Арлоў Уладзімір - Сланы Ганібала

Здесь есть возможность читать онлайн «Арлоў Уладзімір - Сланы Ганібала» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сланы Ганібала: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сланы Ганібала»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік пятнаццаці гадовай творчасьці класіка беларускай літаратуры пры жыцьці. Уладзімер Арлоў – гэта чалавек, які ня проста піша пра Беларусь, але жыве ёю. Да такой высновы можна прыйсьці, калі чарговы раз знаёмішся з творамі беларускаг пісьменьніка і гсіторыка. Выданьне распачынае эсэ “Незалежнасьць – гэта…”, перакладзенае на дваццаць моваў, якое нажаль актуальнае і сёньня, але дзякуючы якому становіцца зразумелым сэнс самой незалежнасьці. Праз лябірынты гісторыі, часу, мясьцінаў і падзеяў аўтар шукае самае галоўнае – Беларусь. Менск, Лёндан, Нью-Ёрк і нават Картаген на старонках выданьня становяцца сваімі, бо паўстаюць у творах Уладзімера Арлова. Праз усё выданьне бачная трансфармацыя, якая адбывалася як з самім аўтарам, гэтак і з Беларусью за апошнія гады.

Сланы Ганібала — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сланы Ганібала», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Падчас вечаровага выступу ў мастацкай бiблiятэцы заснаванага яшчэ ў калянiяльны пэрыяд Ратгерскага ўнiвэрсытэту (тут пачынаў навуковую кар’еру бiяхiмiк беларус Аўген Вярбiцкi, спэцыялiст у захаваньнi ежы, якi быў адказны за харчы першай касьмiчнай экспэдыцыi на Месяц) уважлiва паглядаю на ўключаны адным нядаўнiм эмiгрантам зь Беларусi дыктафон. Гэта гальванiзаваная апошнiмi палiтычнымi падзеямi спадумлiвасьць чалавека, якому дзядзька ў цывiльным аднойчы гадоў дваццаць таму паказаў у службовым кабiнэце напiсаную суседам па iнтэрнатаўскiм ложку рэляцыю пад непрэтэнцыёзным назовам «О некоторых высказываниях студента исторического факультета БГУ В. Орлова».

Адолець непамысныя рэмiнiсцэнцыi дапамагае чырвонае калiфарнiйскае. Гэта, вядома, не лямбруска з Эмiлii, аднак і не айчынны «Крыжачок» з-пад Вялейкi.

28.06.Дырэктар Беларускага Iнстытуту Навукi й Мастацтва ў Нью-Ёрку Вiтаўт Кiпель нарадзiўся ў 1927 годзе ў Менску і добра памятае, як двое дзядзькоў Мiколаў вучылi яго на беразе рэчкi сьпяваць беларускiя песьнi. Дзеля таго, што ішлi трыццатыя гады, а дзядзькi гэтыя былi нацдэмы географ Азбукiн ды гiсторык Улашчык, рэчка, каля якой адбывалiся рэпэтыцыi, шанцаў называцца Сьвiслаччу ўжо ня мела, а звалася Вояй i плыла сярод вяцкiх лясоў. Тэрмiн высылкi арыштаванага па справе «Саюзу вызваленьня Беларусi» Яўхiма Кiпеля скончыўся ў 1935-м, а праз тры месяцы былы асьпiрант БДУ атрымаў яжоўскую «дабаўку» — пяць гадоў тагачаснага БАМу.

Вiтаўт з мацi жыў у Арле. Аднаго разу мацi выклiкаў дырэктар школы, дзе яна выкладала расейскую мову. «Мария Васильевна, мы будем давать вам паспорт. Там есть национальность. Мы вам напишем русская, ведь русская или белоруска — это все равно». — «Ну если все равно, — адказала жонка «ворага народу», — то напишите: белоруска».

Дзед спадара Вiтаўта меў хату каля Вайсковых могiлак i трыццаць гадоў зарабляў на хлеб у шатнi менскага гарадзкога, а потым Беларускага дзяржаўнага тэатру. На пытаньне, дзе працуе, ён любiў з гонарам адказаць: «у цiатрах».

