Арлоў Уладзімір - Сланы Ганібала

Здесь есть возможность читать онлайн «Арлоў Уладзімір - Сланы Ганібала» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сланы Ганібала: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сланы Ганібала»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік пятнаццаці гадовай творчасьці класіка беларускай літаратуры пры жыцьці. Уладзімер Арлоў – гэта чалавек, які ня проста піша пра Беларусь, але жыве ёю. Да такой высновы можна прыйсьці, калі чарговы раз знаёмішся з творамі беларускаг пісьменьніка і гсіторыка. Выданьне распачынае эсэ “Незалежнасьць – гэта…”, перакладзенае на дваццаць моваў, якое нажаль актуальнае і сёньня, але дзякуючы якому становіцца зразумелым сэнс самой незалежнасьці. Праз лябірынты гісторыі, часу, мясьцінаў і падзеяў аўтар шукае самае галоўнае – Беларусь. Менск, Лёндан, Нью-Ёрк і нават Картаген на старонках выданьня становяцца сваімі, бо паўстаюць у творах Уладзімера Арлова. Праз усё выданьне бачная трансфармацыя, якая адбывалася як з самім аўтарам, гэтак і з Беларусью за апошнія гады.

Сланы Ганібала — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сланы Ганібала», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А мо крамлёўскі горац служыў толькі прыладаю ў руках Гісторыі, што, як і кожная жанчына, зазвычай аддае перавагу мацнейшым?

Геркус Мантас

Геркус Мантас быў нобілем з прускай зямлі Натангіі. Зь дзяцінства ён як закладнік выхоўваўся ў немцаў у Магдэбургу. Там паганец Геркус прыняў хрысьціянства і атрымаў адукацыю. Зьдзьмухваючы зь піўных кухляў пену, выхавальнікі прарочылі прусу бліскучую будучыню. Вось што значыць Хрыстовая вера ды эўрапейская асьвета, казалі яны, замілавана згадваючы вечна схіленага над кнігаю Мантаса.

Аднак насунуўся 1260 год, калі палачане супольна з продкамі літоўцаў, латышоў і эстонцаў размалацілі нямецкіх рыцараў каля возера Дурбэ. Вестка пра перамогу суседзяў запаліла сэрцы прусаў. На чале абаронцаў радзімы ад Тэўтонскага ордэну стаў Мантас.

Пасьля першай удалай бітвы гадаванец цывілізацыі ўласнымі рукамі запаліў велічэзнае ахвярнае вогнішча, у якім гарэлі прывязаныя да коней палонныя рыцары. Магчыма, за адным разам Геркусу трэ было спаліць і сваіх хрысьціянскіх настаўнікаў. Але злавіць іх не пашэнціла, і паганскія багі хутка адвярнуліся ад паўстанцкага правадыра. Двухгадовая аблога Кёнігсбэргу скончылася правалам. Значная частка прускага набілітэту за добрыя ганарары перакінулася на бок ордэну. Мантас трапіў у палон, і кат надзеў яму на шыю пятлю, пэдантычна нашмараваную якасным нямецкім мылам.

Прамінула сем стагодзьдзяў, і ў агромністы, як стадола, піўбар на вуліцы Геркуса Мантаса ў Вільні весела забурыліся пяцёра менскіх студэнтаў. Гэта былі сябры створанага на гістарычным факультэце БДУ Клюбу аматараў піва (КАП), які на той час ужо зазнаў перасьлед унівэрсытэцкіх уладаў («Орлов! В Германии тоже все начиналось с пива!» — разьюшана крычаў дэкан) і працягваў сваю дзейнасьць падпольна або на непадкантрольных рэктару і парткаму абшарах.

Кожны сябра КАПу — каб не было пакутліва балюча за марна пражытыя гады — абавязаны быў спаражніць падчас клюбнага паседжаньня ня меней за дзесяць паўлітровых кухляў або пляшак рытуальнага пітва. Слабакоў чакала выключэньне з Клюбу ды вечная пагарда таварышаў па барацьбе з таталітарызмам.

Літоўскае піва выявілася падступна мацнейшым за тое, што нараджалася на броварах тваёй радзімы, і пасьля сёмага кухлю ты быў надзейна схоплены густым бурштынавым хмелем. Кожны новы каўток увачавідкі павялічваў кансыстэнцыю гэтай дзівоснай субстанцыі, пагражаючы ўрэшце закуць цябе ў ёй, быццам гіганцкую мэтафізычную жамярыцу. Праменьчык сьвядомасьці высьвечваў у цёмным бурштыне асобныя мізансцэны: наведваньне жаночай прыбіральні, бо бракавала змогі дачакацца чаргі ў мужчынскую; брутальную канфрантацыю з бармэнам, якому ты намагаўся растлумачыць, што няма ніякага Наруцісу-Насруцісу, у чый гонар яны назвалі сваю лабусяцкую закуску да піва, а ёсьць нашая адвечная нябесна-блакітная Нарач, дзе маеце права мыць ногі адно вы, спадкаемцы Вялікае Крывіі.

Бунтоўны дух правадыра прусаў несумнеўна знаходзіўся дзесьці блізка, бо ў наступную хвіліну прасьвятленьня ты ўбачыў, як твой сябрук вымагаў ад кампаніі за суседнім сталом публічна пакаяцца й прызнаць, што іхні бл…кі Гардзінас — фантом, а ёсьць наская, бл…ь, Горадня, ці, у горшым выпадку, Гародня.

Разьвітаньне з гасьціннай вуліцаю Геркуса Мантаса бясьсьледна патанула на дне кухляў, сплыло праз брудныя пісуары ў Лету, і ты самаідэнтыфікаваўся толькі ў цягніку, што вёз цябе чамусьці ня ў родны Менск, а ў Гардзінас-Горадню, у навакольлі якой пры канцы ХІІІ стагодзьдзя атайбоўваліся недабітыя крыжакамі прусы-перасяленцы, ня раз згаданыя Лаўрэнцеўскім летапісам як мужныя ваяры ў дружынах Вялікага Княства.

Літоўскі транзыт

Сёньня твой маршрут пралягае ў адваротным кірунку: ты едзеш на гістарычную радзіму Геркуса Мантаса і, стоячы ў вагонным калідоры, вывучаеш расклад руху цягніка, што выправіўся з братняга Харкава. Найменьні ўкраінскіх станцыяў хочацца сьпяваць: Любоцін—Багадухаў—Смародзіна—Багамля—Басы—Віры—Белаполе… Выбіваецца хіба што прыпынак Шчорс, названы ў гонар героя, якога ты з акцябрацкага веку вечна блытаў зь яшчэ адным героем грамадзянскай вайны ды іншаземнай інтэрвэнцыі, сынам сонечных малдаўскіх Кодраў таварышам Лазо. Ты ніяк ня мог запомніць, каго зь іх праклятыя самураі спалілі ў паравознай печы. Блытаніна скончылася, калі ў цябе зьявіўся надзейны старэйшы сябра-камсамолец, што ўпершыню пачаставаў цябе вэрмутам і развучыў з табой вясёлую рэвалюцыйную песьню пра тое, як «бьется в тесной печурке Лазо».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сланы Ганібала»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сланы Ганібала» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Арлоў Уладзімір - Сны iмператара
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Ордэн Белай Мышы
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Паром празь Ля-Манш
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Рэквіем для бензапілы
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Добры дзень, мая Шыпшына
Арлоў Уладзімір
Томас Харрис - Ганнібал
Томас Харрис
Уладзімір Арлоў - Сланы Ганібала (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Сланы Ганібала»

Обсуждение, отзывы о книге «Сланы Ганібала» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x