Джэймс Олдрыдж - Паляўнічы

Здесь есть возможность читать онлайн «Джэймс Олдрыдж - Паляўнічы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паляўнічы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паляўнічы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Паляўнічы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паляўнічы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А што скажа крымінальны кодэкс наконт гаспадаркі на поўначы? — спытаў у яго Рой. — Ты ж мог паспрабаваць атрымаць участак на поўначы?

— Цяжка адказаць, Рой. Адна справа, калі чытаеш закон, зусім іншая, калі яго парушаеш, асабліва крымінальны кодэкс.

Крымінальным кодэксам звычайна называлі палажэнні пра індзейцаў. Рой чытаў гэтыя палажэнні, чытаў іх у хаціне Боба, дзе яны віселі як яшчэ адна насмешка Боба над белымі. Рою яны здаліся такімі падобнымі на палажэнні пра звяроў, што ён прыйшоў да высновы, што індзейцаў захоўваюць як звяроў, як асколак натуральнага і пажаданага ляснога жыцця, якому нельга было даць знікнуць зусім.

— Ну што ж. Я пайду, Боб, — сказаў Рой.

Выгляд індзейца пачаў засмучаць яго. Думка, што Індзеец Боб асуджаны заставацца тут, — усё адно, будзе да рэшты вылаўлены гэты ўчастак ці не, — заўсёды засмучала Роя.

— Калі ты збіраешся ісці на поўнач на новыя землі? — спытаў індзеец Роя.

Рой пачаў ужо пераходзіць рэчку.

— Яшчэ не ведаю, Боб. Гэта будзе залежаць ад многіх абставін. Але хутка гэта высветліцца.

— А Сахаты таксама недзе блізка? — перамагаў Боб шум парогаў.

— Блізка. А што?

— Нехта ставіў пасткі на маёй плаціне ля старых карчоў. Відаць, Сахаты.

— Ты так лічыш? — спытаў Рой. Зараз яму таксама даводзілася крычаць.

— Скажы яму, калі ён будзе шукаць свае пасткі, што яны вісяць на сухім дрэве ля плаціны.

Тут не было злоснай задумы, індзеец паступіў менавіта так, як паступіў бы любы трапер, знайшоўшы на сваім участку чужыя пасткі, ён зняў бы іх і павесіў. На другі раз ён меў права забраць іх сабе.

— Добра, Боб. Убачымся, калі я буду вяртацца.

— Шчаслівай дарогі, Рой.

Рой перайшоў раку і па закінутай сцежцы пайшоў на поўнач, да Чатырох Азёр.

Яшчэ завідна дабраўся ён да сваёй хаціны, скаціўшыся з апошняга схіла, як перагружаны састаў, які цісне на паравоз і падганяе яго. Пакуль ён запальваў лямпу і раскладаў цяпельца, мышы разбегліся па кутках і адтуль назіралі, як ён распакоўвае правіянт і хавае яго ў моцную скрыню, скрэмзаную слядамі іхніх зубоў. Рой стаміўся; калі павячэраў, ён прытушыў агонь, паваліўся на ложак і адразу ж заснуў.

Раніцай Рой хутка і лоўка распачаў свой масавы аблоў.

Перш за ўсё ён праверыў пасткі на Чатырох Азёрах, зняў аднаго бабра і адну андатру. Затым пачаў расстаўляць пасткі ва ўсіх хоць крыху прыдатных мясцінах. У яго хаціне на Чатырох Азёрах было дзесяць старых пастак сістэмы Ньюхаўс; ён іх падрамантаваў, пачысціў і расставіў на бабровых гацях, на харчовых пляцоўках андатры і ля хатак. Ён паставіў паўдзесятка пастак першага нумара па берагах і на пясчаных мелях. Гэтыя прызначаліся для норак, якія кожную ноч блукаюць па беразе ў пошуках рыбы і жаб. Калі справіўся з Чатырма Азёрамі, Рой зрабіў двухдзённы пераход убок, на поўнач ад участка Індзейца Боба, да Зялёных Азёр. Гэта былі глыбокія азёры, не надта зручныя для баброў, але тут маглі вадзіцца норкі і можа быць выдра. Перш за ўсё трэба было разведаць звера, адшукаць красамоўныя кучкі акрываўленых пёраў ля жылля норак, недаступныя сховы ласак, слізкія гліняныя схілы, па якіх выдра, гуляючы, з'язджае ў ваду. Ён выявіў мала слядоў выдры і норкі, але там, дзе яны былі, паставіў пасткі, паставіў хітра, скарыстаўшы дзеля прынады рыбу, злоўленую сеткай у Чатырох Азёрах. На адным з Зялёных Азёр былі дзве невялікія бабровыя гаці, і тут ён таксама паставіў тры пасткі проста ля хатак.

— «Забаронена законам, — гучна спяваў Рой, калі ставіў свае пасткі, — любому грамадзяніну ставіць пасткі бліжэй чым пяць футаў ад жылля бабра». Ну што ж, пан губернатар, я, здаецца, парушаю закон, але майце ахвоту з'явіцца тут і злавіць мяне на месцы злачынства. Майце ахвоту з'явіцца і паглядзець, як даводзіцца беднаму чалавеку выкручвацца, каб злавіць нейкага бедалагу-бабра.

Калі Рой расставіў усе свае пасткі, ён пачаў ладзіць іншыя, больш хітрыя.

Ён добра ведаў параграф пра гэты від пастак, і паколькі адзінай крыніцай друкаванай паэзіі для Роя была мова палажэнняў пра дзічыну, ён ахвотна цытаваў на памяць вытрымкі з закону. Параграф быў вельмі просты, ён абвяшчаў, што любому грамадзяніну забараняецца законам карыстацца гэтым відам пастак для любой мэты на ўсёй тэрыторыі акругі Сент-Элен.

Рой ладзіў пасткі ў разліку на любога звера, які ў іх трапіць, няхай сабе гэта рысь, ліс, куніца-рыбачка альбо нават воўк. Шкуры ваўка ішлі за бясцэнак, але за ваўка старэйшага за тры месяцы плацілі дваццаць пяць даляраў прэміі; і хоць Рой лічыў гэта толькі суровай помстай закону ў адносінах да чацвераногага паляўнічага, ён не губляў гэтай магчымасці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паляўнічы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паляўнічы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Паляўнічы»

Обсуждение, отзывы о книге «Паляўнічы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.