Арлоў Уладзімір - Сланы Ганібала

Здесь есть возможность читать онлайн «Арлоў Уладзімір - Сланы Ганібала» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сланы Ганібала: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сланы Ганібала»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік пятнаццаці гадовай творчасьці класіка беларускай літаратуры пры жыцьці. Уладзімер Арлоў – гэта чалавек, які ня проста піша пра Беларусь, але жыве ёю. Да такой высновы можна прыйсьці, калі чарговы раз знаёмішся з творамі беларускаг пісьменьніка і гсіторыка. Выданьне распачынае эсэ “Незалежнасьць – гэта…”, перакладзенае на дваццаць моваў, якое нажаль актуальнае і сёньня, але дзякуючы якому становіцца зразумелым сэнс самой незалежнасьці. Праз лябірынты гісторыі, часу, мясьцінаў і падзеяў аўтар шукае самае галоўнае – Беларусь. Менск, Лёндан, Нью-Ёрк і нават Картаген на старонках выданьня становяцца сваімі, бо паўстаюць у творах Уладзімера Арлова. Праз усё выданьне бачная трансфармацыя, якая адбывалася як з самім аўтарам, гэтак і з Беларусью за апошнія гады.

Сланы Ганібала — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сланы Ганібала», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аднак задушэўнага сяброўства паміж Капэрнікам і Скарынам не атрымалася. Аднойчы першы (вядома ж, з таемным спадзевам на друкаваньне) падсунуў другому свой пульхны манускрыпт пад назваю «Пра абарачэньне нябесных сфэраў». Але Скарына прагарнуў колькі старонак ды кажа: «Не дуры, ты, Мікола, людзям паспалітым галавы, а напішы лепей што-небудзь на пахвалу Богу ў Тройцы адзінаму і прачыстай яго мацеры Марыі». Вось тады, маўляў, твой трактат у нашыя выдавецкія пляны і ўключым, а магчыма, урвем і дзяржаўную датацыю на сацыяльна значную літаратуру.

Карацей, Капэрнік пакрыўдзіўся і зьехаў у Фромбарк. Аднак ты зрабіў бы недаравальную памылку, палічыўшы з гэтае прычыны Скарыну абскурантыстам. Проста той быў якраз не ў гуморы, бо пасварыўся з самім Альбрэхтам. Па-першае, герцаг загабызіўся пераймяноўваць Маскоўскую залю свайго замку ў Літоўскую, быццам бы й не даваў васальнае прысягі вялікаму князю і каралю Жыгімонту Старому. Па-другое, ідучы ўчора да манарха, Скарына завярнуў на хвіліну ў катэдральны сабор і з болем у сэрцы ўбачыў, як нейкія мікрацэфалы зафарбоўвалі на сьценах старажытныя фрэскі, прычым яшчэ й вычвараліся: пакінулі наастачу грудзі Марыі Магдалены ды мужчынскую годнасьць сьвятога першапакутніка Стэфана. «Што ж гэта вы, мудакі, чыніце?» — ня вытрымаў беларускі гуманіст. А мікрацэфалы скаляцца: нам, маўляў, сам герцаг зь лютаранскім біскупам загадалі гэтую цяжкую спадчыну каталіцызму на х... замаляваць.

Скарына прыйшоў да Альбрэхта і пачаў гаворку ў тым духу, што яго вялікасьць займаецца, далікатна кажучы, х… ведае чым, і што ці ня лепей, заместа зьнішчэньня ўнікальных фрэсак, адчыніць нарэшце ў месьце alma mater. А герцаг зноў завёў старую катрынку: маўляў, народ пакуль не сасьпеў; студыёзусы адразу возьмуцца п’янчыць ды вадзіць у хмызьнякі па-над ракой Прэголяю чужых жонак, а то і — страшна падумаць — юных цнатлівак. Тут гуманіст чамусьці спахмурнеў. Магчыма, успомніў адну тутэйшую маладзіцу, што пачала яго, доктара ў лекарскіх навуках, даймаць зусім не цікавымі вучонаму такога рангу паведамленьнямі, што ўжо трэці месяц не была, як казалі продкі, на хусьцёх.

