Джэймс Олдрыдж - Паляўнічы

Здесь есть возможность читать онлайн «Джэймс Олдрыдж - Паляўнічы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паляўнічы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паляўнічы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Паляўнічы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паляўнічы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ідзе вайна, — казаў Рой звярынай браціі на паляўнічых сцежках, — і нехта ў ёй павінен перамагчы. Нехта павінен перахітрыць іншага, таму асцерагайся, жорсткі воўк, крывасмок-норка, насцярожаная ліса, рысь-чашчавік. Нехта з вас павінен перахітрыць іншага.

Рой быў вельмі хітры. Ён не лічыўся спецыялістам па звярах, якія бегаюць і якіх цяжка злавіць, але ён мог перахітрыць іх, бо ведаў іхнія звычкі. Усе звяры хадзілі па сцяжынках, пратаптаных буйнымі звярамі, такімі, як алень альбо лось. На такіх сцежках і ставіў Рой свае пасткі. Асабліва хітра ставіў іх на лісу. Звычайна Рой перагароджваў звярыную сцежку ствалом; ён падкочваў ствол да месца з дапамогай рычага, да якога дакранаўся толькі ў пальчатках, цалкам пазбягаючы ўсялякага чалавечага паху. Перагарадзіўшы дарогу, ён закручваў адзін канец доўгага дроту вакол цяжкага ствала, а затым прыладжваў пятлю так, што ліса павінна была трапіць у яе, калі б захацела абысці ствол. Сіло майстравалася са стальной раяльнай струны, моцнай і пругкай, а каб і на ёй не заставалася слядоў дотыку чалавека, Рой націраў яе воскам. Некаторыя траперы карысталіся для гэтага мускусам бабра альбо пацука, але Рой лічыў, што перша чым звабліваць чуйны нос ліса гэтым падманлівым пахам, лепш нейтралізаваць сіло нейтральным пахам воску. Ён яшчэ ніколі не правяраў гэтай сваёй тэорыі, але зараз, расставіўшы шмат пастак вакол Зялёных Азёр і Чатырох Азёр, а таксама на хрыбтах і ў далінах, ён мусіў праверыць сапраўдную іх вартасць і сваё ўласнае паляўнічае майстэрства.

У апошнюю чаргу Рой заняўся куніцай і блізкай да яе куніцай-рыбачкай. Гэтыя каштоўныя пушныя звяры маглі трапіць у любую з яго пастак, у пастку на норак, у некаторыя сіло нават у пасткі на баброў і андатраў. Але паляванне спецыяльна на рыбачку альбо на куніцу патрабавала асаблівага вопыту і майстэрства. Яны не толькі рэдка сустракаліся, але, як правіла, ніколі не выяўлялі свайго жылля. Паляўнічаму даводзілася здагадвацца, дзе іх шукаць, здагадвацца пра іхнія звычкі. Абедзве мелі багатую шаўкавістую карычневую пушніну стойкага колеру, за яе заўсёды добра плацілі. Абедзве жылі на дрэвах, не карысталіся логавамі альбо норамі. Абедзве харчаваліся дробнай жыўнасцю — зайцамі, вавёркамі, мышамі, усім, што трапляла на іх востры зуб. Разважаючы пра іх, Рой згадаў, што за ўсё сваё доўгае жыццё ў лесе ён бачыў кожнага з гэтых звяркоў толькі пяць ці шэсць разоў, асабліва куніцу. Яна жыла ў самым гушчары і цемры хвойных нетраў і не пераносіла вады і сырасці. А рыбачку, наадварот, можна было звычайна знайсці каля балота альбо ручая, хоць і тут яна знаходзілася на вершалінах дрэў і спускалася толькі паляваць. Яны былі злосныя ворагі, і ў сутычках куніца звычайна перамагала свайго родзіча. Яны абедзве палявалі паасобку, пераважна ноччу. Пра іхнія звычкі ў Роя захаваўся толькі адзін успамін. Аднойчы на яго вачах рыбачка загрызла чырвоную вавёрку; убачыўшы Роя, рыбачка адкусіла ў вавёркі пушысты хвост і кінулася да бліжэйшага дрэва. Яна імгненна знікла ў лістоце і паляцела з верхавіны на верхавіну, трымаючы ў зубах вавёрку, але пазбавіўшыся яе хваста, які перашкаджаў бы так хутка бегаць.

Рой ладаваў свае пасткі на куніцу і рыбачку чырвонай вавёркай, але замест таго, каб замацоўваць пасткі на паваленым ствале альбо на зямлі, ён падвешваў іх так, што ў скачку за вавёркай куніца альбо рыбачка павінны былі абавязкова патрапіць у пастку. Ён паставіў пяць паўтарачных пастак, усе вакол Зялёных Азёр. Для рыбачкі ён выбіраў навіслыя над вадой елкі, для куніцы заходзіў глыбей у гушчар. Гэтым Рой закончыў ставіць ланцугі пастак для масавай лоўлі.

Але паставіць пасткі было толькі пачаткам. З гэтага дня яму трэба было настойліва і метадычна аглядаць пасткі, абыходзячы іх у строгай паслядоўнасці і замяняючы прынаду. Ён абышоў спачатку Чатыры Азёры, праверыў пасткі, а калі вяртаўся ў хаціну, праверыў яшчэ некалькі пастак. Затым зрабіў двухдзённы абыход Зялёных Азёр, па дарозе туды праверыў пасткі, выбраў тыя, што ля вады, а па дарозе назад праверыў астатнія. Яму давялося цягнуць на сабе ўвесь правіянт, прынаду, сакеру і злоўленую дзічыну. Абход даводзілася рабіць хутка, бо на Зялёных Азёрах у яго не было іншага сховішча, акрамя шалаша з галінак піхты, які ён змайстраваў пад вялікай сасной. Значыць, яму даводзілася нясці і спальны мяшок, а для чалавека, які прывык да зручнасці сваіх хацін, гэта было вялікай стратай. Але ён не здаваўся, спадзеючыся, што вынік апраўдае ўсе затраты. За два тыдні Рой злавіў чатырох баброў, чатыры андатры, адну норку і дзвюх ласак. Больш рэдкая дзічына — ліса, рысь, рыбачка, выдра — зусім не траплялася яму, хоць ён выявіў шмат слядоў лісы і рысі і ведаў, што рана ці позна ён зловіць іх. Але для гэтага патрабавалася шмат цяжкай працы, бясконцай працы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паляўнічы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паляўнічы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Паляўнічы»

Обсуждение, отзывы о книге «Паляўнічы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.