Арлоў Уладзімір - Сланы Ганібала

Здесь есть возможность читать онлайн «Арлоў Уладзімір - Сланы Ганібала» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сланы Ганібала: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сланы Ганібала»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік пятнаццаці гадовай творчасьці класіка беларускай літаратуры пры жыцьці. Уладзімер Арлоў – гэта чалавек, які ня проста піша пра Беларусь, але жыве ёю. Да такой высновы можна прыйсьці, калі чарговы раз знаёмішся з творамі беларускаг пісьменьніка і гсіторыка. Выданьне распачынае эсэ “Незалежнасьць – гэта…”, перакладзенае на дваццаць моваў, якое нажаль актуальнае і сёньня, але дзякуючы якому становіцца зразумелым сэнс самой незалежнасьці. Праз лябірынты гісторыі, часу, мясьцінаў і падзеяў аўтар шукае самае галоўнае – Беларусь. Менск, Лёндан, Нью-Ёрк і нават Картаген на старонках выданьня становяцца сваімі, бо паўстаюць у творах Уладзімера Арлова. Праз усё выданьне бачная трансфармацыя, якая адбывалася як з самім аўтарам, гэтак і з Беларусью за апошнія гады.

Сланы Ганібала — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сланы Ганібала», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Увечары таго самага дня замак трываў першую шквальную атаку фэкаліямі. Чэскі храніст Вацлаў Гаек зь Лібчанаў паведамляе, што бамбаваньне Карлштайну набыло вусьцішныя памеры. Не спадзеючыся на ўласныя магчымасьці, абложнікі наладзілі падвоз «набояў» ня толькі з блізкіх ваколіцаў, а нават з праскіх прыбіральняў і сталічных сьцёкавых равоў.

Уяўленьне малюе велічную батальную панараму зь дзясяткамі нястомных працаўніц-катапультаў, сотнямі пірамідаў бочак з боекамплектам і несканчонай чарадою возчыкаў-«залатароў» на Праскім гасьцінцы. Ты ўжо настолькі глыбока перанёсься ў тыя рамантычныя часы, што твой нос пачынае моршчыцца ад уласьцівых ім водараў.

Менавіта гэтая акалічнасьць і вяртае цябе скрозь духмяную смугу стагодзьдзяў у часлаўскі рэстаранчык, дзе плаваюць зусім будзённыя пахі вэнджаных качак і запечанага сьвінога калена.

Падобны да беларускага шляхцiча тутэйшы гiсторык цытуе Чэскую энцыкляпэдыю: «Пажаданы й абраны кароль чэскi Жыгiмонт Карыбут патрапiў захаваць рэдкую талеранцыю да чэскага ерэтызму, што ў тую пару сьведчыла пра вельмi цьвярозы розум».

Ты падымаесься й прапануеш ушанаваць памяць выбiтнага продка ягоным улюбёным тостам. Сонечны прамень знаходзiць твой келiх, i «Франкоўка» ўспыхвае густым рубiнавым колерам — сымбалем рыцарства, ваяўнiчасьцi й перамогi. Вы п’яце за тое, каб дзеўка кахала й за ўсё астатняе. Зеленавокая афiцыянтка папраўляе карону сваёй каштанавай фрызуры. У лёгкай усьмешцы, што грае на ейных вуснах, ты чытаеш ухвалу і абяцаньне працягу.

Сябар пытаецца, цi маеш ты намер вяртацца сёньня ў Прагу. Ты марудзiш з адказам. Тваю скуру апякае струмок салодкага халадку. Ты бачыш у рэстаранным мэню лiповы мёд i разумееш, што ў гэтую хвiлiну на цябе заахвочвальна глядзiць сама муза гiсторыi Клiё.

Студзень, 2002

Мажвідас, Кант і Ваня зь піларамы

Панцеляймон Панамарэнка

Беларуская інтэлігенцыя ня надта шануе імя колішняга першага сакратара ЦК КП(б)Б Панцеляймона Кандратавіча Панамарэнкі. Асаблівых падставаў для любові гэты нашчадак кубанскіх казакоў, на першы погляд, і сапраўды не пакінуў. Змагаўся зь беларускай мовай. Хацеў пасадзіць, а можа, і ліквідаваць Янку Купалу зь Якубам Коласам. Даваў згоду на безьліч арыштаў і прысудаў. Цяжка ўявіць нацыянальна сьведамую бяседу, дзе гучалі б тосты за сьветлую памяць Панцеляймона Кандратавіча.

