Віктар Марціновіч - Сцюдзёны вырай

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Марціновіч - Сцюдзёны вырай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сцюдзёны вырай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сцюдзёны вырай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэты тэкст цалкам з’яўляецца маёй выналезкай і не звязаны ні з воднай з вядомых аўтару формаў рэальнасці. Усе прозвішчы ды імёны ўзятыя з галавы. Любыя супадзенні з рэальнымі асобамі, краінамі, абрэвіятурамі ды займеннікамі — выпадковыя. Пад Беларуссю, апісанай у рамане, разумеецца ўяўная краіна, якая чымсьці нагадвае, а чымсьці не — тую Беларусь, у якой мы прачынаемся штораніцы.
Аўтар выказвае шчырую падзяку Сяргею Шупу і Валянціну Акудовічу — першым чытачам рамана, заўвагі якіх дапамаглі ўдасканаліць яго.
Дызайн, вокладка, вёрстка, хостынг — часопіс 34mag.net.
Тэкст выдаецца ў электроннай форме. Ніякай іншай формы выдання не прадугледжана існай культурнай ды палітычнай сітуацыяй.

Сцюдзёны вырай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сцюдзёны вырай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А таму калі ехаць, дык адразу на іншую планету. Так, каб нічога не нагадвала, ну наогул нічога… Ні буслам, ні вярбой… Я абрала тваю краіну, Джон. Бо няма больш не падобнай да майго свету месца, чым Злучаныя Штаты. Заўтра ў 6.30 раніцы (дарэчы, ужо не так шмат засталося) — квіток у адзін канец. Туркіш Эйрлайнз — танна, бяспечна. Пачну з Нью-Йорку. А там паглядзім.

— Гэта звязана з тымі крывавымі падзеямі, якія паказвалі па «Еўраньюз»? — тактоўна запытаўся я.

З тых «крывавых падзей» у галаве захаваўся толькі адзін вобраз, бессэнсоўны ў сваёй семантычнай адарванасці ад узважанага голасу дыктара, які між іншым адзначаў, што ўвесь астатні відэаматэрыял сканфіскаваны людзьмі ў цывільным: жанчына, якая ўголас скуголіць, седзячы на кукішках на снезе, вакол плямы малінавага сочыва, перад ёй — чыйсьці вывернуты камаш, ах не, тое ж не сочыва, тое ж…

— Звязана, аднак не наўпрост, — патлумачыла яна. — Я амаль ужо нічога не маю супраць яго. Ён — як маланка, з-за якой агонь знішчыў свіран са збожжам. Але я болей не магу жыць побач з тымі абыякавымі мільёнамі, якія працягваюць класці сваё збожжа туды, дзе яго абавязкова заўтра зноў спапяліць маланка. Мне млосна ад непраходнай упэўненасці гэтых мільёнаў у тым, што мы жывем у самай лепшай краіне, асноўнай заслугай якой з’яўляецца адсутнасць вайны. Ну, ты можаш зразумець гэта, Джон? Можаш? У нас усё файна, бо ў нас няма вайны! І гэта пасля таго, што ты бачыў а хаця б па «Еўраньюз»! Тым больш млосна ад таго, што пацярпелыя ад маланкі зрабілі яе сваім новым Богам, тым, хто вышэй за Бога, ды ўсхваляюць так, што чалавека з пачуццём густу званітаваць можа… А галоўнае, я нават сваёй маці не здолела растлумачыць, чаму так болей немагчыма. Яна працягвае паўтараць, што з маланкай весці барацьбу — безнадзейна, што гэта прыкмета вар’яцтва, бо Пярун спаліць і не заўважыць.

На парозе з’явіўся стары, які адзначыў, што мы так і не паглядзелі на мора, і што ён будзе рады бачыць нас заўтра, а цяпер у яго спатканне з жонкай, яна памерла два гады таму, і яны патаемна бачацца штоноч у ягоных снах, стары ўсё чакае, калі яна яго пакліча за сабой, аднак не кліча, бо ёй цікава, як жывуць тыя, што засталіся па гэты бок небыцця, ён ёй падрабязна распавядае, ну бывайце, бывайце! Гэта быў чароўны вечар — з-за бясконцых размоваў у нас амаль што не было часу агледзецца па баках, зразумець, якіх прыязных людзей прэзентаваў нам лёс у саўдзельнікі.