З Кiпелем-унукам мы гаворым за сталом, на якiм ляжыць карэкта ангельска-беларускага слоўнiка на сорак зь лiшнiм тысячаў слоў, якi БIНiМ мае падараваць Беларусi. Размова працягваецца ў кiтайскiм рэстаранчыку. Да гарбаты вузкавокi афiцыянт падае нешта накшталт салодкiх калдунцоў; замiж начынкi ў адным з сваіх знаходжу цыдулку зь дзьвюма круцельскімі кiтайскiмi фiзiяномiямi ды, відаць іхняй прымаўкаю: разумны ведае ўсё, а хiтры — усiх.

Напэўна, я хiтры, бо ведаю, што найлепшы праваднiк па Нью-Ёрку — спадар Антон Шукялойць, зь якiм мы ўжо дамовiлiся заўтра ад самае ранiцы рушыць па мангэтанскiх авэню і стрытах.

29.06.Старшыня Беларуска-амэрыканскага задзiночаньня Антон Шукялойць з сваiмi шыкоўнымi падкручанымi вусамi выдае тыповым беларускiм шляхцiчам канца XIX стагодзьдзя. Трохi дзiўна, што гэты «шляхцiч» захапляецца паэзiяй Алеся Разанава.

На скрыжаваньнi Брадвэю й 47-й вулiцы, вядомай сваiмi ювэлiрнымi крамамi ды ружавашчокiмi пэйсатымi габрэямi ў капелюшах, мой праважаты кажа: крыж Сьвятой Эўфрасiньнi трэба шукаць у Маскве.

Тут, у ценю хмарачосаў, я ня пэўны, што спадар Антось не ідзе ў гэты самы момант па менскiх вулiцах Гаруна або Iгнатоўскага, як за нямецкай акупацыяй звалiся сёньняшнiя Камсамольская й Чырвонаармейская.

На сьценах парасклееныя абвесткi па-нямецку і па-беларуску. Шукялойцю дваццаць пяць гадоў, ён — дырэктар Менскага гiстарычна-мастацкага музэю. Немцаў ён любiць гэтаксама моцна, як i бальшавiкоў, хоць першыя выпусьцiлi яго з турмы, куды пасадзiлi другiя. Брунатны фашызм, думае Антон, прыйшоў на зьмену чырвонаму. Усьлед за зьнiкненьнем знаёмых габрэяў з дырэктарскага кабiнэту нядаўна прапаў Пэнаў «Гадзiньнiкар» — немцы загадалi зьняць усе творы «недачалавекаў». А перад вайной у невараць ад’ехалi ў варанках менскiя выканаўцы праектаў дзiвам ацалелага ў Маскве архiтэктара Лянгбарда, аўтара будынкаў Дому ўраду і Опэрнага тэатру, якiмi захапляўся малады Шукялойць. Ня ўсе сьледчыя НКВД шукалi новазэляндзкiх шпiёнаў i праектантаў тунэляў зь Віцебску ў Бамбэй. Траплялiся й такiя, што ў гмаху менскага опэрнага разгледзелi цытату з рымскага Калiзэю, дзе, апрача iншых вясёлых забаваў, публiка з задавальненьнем назiрала, як аддавалi на разарваньне львам першых хрысьцiянаў. У гэтым быў угледжаны намёк на стараньнi «перадавога атраду партыi».

Зь Беларускага гiстарычна-мастацкага музэю мы трапляем у мадэрновую бэтонна-шкляную сьпiраль музэю Гугэнгайма на 5-й авэню. Сталую экспазыцыю пачынаюць скульптурныя конi Эдгара Дэга й працягваюць Тулюз-Лятрэк, чорна-сiнiя, але цёплыя жанчыны Пiкаса, i другая вэрсiя iмправiзацыi №28 Васiля Кандзiнскага. Сустрэўшы позiрк зеленавокага жоўтага катá з чалавечым тварам (М. Шагал. «Парыж з вакна»), даю зарок убачыць Эйфэлеву вежу з вакна раней, чым за свае грахi павiнен буду вярнуцца на зямлю ў iпастасi гэтага бесклапотнага юрлівага стварэньня.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сланы Ганібала»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сланы Ганібала» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Арлоў Уладзімір - Сны iмператара
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Ордэн Белай Мышы
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Паром празь Ля-Манш
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Рэквіем для бензапілы
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Добры дзень, мая Шыпшына
Арлоў Уладзімір
Томас Харрис - Ганнібал
Томас Харрис
Уладзімір Арлоў - Сланы Ганібала (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Сланы Ганібала»

Обсуждение, отзывы о книге «Сланы Ганібала» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x