Джэймс Олдрыдж - Паляўнічы

Здесь есть возможность читать онлайн «Джэймс Олдрыдж - Паляўнічы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паляўнічы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паляўнічы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Паляўнічы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паляўнічы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Рой пачаў ужо распраўляцца з норкай, якую злавіў на Літл-Рывер. Седзячы на ложку, ён прытрымліваў карычневага звярка паміж каленяў, асцярожна падразаў скуру ўздоўж лапак, здзіраючы яе цалкам, і адначасова ачышчаў ад тлушчу. Калі скурка была знятая, Рой нацягнуў яе пушнінай унутр на доўгую драўляную рамку. Затым, заганяючы ў цэнтр рамкі клін, ён пачаў расцягваць яе, змазваючы скурку мылам «Люкс», якое ўсунула яму ў кішэню Джыні Эндрус. Рой славіўся тым, што ўмеў расцягваць скуркі лепш за ўсіх трапераў Муск-о-гі. Ён мог расцягнуць скурку сярэдняга бабра да памераў буйнога, а буйнога — да вялікага, вялікага — як цэлую коўдру.

— Хутка ты так напрактыкуешся, — сказаў яму Джэк, — што з ласкі расцягнеш ільва.

Рой засмяяўся, але яму здалося, што Джэк жартуе нездарма. Ён зноў падумаў, што Джэк нешта недагаворвае, але, відаць, не хоча гаварыць пра гэта пры Зеле.

Магчымасць пагаварыць з Роем адзін на адзін з'явілася ў Джэка на другі дзень, калі яны ўдвух на чоўне зрабілі невялікі аб'езд пастак на возеры Т. Але Джэк зноў нічога не сказаў, і Рой перастаў нават асцярожна нагадваць пра тое, чым ён быў заклапочаны. Высветлілася толькі адна праблема, але Рой ведаў, што не яна на самай справе клапаціла Джэка.

— Некалькі дзён таму інспектар выправіўся ў абход, — сказаў Джэк.

— Куды?

— Не ведаю. Ведаю толькі, што ён пайшоў з Сент-Элена.

— Што, шукае сабе прыгоды?

— Так, і мо менавіта тут, — сказаў Джэк. — Ты ведаеш, што будзе, калі ён застане Зела і Сахатага ў цябе ў хаціне?

— Я заўсёды магу сказаць, што не клікаў іх.

— Гэта не дапаможа, — засцярог Джэк. — Тады табе канцы.

— Мне і так канцы, — сказаў Рой. — Ніводнай скуркі з цэлага возера.

З возера Т яны вярнуліся з пустымі рукамі, і Джэк пераканаў Роя папаляваць з ім на хрыбтах каля Чатырох Азёр, адначасова аглядаючы пасткі, але галоўным чынам адсочваючы аленя альбо лася; аднаго для Джэка, другога Рою на зімні запас. Яны пайшлі на другую ж раніцу і пешкі прайшлі маршрут Роя ў зваротным напрамку, угару да возера Піт-Піт і Літл-Рывер, затым па хрыбтах да Чатырох Азёр. Зела Сен-Клэра яны пакінулі ў хаціне чакаць вяртання Мэрэя, і толькі ўдалечыні ад Зела і хаціны Джэк сказаў нарэшце Рою тое, што ўвесь час займала яго. Ён сказаў пра гэта Рою, калі яны залезлі на Снежную Скалу — найвышэйшы пункт уладанняў Роя. Яны стаялі там, пазіраючы на хрыбты, што раскінуліся ва ўсе бакі, на пашу ласёў і недаступныя тарфяныя балоты. Адсюль лоўка было сачыць за дзічынай, і яны спыніліся тут паснедаць.

— Здаецца, я павінен сказаць табе, што Эндзі Эндрус вярнуўся, — сказаў Джэк.

— Эндзі? — перапытаў Рой. — Вось д'ябал!

— Ён з'явіўся тыдзень таму, — дадаў Джэк.

— А дзе ён з'явіўся?

— У Джыні. Да яе і прыйшоў.

— І ён быў там, калі ты адыходзіў?

Джэк кіўнуў.

— Здаецца, што так, — сказаў ён.

Рой доўга не мог прамовіць ні слова, маўчаў і Джэк. Джэк не раз прыкідваў, ці варта наогул сказаць пра гэта Рою, але ведаў, што раней ці пазней Рой ўсё адно даведаецца, і сядзеў як на іголках, баючыся, што Зел Сен-Клэр скажа пра гэта першы. Джэк не хацеў, каб Рой даведаўся пра гэта ад Сен-Клэра, бо разумеў, які выбар патрэбна будзе зрабіць Рою. У яго і так была пагроза страціць родную хату, існавала неабходнасць пакінуць лес і заняцца фермерствам, а таксама непакоіла перакананасць, што паляванне для яго скончылася. А зараз ён мог страціць і сваю Персефону [3] Персефона — у антычнай міфалогіі жонка гаспадара падземнага свету, якую муж адпускаў на зямлю да яе маці Дэметры толькі на некалькі месяцаў за год. .

Джэк ведаў таксама, што для Роя магчымы два рашэнні. Па-першае, праседзеўшы зіму тут, ён мог на будучы год пайсці на поўнач, атрымаць там новы ўчастак. Менавіта гэтага хацеў Джэк для свайго старога сябра, але ён ведаў, як мала для гэтага шанцаў. Зараз, калі Эндзі вярнуўся, калі Сэм не адмовіўся ад свайго намеру кінуць ферму, калі Рой асабліва востра адчуваў ціск лесу, — было верагодна, што ён не заглыбіцца ў глуш, пакідаючы за сабой гэткую неразбярыху. У адрозненне ад Джыні Джэк ведаў, што Рой не пойдзе ў глуш, калі яму не будзе куды вярнуцца. Зараз Рой страціў абедзве свае апоры, і другое мажлівае для яго рашэнне было пайсці з Зелам і Мэрэем у заказнік з рызыкай, што, найбольш верагодна, яго зловяць, адбяруць дазвол і дзялянку і гэтым загубяць яго самога. Гэта была адна з прычын, чаму Джэк імкнуўся звесці Роя ад Сен-Клэра і Мэрэя. Джэк спадзяваўся, што да таго часу, як Рой вернецца ў хаціну, Зел і Мэрэй будуць ужо далёка. І ён цвёрда вырашыў як мага даўжэй утрымліваць Роя ад вяртання ў хаціну.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паляўнічы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паляўнічы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Паляўнічы»

Обсуждение, отзывы о книге «Паляўнічы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.