Джэймс Олдрыдж - Паляўнічы

Здесь есть возможность читать онлайн «Джэймс Олдрыдж - Паляўнічы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паляўнічы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паляўнічы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Паляўнічы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паляўнічы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вось табе і адзінаццаты нумар! Чым не аўталінія? — мармытаў ён сам сабе, калі знясілена вяртаўся ў сваю хаціну ля Чатырох Азёр. — Вось табе і канвеер! — Але ён працягваў гэта толькі тры тыдні, а пасля зразумеў, што пара спыніцца: пачаў выпадаць снег.

Усё пачалося з невялікай завірухі і парывістага паўночнага ветру. Чысты ранні сняжок пасцілкай лёг на лес, азёры і хрыбты гор, і ўжо з гэтага снегападу ў далінах утварыліся гурбы. Усю гэтую завіруху Рой пераседзеў у сваёй хаціне на Чатырох Азёрах. Калі завіруха сціхла, ён зрабіў апошні абыход — снег прымушаў яго спяшацца і хутчэй правяраць пасткі на Літл-Рывер, а затым скіраваць на поўдзень і паглядзець, што робіцца ў яго на возеры Піт-Піт. Абодва гэтыя ўчасткі былі закінуты ім амаль на месяц, і Рою трэба было вырашыць, ці варта дзеля новага ланцуга пастак забывацца на ўсе старыя. Ад гэтага рашэння шмат залежала ў далейшых паводзінах Роя.

Падчас апошняга абходу яго затрымліваў рыхлы снег, які даводзілася абтоптваць адразу. Абход быў няўдалы. На Чатырох Азёрах папалася некалькі баброў і некалькі андатраў. І ўсё. Па дарозе на Зялёныя Азёры ён знайшоў у адной пастцы лісу. Ліса сядзела на сцежцы, драцяная пятля захліснула ёй шыю, але яна была яшчэ жывая і нагадвала сабаку на прывязі. Яна злосна пазірала на Роя, які ішоў па сцежцы. Рой спыніўся.

— Эх ты, палахлівая ліса, — задумліва прамовіў Рой, — сёння ты перамудрыла.

Іншыя звяры, якія траплялі ў пастку, адчайна вырываліся; але чым мацней яны вырываліся, тым мацней зацягвалася пятля на шыі, і чым мацней яна зацягвалася, тым мацней яны вырываліся, пакуль пятля не душыла іх да смерці. А гэтая ліса? Рой зразумеў, што яна таксама спрабавала вырвацца, але хутка зразумела, што барацьба для яе небяспечная. Тады яна прыціхла і пачала чакаць, ці не ўдасца перахітрыць пастку. Яна і зараз хітра пазірала на Роя, ці не ўдасца ёй перахітрыць яго.

Гэта быў адзін з тых выпадкаў, калі Рою цяжка забіць звера. Ён заўсёды здзіўляўся знаходлівасці, яго здзіўляла настойлівая барацьба звера за жыццё, здзіўляла ўсё, што магло перахітрыць механічную вераломнасць пасткі. Але ішла вайна, і ён быў яе ўдзельнікам. Заставалася толькі выклікаць лісу на супраціўленне. Рой так і зрабіў, ён пачаў трывожыць яе доўгім сасновым суком, а калі яна стала адсоўвацца ад палкі і мацней зацягнула пятлю, Рой двойчы моцна стукнуў яе па галаве, так моцна, што палка зламалася. Ліса была мёртвая, а Рой — пераможца міжвольны — стаяў і захапляўся чыстай шаўкавістай поўсцю.

Больш нічога ў сваіх пастках ён не знайшоў, а на Зялёных Азёрах у пастку трапіла толькі адна норка. Ні бабра, ні андатры, ні выдры, ні куніцы, ні рыбачкі. Рой сяк-так пераседзеў марозную ноч у занесеным снегам шалашы на Зялёных Азёрах, а затым шпаркім тэмпам рушыў па снезе назад да хаціны на Чатырох Азёрах, раздумваючы, ці ўдалася справа з масавай лоўляй, ці варта тут вылаўліваць усё, што толькі можна, за кошт усіх іншых участкаў.

У хаціне ён падлічыў сваю здабычу.

Усяго было злоўлена шэсць андатраў, пяць баброў, дзве норкі, чатыры ласкі і ліса. Вывад зразумелы. Для такога напружанага палявання вынік быў мізэрны, хоць, калі гаварыць шчыра, гэта была неблагая трохтыднёвая здабыча. Але Рой не апраўдваў выключную стаўку на інтэнсіўную лоўлю ў гэтым месцы на шкоду ўсім іншым. Акрамя таго, Рою здавалася, што ў далейшым ён не набярэ тут і гэтага. Ён злавіў чатырох баброў на Зялёных Азёрах, і болей там баброў не было, іх неабходна выкрэсліць з далейшага палявання. На Чатырох Азёрах заставаўся яго звыклы рэзерв — паўтара дзесятка хатак і некалькі новых збудаванняў маладых баброў. Але пры такой інтэнсіўнай лоўлі гэтага было мала. На Чатырох Азёрах трэба спыніць паляванне, калі ён мае намер захаваць там хоць некалькі баброў і андатраў. Мо і варта было праводзіць тут інтэнсіўную тыднёвую лоўлю, але не больш за тыдзень. Таму ён пакінуў усе свае пасткі на ранейшых месцах, але ўжо дакладна ведаў, што павінен ісці на Літл-Рывер, уніз да возера Піт-Піт і назад у сваю хаціну. Трэба рухацца, пакуль снег не выпаў па-сапраўднаму, а рэкі і азёры не скавала лёдам.

Перш чым пакінуць Чатыры Азёры, Рой прайшоўся па яловых балотах паміж азёрамі. Ён шукаў сляды лася, ведаючы, што Джэк Бэртан, калі назапашвае мяса на ўсю сям'ю, аддае перавагу буйному ласю, а не дробнаму аленю. Рой знайшоў сляды, памёт і абадраную кару на дрэвах там, дзе вялізны самец стараўся спыніць сверб сваіх раскідзістых маладых рагоў. Але самога лася ён так і не знайшоў. Ён убачыў шмат слядоў аленяў, але за ўсе тры тыдні не сустрэў ні аленіхі, ні цяляці. Гэта было нязвыкла і трывожна, і па дарозе на Літл-Рывер ён пільна сачыў, ці не з'явіцца на хрыбце алень альбо лось у даліне. Ён прыкмеціў адну белахвостую аленіху на схіле каля Літл-Рывер і паспеў выстраліць, але ўбачыў толькі, як мільганула і знікла ўдалечыні яе белае люстэрка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паляўнічы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паляўнічы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Паляўнічы»

Обсуждение, отзывы о книге «Паляўнічы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.