Джэймс Олдрыдж - Паляўнічы

Здесь есть возможность читать онлайн «Джэймс Олдрыдж - Паляўнічы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паляўнічы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паляўнічы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Паляўнічы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паляўнічы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Скоці Малькольм быў ідэаліст, ён верыў, што існуе агульнаабавязковы для ўсіх прынцып дабра і зла, што дабро і зло існуюць на свеце, проста існуюць, існуюць як вышэйшы закон. Для Скоці ўвесь жывёльны свет быў страшным асяроддзем, жорсткім і злачынным кругаваротам: забі, каб не быць забітым; працэсам, які па самой сваёй сутнасці заганны, заганны ў цэлым і ва ўсіх сваіх частках. Кожны раз, калі гэтага патрабавала яго пачуццё дабра і зла, Скоці ўмешваўся ў гэты працэс. Ён забіваў саву, калі бачыў, што яна нападае на зайца; ён вызваляў муху з павуціны і забіваў павука; ён забіў ласку, бо яна палявала за дробнымі мышамі. Ён не задумваючыся караў вінаватых, бо дакладна ведаў, што добра і што дрэнна. Ён гэта ведаў, пакуль не сутыкнуўся з супярэчнасцямі, якія ўзрушвалі яго. Сёння ён мусіў забіць ласку, бо яна напала на мышэй, але ж заўтра ён, магчыма, будзе вымушаны забіць лісу, якая пагоніцца за ласкай.

Рой не пераставаў выкрываць гэтае слабае месца ў яго тэорыях, але Скоці заўсёды пачынаў талкаваць пра жорсткасць, апраўданую і неапраўданую. Ён сцвярджаў, што некаторыя жывёлы горшыя за іншых і таму іх трэба вучыць. Гэта прыводзіла Скоці да прызнання, што некаторых жывёл ён ненавідзіць і пагарджае, а іншых паважае як узор прыстойнасці і добрых паводзін. Ён усіх лясных звяроў надзяляў чалавечымі якасцямі: жорсткасцю, вернасцю, ахайнасцю, стараннем альбо знарочыстай подласцю. Жывёл, якія яму падабаліся, ён забіваў неахвотна. Тых, якіх ненавідзеў, забіваў з задавальненнем. Ён ненавідзеў норку, таму што норка, гэтаксама як і ласка, была сама пражорлівым з маленькіх драпежнікаў лесу. Скунс яму падабаўся сваёй храбрасцю, мядзведзь тым, што ён прасцяк, янот тым, што ён чысцюля, бабёр — як выключны разумнік; але лісой ён грэбаваў за яе хітрыкі, ваўка не любіў за бязлітаснасць, вавёрку за надакучлівасць, куніцу за тое, што яна абкрадвала яго пасткі. У яго была тэорыя, што сама пакорлівыя насельнікі лесу — сама жывучыя і таму яны перажывуць драпежнікаў і заселяць зямлю. Ён сцвярджаў, што дзікабраз, які толькі тым і ўмее ўратавацца, што згортвацца ў калючы клубок, — цар лесу таму, што выйграваў барацьбу з праціўнікам. З ім не маглі справіцца нават пражэрлівасць і жорсткасць сама мацёрага забойцы лесу — расамахі. Расамаха магла забіць і з'есці дзікабраза, нягледзячы на яго іголкі, але адразу пасля гэтага яна і сама здыхала, вельмі пакутліва, бо іголкі з'едзенага дзікабраза раздзіралі ёй горла, лёгкія і страўнік. Для Скоці ў гэтым была паэзія справядлівай адплаты і зарука таго, што пакорлівыя ўзвысяцца і што пасіўная абарона адзіна правільная абарона. Ён дастасаваў гэта і да скунса, спрачаўся з Роем, што скунс ідэал жывёльнага свету. Скунс бясшкодны, адважны, усе ў лесе пазбягаюць яго проста таму, што баяцца, каб ён не абліў іх смярдзючым струменем з хваставой залозы; скунс своеасаблівы і незалежны, жыве адзін і не кантактуе нават са сваімі родзічамі, ён ахайны, надзейны, дужы. Скунсу прызначана было стаць ідэальным узорам дабра, як ваўку альбо норцы — узорам зла. Усё прадвызначана — каму наканавана нарадзіцца забойцам, а каму — яго ахвярай; і барацьба паміж імі — гэта барацьба зла з дабром. Вера Скоці ў дзікабраза і скунса прыводзіла яго да высновы, што пакорлівыя перамогуць, хоць і з яго дапамогай.

Вось у чым была розніца паміж імі, вось сэнс іхняй маўклівай спрэчкі.

Гэта была маўклівая спрэчка, бо ніхто з іх не ўмеў выказаць сваіх аргументаў словамі. Яны ніколі не маглі дайсці да сутнасці справы. Яны разумелі, пра што спрачаюцца, але спрачацца маглі толькі фактамі, прыкладамі. Яны і зараз спрачаліся ўсё пра тое ж, хоць і былі моцна п'яныя.

Рой адказваў, што Скоці паступіў жорстка, калі забіваў ласку.

Скоці адмаўляў гэта, кажучы, што забойцаў трэба знішчаць.

Рой пытаўся, чаму Скоці не заб'е свайго ўлюбёнца скунса? Скунс знішчае мышэй, знішчае ўдвая больш, чым цэлы вывадак ласак, і з'ядае іх, нават калі наеты.

Скоці пярэчыў, што скунс — іншая справа, ён знішчае дзеля харчавання, а не таму, што любіць забіваць. Акрамя таго, у скунса шмат іншых прыстойнасцяў, і ён зноў пералічыў іх, хоць Рой адразу ж заявіў, што гэтыя прыстойнасці ёсць і ў ласкі, і ў лісы, і ў норкі. Рой сцвярджаў, што такія ж прыстойнасці маюць і іншыя драпежнікі. Норка, напрыклад, клапатлівая маці, яна сама заморыць сябе голадам, каб толькі накарміць дзяцей. Расамаха адводзіць людзей і сабак ад сваіх дзяцей, рызыкуючы ўласным жыццём, а любімец Скоці, паважаны дзікабраз — баязлівы і плаксівы, падчас нават невялікай небяспекі забіваецца ў нару з дзецьмі, бурчыць, плача і плюецца, а часам нават пакідае дзяцей. А наконт таго, што дзікабраз наследуе зямлю, Рой даказваў, што мядзведзь (якім Скоці захапляецца) можа без асаблівай для сябе шкоды забіць і з'есці дзікабраза, як, зрэшты, і куніца-рыбачка. Але гэты довад толькі ўзмацніў захапленне Скоці мядзведзем, бо, маўляў, ён і есці ўмее разумна, культурна, не абжыраецца да смерці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паляўнічы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паляўнічы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Паляўнічы»

Обсуждение, отзывы о книге «Паляўнічы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.