Арлоў Уладзімір - Паром празь Ля-Манш

Здесь есть возможность читать онлайн «Арлоў Уладзімір - Паром празь Ля-Манш» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паром празь Ля-Манш: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паром празь Ля-Манш»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Паром празь Ля-Манш — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паром празь Ля-Манш», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Уладзімір Арлоў

ПАРОМ ПРАЗЬ ЛЯ-МАНШ

Вершы

Спроба завершанага жыцьцяпісу

Прыйшоў на сьвет

у год Зьмяі

паводле ўсходняга календара

і ў год сьмерці Сталіна

паводле календара савецкага,

пад знакам Дзевы,

у радзільні

насупроць Сафійскага сабору

у Полацку;

быў таемна ахрышчаны

праваслаўным папом,

якога схапіў за бараду

і не адпускаў,

пакуль не паказалі

салодкага пеўніка на палачцы;

узброіўшыся сьвечкай

і клубком бабуліных нітак,

у няпоўныя сем гадоў

выправіўся на пошукі лёхаў,

што ў часы Сьцяпана Батуры

злучалі

гарадзкія манастыры й храмы;

з тае пары

так і бадзяюся

па замурованых лябірынтах,

шукаючы

Полацкі летапіс,

крыж Эўфрасіньні

і сумнеўную славу;

памру ўлетку,

калі споўніцца

тысяча гадоў

князю Ўсяславу Чарадзею;

буду пахаваны

на полацкіх могілках

сьвятога Ксавэрыя

па грэка-каталіцкім абрадзе;

хтосьці пакладзе

на цёплую зямлю

букецік валошак

і тры гвазьдзікі

вядомых колераў;

у беларускім тэксьце

на помніку

згодна з нацыянальнай традыцыяй

будзе зробленая

артаграфічная памылка.

Паром празь Ля-Манш

Я так і думаў:

тут амаль ніхто

(калі не лічыць мяне)

не гаворыць па-беларуску,

але,

каб ты была са мною,

гэты дробны недахоп

імгненна ператварыўся б

у велізарную перавагу, бо

ў гушчыні палюбнай публікі

мы маглі б гаварыць пра нашы пачуцьці,

не саромеючыся самага патаемнага

(ты ведаеш, якія вострыя адчуваньні

могуць падараваць проста словы),

за выняткам таго,

што нельга казаць нават шэптам у ложку —

пагатоў, мы з табою схільныя да прымхаў і

часта стукаем тры разы па дрэве.

Наш карабель

(па-тутэйшаму — ferry, альбо boat-ship)

гайдае ўсё мацней, і ўжо ёсьць

першыя ахвяры марское хваробы.

(Дзякуй богу, што я —

з банальнай прычыны

адсутнасьці фунтаў —

не нажлукціўся піва

ў карабельным бары.)

Манэтаў у кішэнях

яшчэ хапіла б на званок табе,

толькі я ўспомніў пра розьніцу ў часе.

(Цікава, хто пражыў гэтыя дзьве гадзіны

замест мяне?)

Порт Ramsgate

выдае з мора на шыкоўныя дэкарацыі

да фільму «Каханка францускага лейтэнанта»

паводле раману жыхара гэтае выспы Дж. Фаўлза.

Я не казаў табе, што

білет у Ramsgate

(разам з сваім тэлефонам)

дала мне ў Менску дзяўчына

зь зялёнымі, як сёньняшні Ля-Манш, вачыма,

якую я ахвотна

запрасіў бы павячэраць удваіх,

калі б на сьвеце не было

цябе.

За прыбярэжнымі кулісамі

рыхтуецца да выхаду мытнік

з шэксьпіраўскім імем Рычард,

які дзякуючы рудой барадзе

прыме мяне за хлапца

з Ірляндзкай Рэспубліканскай Арміі.

Але ўсё скончыцца памысна,

калі не лічыць спазьненьня на вакзал «Victoria»,

дзе ўчора ірляндцы

мімаходзь апусьцілі ў сьметніцы

чарговую партыю бомбаў,

замаскаваных пад порцыі плямбіру,

каб два чалавекі

ўжо ніколі не змаглі трапіць у Эўропу,

а яшчэ адзін

здолеў бы наведаць яе

ў камфартабэльным вазку для бязногіх.

Усё скончыцца памысна:

я хутка прывыкну да левабаковага руху

(урэшце, гэта пустая фармальнасьць,

бо ўсе мы, згадзіся,

рухаемся ў адным кірунку,

хоць часам нам з табою ўдаецца

рухацца насустрач адно аднаму

і нават сустракацца);

у тэрарыстаў будуць велікодныя вакацыі;

я пакажу, як прайсьці на Holden Road

пажылой мурынцы з Вэст-Індыі, і за гэта

мяне нязлосна цапне за нагу

пародзісты брытанскі сабака

невядомае мне пароды;

голуб з Trafalgar Square

на знак асаблівага даверу

пакіне белы кружок

на маім зялёным швэдры

(у Менску

адзін абазнаны габрэй скажа, што

апрача зялёнага швэдра ў мяне зялёная аўра;

я не прамінаў бы падзяліцца гэтымі зьвесткамі

зь зеленавокай менскай касіркай —

калі б на сьвеце не было цябе),

і калі я зноў падымуся на boat-ship,

Англія здасца мне

ўтульным зялёным хутарам,

дзе можна было б затрымацца яшчэ на тыдзень,

каб там больш гаварылі па-беларуску,

прынамсі — ты.

Сустрэчныя

Хто гэты стары,

што спрабуе разьлічыцца за віно

старадаўнімі манэтамі

зь сьцёртымі профілямі?

Хто гэтая жанчына,

што чытае ў мэтро ліст,

напісаны маім почыркам?

Хто гэтае дзіця,

што бесклапотна напявае

імёны маёй каханай,

вядомыя

толькі ёй і мне?

Парыжанка з Кносу*

Парыжанка з Кносу,

ты едзеш у менскім трамваі № 6

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паром празь Ля-Манш»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паром празь Ля-Манш» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Паром празь Ля-Манш
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Арлоў Уладзімір - Сланы Ганібала
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Сны iмператара
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Ордэн Белай Мышы
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Рэквіем для бензапілы
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Добры дзень, мая Шыпшына
Арлоў Уладзімір
Отзывы о книге «Паром празь Ля-Манш»

Обсуждение, отзывы о книге «Паром празь Ля-Манш» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x