, яны адчулі, зразумелі, куды падзеліся хлопцы і Лена, і пайшлі за імі, сталі сачыць. Тут, пры настаўнікавай хаце, асмялелі, бо ведалі, што настаўнік надзвычай добры, і не стане іх праганяць. Мала таго, старэйшыя не адважацца ў прысутнасці настаўніка чыніць над імі свой самасуд.

Гісторык патрымаў у руках скуру, абмацаў яе, паднёс да лямпы.

— Дык што гэта? — крышку абыякава прамовіу ён. Але тут ягоныя вочы загарэліся цікаўнасцю: — О, тут нешта напісана…

— А мы самі хацелі ў вас спытацца.

— Гэта манах з дупла вылез, — заявіў адзін з малых.

Мікалай Лявонавіч зморшчыўся. Ён, вядома, памятаў усе свае расповеды, выдуманыя і нявыдуманыя. Часам яму было нават і сорамна за тую ці іншую выдумку. Але бывала гэта рэдка — дарослыя часцей маўчалі — усё ж настаўнік! — а дзеці хіба адважацца крытыкаваць ці папракаць.

— Мы не ведаем, ці манах, але нешта вылезла… — падала нясмелы голас Лена. Відаць, яна верыла, што напраўду бачыла, як з дупла вылез манах. Самы сапраўдны. Ды яшчэ той, тысячагадовы, пра якога так заўзята расказваў Мікалай Лявонавіч. А яна не паверыла тады, на тым уроку.

— Не нешта вылезла, а нехта! — цвёрда прамовіў Пеця. — І не проста чалавек, а нейкі дзіўны. Лена, скажы…

Лена, усё адно як пацверджваючы Пецевы словы, кіўнула галавой і развяла рукамі.

— Дык што здарылася? — няўцямна паглядзеў настаўнік на вучняў. — Што вы мне галаву марочыце?

— Во, Лена Заранок бачыла і Пятро Камар бачыў, — сказаў адзін малы, нават асмеліўся ўзлезці на падаконне, учапіўшыся за яго рукамі, а нагамі стаўшы на падмуроуку фундамента.

— Не Камар, а Комар. Я хачу быць Ко-ма-рам, а ніякім не Ка-ма-ром, — агрызнуўся Пеця і злёгку шлэпнуў малога ў патыліцу. — Колькі казаць?!

— Дык што вы бачылі, хлопцы? — усё ніяк не мог даўмецца настаўнік. Ён скеміў, што гутарка ідзе пра нейкага чалавека, які паводзіў сябе так, нібы манах. Акурат такі манах, пра якога ён расказваў у маі месяцы. Няёмка цяпер пра гэта чуць.

— Кажы ты, Пятрук, — падштурхнуў Міхась сябрука.

— Ну, бачыў, — пачаў расказваць Пятрук. — Ну, нехта вылез. А ці манах, не ведаю.

— Я ведаю! Гэта той самы манах, Мікалай Лявонавіч, пра якога вы расказвалі, далібог, — зноў улез у гутарку малы.

— Я расказваў? Пра манаха?

— Расказвалі, расказвалі.

— Ах, так-так. Расказваў. М-мда, харошы сюжэт. Ну, расказваў, і што?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу…»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу…» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу…»

Обсуждение, отзывы о книге «Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу…» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x