Арлоў Уладзімір - Сланы Ганібала

Здесь есть возможность читать онлайн «Арлоў Уладзімір - Сланы Ганібала» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сланы Ганібала: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сланы Ганібала»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік пятнаццаці гадовай творчасьці класіка беларускай літаратуры пры жыцьці. Уладзімер Арлоў – гэта чалавек, які ня проста піша пра Беларусь, але жыве ёю. Да такой высновы можна прыйсьці, калі чарговы раз знаёмішся з творамі беларускаг пісьменьніка і гсіторыка. Выданьне распачынае эсэ “Незалежнасьць – гэта…”, перакладзенае на дваццаць моваў, якое нажаль актуальнае і сёньня, але дзякуючы якому становіцца зразумелым сэнс самой незалежнасьці. Праз лябірынты гісторыі, часу, мясьцінаў і падзеяў аўтар шукае самае галоўнае – Беларусь. Менск, Лёндан, Нью-Ёрк і нават Картаген на старонках выданьня становяцца сваімі, бо паўстаюць у творах Уладзімера Арлова. Праз усё выданьне бачная трансфармацыя, якая адбывалася як з самім аўтарам, гэтак і з Беларусью за апошнія гады.

Сланы Ганібала — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сланы Ганібала», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тым часам ты зь сябрам ужо кружляеш пакручастымi брукаванымi вулачкамi старажытнага гарадку Часлаў, дзе твой далёкi продак Жыгiмонт Карыбут, ён жа князь К., склiкаў увесну 1422 году чэскi сойм.

У мясцовым рэстаранчыку, што насупраць абжытага галубамi помнiка слыннаму правадыру гусiтаў аднавокаму Яну Жыжку, адбываецца чаканая сустрэча з часлаўскiмi гiсторыкамi й краязнаўцамi. Як i ўсе аматары старасьвеччыны, гэта досыць адметныя асобы, што моцна нагадваюць сваiх калегаў з славутых «Лябiрынтаў» Вацлава Ластоўскага. Пададзеныя на прыкуску размаiтыя сальцiсоны й каўбаскi непазьбежна наводзяць на думку пра славянскае адзiнства. Славянскую разнастайнасьць падкрэсьлiвае тая акалiчнасьць, што заместа замшэлае пляшкi «Старкi», як у Ластоўскага, стол аздабляе колькi бутэлек густой чырвонай «Франкоўкi».

Банальнае для гэтых мясьцiнаў, не раўнуючы як кампот для заводзкiх сталовак тваёй радзiмы, віно «Франкоўка» разам з расповедамi чэскiх калегаў дапамагае больш выяўна i яскрава ўявiць, як у чаканьнi соймавых паслоў князь Жыгiмонт бавiў час. У прыватнасьцi, ты даведваесься пра ягоны ўлюбёны тост, што сустракаецца, дарэчы, у Мэтрыцы Вялiкага Княства. Уздымаючы кубак з тагачаснай «Франкоўкай», князь К. пiў за тое, «каб дзеўка кахала, каб куля мiнала, каб шабля ня брала!»

Адной дзеўкi князю катастрафiчна не хапала нават на адну ноч. Мясцовыя паданьнi, падмацаваныя маладаступнымi пiсьмовымi крынiцамi, сьведчаць, што Жыгiмонт быў вялiкiм мiлосьнiкам жаночых вабнотаў. Апанаваны нечалавечай тугою па жанчынах сваёй пакiнутай зь пiльнай палiтычнай патрэбы Бацькаўшчыны, знатны беларусiн ад поўначы да сьвiтаньня залагоджваў ня меней як пяць часлаўскiх прыгажуняў. Затым ён зазвычай выпiваў лiтровы кубак «Франкоўкi» i, сьвежы, як ранiшняя маргарытка, браўся займацца дзяржаўнымi справамi.

