Арлоў Уладзімір - Сланы Ганібала

Здесь есть возможность читать онлайн «Арлоў Уладзімір - Сланы Ганібала» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сланы Ганібала: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сланы Ганібала»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік пятнаццаці гадовай творчасьці класіка беларускай літаратуры пры жыцьці. Уладзімер Арлоў – гэта чалавек, які ня проста піша пра Беларусь, але жыве ёю. Да такой высновы можна прыйсьці, калі чарговы раз знаёмішся з творамі беларускаг пісьменьніка і гсіторыка. Выданьне распачынае эсэ “Незалежнасьць – гэта…”, перакладзенае на дваццаць моваў, якое нажаль актуальнае і сёньня, але дзякуючы якому становіцца зразумелым сэнс самой незалежнасьці. Праз лябірынты гісторыі, часу, мясьцінаў і падзеяў аўтар шукае самае галоўнае – Беларусь. Менск, Лёндан, Нью-Ёрк і нават Картаген на старонках выданьня становяцца сваімі, бо паўстаюць у творах Уладзімера Арлова. Праз усё выданьне бачная трансфармацыя, якая адбывалася як з самім аўтарам, гэтак і з Беларусью за апошнія гады.

Сланы Ганібала — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сланы Ганібала», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Потым, паводле нейкай няўлоўнай асацыяцыі, на памяць усплыве аднаклясьнік, які цяпер працуе ў адміністрацыі прэзыдэнта, а калісьці, у школе, выславіўся тым, што быў перакананы, нібыта Атэла — істота ніякага роду. Ты падумаеш, што гэтае Атэла задушыла нявінную Дэздэмону зусім блізка ад твайго пляжнага лежака, у Фамагусьце, куды варта было б зьезьдзіць, каб не дэмаркацыйная лінія, якая пасьля вайны 1974 году адрэзала Фамагусту ад грэцкае часткі востраву, ператварыўшы колішнюю рэзыдэнцыю вэнэцыянскіх намесьнікаў у мёртвы горад…

Пасьля чарговае шклянкі порсткай жужалкаю сьлізгане прыемная думка, што дэмаркацыйная лінія — не заўсёды зло, і на гэтай дыялектычнай выснове ты шчасьліва засьнеш пад ласкавым кастрычніцкім сонцам, паклаўшы пад голаў сьвежы нумар «Arche» і апошні нумар ужо амаль дабітай «Крыніцы».

Табе будзе сьніцца далёкая радзіма, яе даверлівыя блакітныя вочы і крамяныя белыя дупці, дэмаркацыйная лінія пад Шкловам, джыпы зь вялікімі літарамі UN на менскіх вуліцах і помнік першаму прэзыдэнту, пры якім будзе стаяць ганаровая варта зь дзяўчатак у паркалёвых купальніках і нядошлых хлопчыкаў у чорных сямейных трусах. Надпіс на манумэнце будзе зроблены лацінкаю, і ты будзеш ускладаць да яго кветкі, пакутліва намагаючыся разгледзець дату пасьля працяжніка.

Лістапад, 2000

Уiк-энд у Коўне

З таго дня, як воляю Сталiна Вiльня апынулася па-за межамi Беларусi, рака Вiлiя, цi лепей па-наску — Вяльля, магла б ужо наталiць смагу ўсiх марсiянскiх пустэльняў. Але, не ўважаючы на ўсе намаганьнi новых гаспадароў Вiльнi, колiшняя сталiца Вялiкага Княства нi ў савецкай Лiтве, нi пасьля аднаўленьня незалежнасьцi так i ня стала лiтоўскай. Гэта проста немагчыма для гораду, заснаванага крывiчамi. Для гораду, дзе працаваў друкарскi варштат Скарыны i выходзiла «Наша Нiва». Дзе быў Беларускi музэй i пiсаў свае змрочныя камэдыi й аптымiстычныя драмы Францiшак Аляхновiч...

Вiльня нiколi ня будзе лiтоўскiм горадам. А таму, калi вы вырашылi прысьвяцiць уiк-энд падарожжу ў Лiтву, Вiльню трэба праехаць транзытам, мiмаходзь адзначыўшы, што яна, Вiльня, блiжэйшая да Менску за любы абласны цэнтар Беларусi.

