Джэймс Олдрыдж - Паляўнічы

Здесь есть возможность читать онлайн «Джэймс Олдрыдж - Паляўнічы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паляўнічы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паляўнічы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Паляўнічы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паляўнічы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Значыць, Эндзі ўсё-такі вярнуўся, — спакойна сказаў Рой. — Ну што ж! — Ён вытрас рэшткі гарбаты ў агонь кастра.

Джэк затаптаў агонь і сабраўся ісці далей.

— Ну як Эндзі? — марудна прамовіў Рой.

— Патаўсцеў, — сказаў Джэк. — Ён быў у арміі.

— Відаць, без грошай?

— Ды не. Я бачыў, як ён у бары заказваў шкалік для Сэма. Ён і сам, здаецца, стаў ахвочы да бутэлькі.

— Што-небудзь казаў?..

Джэк разумеў, пра што пытаецца Рой.

— Не, нічога.

— І збіраецца застацца?

— Цяжка сказаць. Ты ж ведаеш Эндзі.

— Ён застанецца, — сказаў Рой. — Ва ўсякім выпадку, да майго вяртання.

Ведаючы Эндзі, Рой быў здзіўлены, што той не з'явіўся проста да яго ў лес, каб высветліць адносіны. Эндзі заўсёды дзейнічаў напралом, як бык, атакуючы любую цяжкасць слепа і лбом у сцяну.

— Як ты думаеш, ці прыйдзе ён у лес? — спытаў Рой.

— Не ведаю, — адказаў Джэк. — Я яму сказаў, што цябе неўзабаве чакаюць у Сент-Элене.

Джэк зрабіў усё, каб папярэдзіць з'яўленне Эндруса тут, у лесе, але Джэк не сумняваўся, што, калі Эндрус зразумее сапраўдны сэнс «дзелавых адносін» Роя і Джыні, першая ж хваля неўтаймоўнага гневу абвязкова прывядзе яго сюды.

Рой нічога больш не пытаў, і яны сачылі за аленем далей.

Ім трапілася шмат слядоў аленя на снезе, але ніводнага аленя так і не ўбачылі. Ноч яны правялі ў хаціне ля Чатырох Азёр, а затым аднавілі паляванне, адначасова аглядалі пасткі Роя. Рой выявіў яшчэ аднаго бабра і рысь у пастцы, і яму зараз даводзілася цягнуць на спіне вялікі груз. Яны пайшлі па заснежаных хрыбтах да возера Т і ў накірунку да хаты, разыходзіліся, каб ахапіць звыклыя сцежкі аленяў, і зноў сустракаліся ў дамоўленых месцах.

— Хочаш пабачыць мядзведзя? — спытаў Рой, калі яны сустрэліся ля вялікай кучы горных валуноў, абкружаных хвойным зараснікам.

— А дзе ён?

Рой паказаў уніз.

— Прыгледзься вунь да тых скалаў.

Мядзведзь, вялізны буры лежабока, з'явіўся амаль у тое ж імгненне і то подскакам, то марудна, шлэпаючы вялізнымі віхлястымі лапамі па цвёрдым снезе, рушыў проста да маладой піхты. Калі дайшоў да ствала, на задніх лапах выцягнуўся на ўвесь рост і драпнуў па дрэве кіпцюрамі так высока, як толькі здолеў дастаць. Затым ён зароў і злосна ўкусіў за ствол.

— Відаць, тым самым ён паказвае іншым мядзведзям, які ён вялікі, — сказаў Джэк. — Не інакш ён вырашыў пахваліцца ростам перад сяброўкай альбо супернікам.

— Не ведаю, — сказаў Рой, — але толькі самкі робяць тое самае.

— Ніколі не бачыў, каб яны так грызлі ствол, — сказаў Джэк.

— Гэта яшчэ мала, а я бачыў, як адзін мішка ўсеўся на малады дубок і пачаў скакаць на ім, як на кані. — Яны мелі мажлівасць ціха перагаворвацца, бо былі значна вышэй і за ветрам. — Ты звярні ўвагу, які ён адкормлены. Ён зусім падрыхтаваўся залегчы на зіму. Гэта дрэнная прыкмета, Джэк. Яны так рана кладуцца ў бярлогу, толькі калі становіцца мала дзічыны.

Яны пазіралі, як мядзведзь прынюхваецца да ветру.

— Дык што, хочаш яго? — зноў спытаўся Рой.

— Занадта шмат клопату, — адказаў Джэк.

Рой прыцэліўся. Яму даводзілася страляць у мядзведзяў, калі патрэбны былі ці то скура, ці мяса, але зараз, калі ў гэтых мясцінах іх заставалася ўсё менш, яму зусім не хацелася забіваць. Аднак быў момант, калі заціснуты, але суровы пратэст супраць лёсу заглушыў у ім лепшыя памкненні: ён ненавідзеў зараз Эндруса і прыцэліўся ў мядзведзя; але сама прага жорсткасці выклікала агіду да яе, і ён перавёў мушку на ствол піхты.

— Глядзі, як ён зараз падскочыць, — сказаў Рой. Ён трапіў у ствол каля самага мядзведзя, і адколатая куляй трэска выпадкова стукнула мядзведзя па носе. Мядзведзь замахаў перад сабой вялікімі пляскатымі лапамі, нібыта адмахваўся ад пчол ці мух, затым зноў злосна ўкусіў за дрэва і кінуўся наўцёкі, а Рой крыкнуў яму ўслед: — Не пакідай слядоў, гультай, а то я з цябе скуру спушчу!

Джэк і Рой гучна смяяліся, гледзячы, як ён уцякае.

— Ты калі-небудзь бачыў, як яны нападаюць на вулей? — спытаўся Рой. — Ну рыхтык скунсы. Лезе проста на рой і разганяе пчол так, што тыя накідваюцца на яго і заблытваюцца ў поўсці, а мішка сядзіць, збірае іх і есць.

Зноў засмяяліся, і Джэк разумеў, што Рою зараз лягчэй. Дай толькі час, і лес ўсё вылечыць. Яны ішлі разам аж да возера Т.

Дя возера яны зноў разышліся, і хутка Рой прысеў адпачыць на скалістым схіле, адкуль снег знесла ветрам. Тут было ветрана, але яму падабалася сядзець менавіта на гэтым хрыбце, бо адсюль на поўнач было далёка відно за межы яго ўчастка, а на поўдзень за возерам Т мора лясных верхавін цягнулася аж да самага Сент-Элена. Ён пазіраў уніз, на чорную ваду возера ў снежным атачэнні, і раптам пачуў самалёт.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паляўнічы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паляўнічы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Паляўнічы»

Обсуждение, отзывы о книге «Паляўнічы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.