На вуліцы было цёмна магічнай цеменню ночы, якая не выключала прынцыповае існаванне дываноў-самалётаў, жбаноў, у якіх могуць хавацца 40 злодзеяў, джынаў і стыхіаліяў, гатовых выканаць любое жаданне, калі ў цябе ёсць належная лампадка. У мяне ў галаве круцілася песня «A whole new world» Алана Менкена, я нават пачаў яе намармытваць, але ж спыніў сябе: не хапала яшчэ, каб Наста падумала, што мультфільм Aladdin — адзіны культурны артэфакт, да якога я меў дачыненне за ўсё жыццё. Я вырашыў падвысіць рэйтынг, прадэманстраваўшы, што ведаю сёе-тое пра персанажаў, значных для яе свету.

— Наста, я лічу, ты абрала вельмі добрую краіну для старту. Кожны ліс хваліць свой лес, але сапраўды Штаты — файнае месца для пачатку. Вось Набокаў. Ведаеш, як яго сустрэлі мытнікі, калі ён выйшаў на амерыканскую зямлю? У яго ў багажы былі баксёрскія пальчаткі (Janka, I really think this is inappropriate word! Because «пальчаткі» паходзяць ад «пальцаў», — «fingers». But mufflers (boxer gloves) do not have separate slots for fingers! This is exactly what I pointed out in our previous discussion, where I was proving you, that «smile» and «усмешка» are not equal!). І вось адзін з мытнікаў выхапіў гэтыя пальчаткі і пачаў гойсаць за другім, імітуючы баксёрскую бойку. Абодва рагаталі! Я памятаю, наш прафесар рускай літаратуры (я браў класы русліту, бо мне было трэба працаваць з рускім жывапісам, я хацеў разумець сюжэты), дык вось, гэты прафесар, дарэчы, уцякач з Саюзу, і не скажаш, што вельмі шмат піў… Дык вось, настаўнік асабліва падкрэсліваў, як гэта ўспрымалася пасля Еўропы, дзе Набокаў пражыў дваццаць год і нават не атрымаў грамадзянства, пасля Еўропы, у якой справамі эмігрантаў займаліся забойцы яго бацькі, Еўропы, з якой было складана нават выязную візу атрымаць, дзе трэба было штогод узнаўляць даведку аб уласнай расавай паўнавартаснасці… Там, у Еўропе, для сям’і Набокавых мытнікі, памежнікі, эміграцыйная служба ператварыліся ў яскравы сімвал пакутаў… А тут памежнікі, якія рагочуць і скачуць па тэрмінале! І ўсе навокал smile. Ці гэта не тое, што патрэбна любому эмігранту? Нават калі амерыканская ўсмешка ненатуральная? Дык лепей ненатуральная ўсмешка, чым натуральная варожасць! Я, дарэчы, таксама заўтра ў Штаты лячу. Падзелім з табой нябёсы!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сцюдзёны вырай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сцюдзёны вырай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Віктар Швед - Мае Айчыны
Віктар Швед
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Марціновіч
Виктор Мартинович - Сцюдзёны вырай
Виктор Мартинович
Екатерина Боровикова - Вырай [СИ]
Екатерина Боровикова
Екатерина Боровикова - Вырай 1.5. Встреча
Екатерина Боровикова
Екатерина Боровикова - Вырай. Цена спокойствия
Екатерина Боровикова
Екатерина Боровикова - Вырай. Новая эпоха
Екатерина Боровикова
Екатерина Боровикова - Вырай. Книга 1
Екатерина Боровикова
Отзывы о книге «Сцюдзёны вырай»

Обсуждение, отзывы о книге «Сцюдзёны вырай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x