А вось ты, грэшны, выпіць за таварыша Панамарэнку любіш. З прыемнасьцю куляеш за яго келіх вінца ў Менску і зь яшчэ большым задавальненьнем выцэджваеш пляшку ў тваім родным Полацку. Дзякуй вам, тав. Панамарэнка, за шчасьлівае дзяцінства. Бо, каб ня вы, наша мяжа з Расеяй праходзіла б цяпер за Докшыцамі ды Вушачамі, а самі яны разам з Полацкам, Расонамі, Браславам і Глыбокім былі б «искони русскими» гарадамі. І не існавала б у прыродзе цябе, беларускага пісьменьніка Ўладзімера Арлова, а бласкуняўся б па сьвеце народжаны ў Полоцке, РСФСР, Владимир Орлов, камандзір полацкага спэцназу ў Чачэніі, або карумпаваны і шавіністычна настроены дэпутат Дзярждумы, або які-небудзь «новы рускі», які падае тварам у талерку з чорнай ікрой і шчасьліва мармыча, што жыцьцё атрымалася.

Асабіста для цябе ўсе цяжкія грахі тав. Панамарэнкі пераважае на шалях гісторыі той факт, што ў 1944 годзе ён занатурыўся і, скарыстаўшы аўтарытэт галоўнага партызанскага начальніка, ня даў «прырэзаць» Полацкую вобласьць да Расейскай Фэдэрацыі, хоць адпаведную пастанову папярэдне ўхваліў сам тав. Сталін. Часам ты даеш волю фантазіі й бачыш, як Панцеляймон Кандратавіч апускае ў сваім кабінэце глухія шторы, налівае дзеля сьмеласьці сто грамаў, азіраецца на бакі, а потым падыходзіць да партрэта правадыра, непрыстойна круціць рукой вакол прычыннага месца і сьцішана, але па-бальшавіцку рэзка кажа: «Х.. табе, а ня Полацак».

На тое, каб абараніць межы сваёй парцейнай вотчыны на захадзе, духу ў Кандратавіча ўжо не хапіла, і Беласточчыну польскія камуністы ў Масквы выцыганілі. У выніку Беларусь, даробак якой у разгроме фашызму ня меншы, чым у Польшчы ці Францыі (толькі ў дзейнай арміі ваяваў мільён беларусаў) засталася адзінай краінаю-пераможцай, што скончыла Другую сусьветную вайну зь вялізарнымі тэрытарыяльнымі стратамі.

Да гэтых стратаў трэба залічыць і Віленшчыну, аднак тут ужо ніякі Панамарэнка дапамагчы ня мог, бо стаўкі былі нязьмерна вышэйшыя: тады, у 1939-м, ішлося не пра перадзел савецкіх рэспублік, а пра плян інкарпарацыі Летувы, які хтосьці зь ейных палітыкаў трапна разгадаў ляпідарнай формулай: «Вільнюс — мусу, Летува — русу» («Вільня — наша, Летува — расейская»). Што атрымалася ў гістарычнай пэрспэктыве, добра вядома. І таму празь дзьве гадзіны пасьля Менску ў купэ твайго цягніка зьяўляецца літоўскі памежнік. Працягваючы яму пашпарт, ты думаеш пра тое, што ў Вільні чамусьці няма помніка Сталіну. Зрэшты, некалькі сталінаў стаяць у славутым мэмарыяльным парку паблізу Друскенікаў, якія таксама ператварыліся ў Друскінінкай дзякуючы «бацьку народаў».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сланы Ганібала»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сланы Ганібала» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Арлоў Уладзімір - Сны iмператара
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Ордэн Белай Мышы
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Паром празь Ля-Манш
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Рэквіем для бензапілы
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Добры дзень, мая Шыпшына
Арлоў Уладзімір
Томас Харрис - Ганнібал
Томас Харрис
Уладзімір Арлоў - Сланы Ганібала (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Сланы Ганібала»

Обсуждение, отзывы о книге «Сланы Ганібала» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x