У выніку Францішак Скарына зьехаў у тым самым годзе назад у Вільню. А герцаг Альбрэхт неўзабаве так засумаваў па адукаваным палачаніну, што адчыніў усё ж у Кёнігсбэргу ўнівэрсытэт, студэнт якога Мажвідас, натхніўшыся перакладам Скарыны, выдаў першую літоўскую друкаваную кнігу «Простыя словы катэхізму» — роўна праз трыццаць гадоў пасьля нашага «Псалтыру».

«Сабор Канта»

Колькі разоў, блукаючы сярод выдмаў у блаславёных ваколіцах Ніды, ты ўглядаўся ў асмужаную далеч Куршаўскае касы і зьбіраўся калі-небудзь праехаць рэшту гэтага стокілямэтровага пасу пяску і лесу, каб убачыць недзе на даляглядзе ўзьведзены ў 1332 годзе гатычны катэдральны сабор, дзе хавалі ордэнскіх грасмайстраў, а пазьней — герцагаў. Сабор, дзе маліўся і знайшоў апошні зямны прыстанак чалавек, розум якога ня мог спасьцігнуць дзьвюх рэчаў — зорнага неба над ім ды маральнага закону ў ім самім.

Ты ўрэшце дасягнуў сабору іншым маршрутам — не праз прасоленыя ветрам і густа заселеныя зьверыною выдмы і пералескі, а праз гарады Знаменск і Гвардзейск. Верагодна, таму сабор здаецца табе храмам, збудаваным іншаплянэтнікамі на ўскраіне калгаснага поля.

На другім баку поля тубыльцы паставілі больш звыклы для іхнай архітэктурнай традыцыі кароўнік. Але, маючы перад вачыма сабор, будаўнікі кароўніка таксама імкнуліся ў неба і зрабілі сваю спаруду 20-павярховай, назваўшы яе Домам саветаў. Праўда, ні саветы, ні каровы ўлазінаў за дваццаць прамінулых гадоў так і ня справілі, бо насамрэч сабор узводзілі якраз тубыльцы, а вось кароўнік — жыхары плянэты з абсалютна іншай культурай. На іх гістарычнай радзіме гэткія будынкі зазвычай ставіліся на месцы старажытных замкаў. А тут якраз ад ХІІ стагодзьдзя ацалеў замак — толькі бяры і ўзрывай... Узарваць узарвалі, а вось закласьці дынаміт у падмуркі паленаваліся (а можа, проста «скамунізьдзілі»), за што тыя не прамінулі аддзячыць, пусьціўшы праз увесь дваццаціпавярховік шырокую расколіну.

Ты падыходзіш да магілы Імануіла Канта, рухаючыся так, каб незаселены кароўнік заўсёды заставаўся за сьпінай.

Портык з дванаццацьцю калёнамі з чырвонага туфу. Шаравата-ружовы граніт надмагільля. 1724—1804. Табе хочацца засяродзіцца на Вечнасьці, але думаецца ўсё адно пра кароўнік.

Дзясятую частку жыцьця, падчас Сямігадовай вайны, калі Кёнігсбэрг акупавалі царскія войскі, Кант быў расейскім падданым. Прычым, зусім не намінальна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сланы Ганібала»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сланы Ганібала» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Арлоў Уладзімір - Сны iмператара
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Ордэн Белай Мышы
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Паром празь Ля-Манш
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Рэквіем для бензапілы
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Добры дзень, мая Шыпшына
Арлоў Уладзімір
Томас Харрис - Ганнібал
Томас Харрис
Уладзімір Арлоў - Сланы Ганібала (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Сланы Ганібала»

Обсуждение, отзывы о книге «Сланы Ганібала» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x