Маладзенькая зеленавокая афiцыянтка таксама яўна ня супраць зрабiць экскурс у гiсторыю i ўжо натапырыла дасканалыя ружовыя вушкi. Касавурачыся на яе, адзiн з часлаўскiх краязнаўцаў прыцiшана распавядае, што князь Жыгiмонт належаў да аматараў не зусiм традыцыйных спосабаў любовi. Штовечар ён загадваў, апрача ўсяго iншага, прынесьцi да сябе ў замкавую спачывальню збанок лiповага мёду, якiм перад любошчамi мазаў абраньнiцам грудзi ды iншыя i без таго салодкiя месцы, не забываючыся пры гэтым i пра свае ўласныя.

Звычкi заежджага беларускага князя падабалiся суворым аўтахтонам ня меней за тое, што ён прымаў любае сэрцу гусiтаў прычасьце «под обойi», або, па-наску, двух вiдаў. Трэба меркаваць, што прыхiльнасьць чэхаў зьлёгку падмацоўвалася і наяўнасьцю пяці тысячаў узброеных да зубоў ваяроў, якiя прыйшлi разам з князем К. зь берагоў Дзьвiны, Дняпра й Нёмну.

Сойм у Чаславе, на якім гаворка вялася пра чэскi трон, завяршыўся палiтычным трыюмфам Жыгiмонта Карыбута. Князь запатрабаваў прыгажуняў, вiна й лiповага мёду, а ўраньнi вырушыў з прыхiльнiкамi на места Праскае, дзе, як сьведчаць хронiкi, быў зь вялiкай пашанотаю сустрэты на Градчанах, а па часе пачаў называцца «каралём пажаданым i абраным».

Наперадзе ў князя К. было яшчэ дзесяць гадоў, прысьвечаных чэскiм клопатам.

Пра адзін зь іх беларускі падарожнік усьцешана дазнаецца з турыстычнага даведніку славутага замку Карлштайн, заснаванага ў гарах паблізу Прагі чэскім каралём і імпэратарам Сьвятой Рымскай імпэрыі Карлам ІV.

Карлштайн быў скарбніцай і месцам захаваньня дзяржаўных рэгаліяў. На пачатку Гусіцкіх войнаў (расейскамоўны даведнік, відаць, з імпэрскае салідарнасьці называе іх «беспорядками») цалкам лягічна паўстала праблема экспрапрыяцыі замкавых каштоўнасьцяў. Чэска-беларускае войска на чале з князем Жыгімонтам узяло Карлштайн у аблогу і, выгодна расставіўшы на горных схілах катапульты, закідвала замак каменнымі ядрамі ды бочкамі з падпаленай смалой. Калі гэта не дало прыкметнага эфэкту, князь К. пастанавіў ужыць радыкальны сродак: заместа смалы запоўніць бочкі фэкаліямі. «Гаўном!» — сувора патлумачыў ён тым, хто не валодаў больш вытанчанай тэрміналёгіяй.

Піетэт перад колішняй улюбёнай рэзыдэнцыяй імпэратара Карла выветрыўся з адчайных гусіцкіх галоваў яшчэ не дарэшты, і сёй-той завагаўся. «Грошы ня пахнуць!» — адрэзаў адукаваны беларускі князь, што вывучаў у школе рэформы Вэспасіяна. Нагадаўшы паплечнікам актуальнае для любой эпохі антычнае выслоўе, Жыгімонт выцадзіў звычайную дозу «Франкоўкі», але гэтым разам дэманстратыўна скрывеліўся. «Квас!» — пагардліва зазначыў ён, каб канчаткова паказаць гусітам, хто гаспадар становішча.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сланы Ганібала»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сланы Ганібала» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Арлоў Уладзімір - Сны iмператара
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Ордэн Белай Мышы
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Паром празь Ля-Манш
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Рэквіем для бензапілы
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Добры дзень, мая Шыпшына
Арлоў Уладзімір
Томас Харрис - Ганнібал
Томас Харрис
Уладзімір Арлоў - Сланы Ганібала (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Сланы Ганібала»

Обсуждение, отзывы о книге «Сланы Ганібала» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x