Вам, напэўна, таксама даводзiлася калісьці чуць, што, маўляў, Кiеў — сталiца Ўкраiны, а Львоў — сталiца ўкраiнцаў. Пры ўсёй адрознасьцi гiстарычнага й палiтычнага кантэкстаў штосьцi падобнае можна сказаць i пра Вiльню з Коўнам. Пагатоў больш за два дзесяцiгодзьдзi, да той самай сталiнскай рэзалюцыi, Коўну пашчасьцiла быць сталiцаю ня толькi лiтоўцаў, але й Лiтоўскай Рэспублiкi.

На аўтобусе цi аўтамабiлi дарога ад Вiльнi да Коўна займае нейкую гадзiну. Аднак за гэты час вы заўважыце, што разам зь ляндшафтам неўпрыкмет зьмянiлася й сама аўра навакольля. Вы адчуеце халаднаватае, але моцнае і ўпэўненае дыханьне iншага мэнталiтэту, iншае, ужо не славянскае краiны.

Адрозна ад Вiльнi, у Коўне вашую беларускую мову нiхто не зразумее, аднак, калi пасьля кароткага экспэрымэнту вы пяройдзеце на расейскую, дык не пачуеце анiякае насьцярожанасьцi, як, зрэшты, i анiякае прыязнасьцi.

Усьлед за дзяжурнай ветлiвай усьмешкаю вы атрымаеце падрабязнае тлумачэньне, як знайсьцi рэкамэндаваны вам гатэль «Lietuva». Высьветлiцца, што гатэль зусiм блiзка ад Лайсвэс алеi, або, у перакладзе, алеi Свабоды, на якой вы ў гэты момант знаходзіцеся, з прыемнасьцю адзначаючы, што за дзесяць гадоў, як вы былi тут апошнi раз, цэнтральная ковенская вулiца зьмянiлася толькi да лепшага. Вашае вока вандроўнiка адзначыць новыя дагледжаныя лiхтарнi, дзясяткi новых кавярняў, пiўных бараў, крамак i крамаў з цалкам эўрапейскiмi вiтрынамi. А вось чаго не зьявiлася, дык гэта нейкага прыкметнага мэмарыяльнага знаку на тым месцы, дзе на пачатку 1970-х гадоў на знак пратэсту супраць савецкай акупацыi вырашыў скончыць самагубствам сваё маладое жыцьцё ковенскі юнак Ромас Калантá. Калi вы бывалi ў Празе, дык адразу ўспомнiце кветкi і сьвечкi паблiзу помнiку сьвятому Вацлаву, дзе таксама самахоць i з тае ж прычыны разьвiталiся з жыцьцём чэхi Ян Палах i Ян Заiц. Гэтая згадка, магчыма, прымусiць вас задумацца пра таямнiцы славянскае й балцкае душы.

Ваш гатэль знойдзецца на бакавой вулачцы за сотню крокаў ад Лайсвэс алеi, i на ягоным фасадзе вы ўбачыце, вiдаць, адзiнае ацалелае на ковенскіх шыльдах расейскае слова «Гостиница». Ад яго, як i ад велiзарнага прыцемнага фае, высознае столi i лесьвiцы з бардовай дарожкаю густа павее шасьцiдзясятымi гадамi мiнулага стагодзьдзя, але ваш нумар будзе ўтульным i цёплым, а тэлевiзар прапануе дзясяткi два праграмаў з поўнай гарантыяй адпачынку ад сэлектарных тэлебiтваў за ўраджай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сланы Ганібала»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сланы Ганібала» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Арлоў Уладзімір - Сны iмператара
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Ордэн Белай Мышы
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Паром празь Ля-Манш
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Рэквіем для бензапілы
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Добры дзень, мая Шыпшына
Арлоў Уладзімір
Томас Харрис - Ганнібал
Томас Харрис
Уладзімір Арлоў - Сланы Ганібала (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Сланы Ганібала»

Обсуждение, отзывы о книге «Сланы Ганібала» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x