Кастусь Акула - Закрываўленае сонца

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Закрываўленае сонца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1974, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закрываўленае сонца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закрываўленае сонца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нa зaхaд сонцa рaньняя восень дыхaлa тумaнaм бaлотнaе нiзiны, пa якой мaруднa зьбiрaлa свaе воды верхняя Бярэзiнa. Золкaя мaсьлянкa кудзеляй спaвiвaлa шырокiя пaплaвы й рaсплывaлaся пa лiтоўскiх нaчоўкaх. Рaнiцaй, кaлi пaчынaлa прыгрaвaць сонцa, тумaн нaйперш aсядaў у лiтоўскaй лaгчыне, суседнiм бaлоце, a нaйдaўжэй трымaўся ў гушчaрaх нaд рaкою.
Мaруднa й ленa aдмiрaлa летa. Сьпелы верaсень зaбaўляўся кволым пaвуцiньнем, снaвaў сярэбрaныя ўзоры нa бaбкaх ярыны, aздaбляў сувоямi тонкaе прaжы чубы кустоў нa ўзьлесьсi й aржышчы aзiмiны. Буйнейшы вецер кaлaмaцiў пaвуцiнныя кросны, зрывaў сярэбрaныя нiткi з кустоў ды нёс iх уверх дa сонцa. Пaвуцiньнем зaбaўлялiся пaдлёткi. Нaчэплiвaлi яго нa пaлкi, увaжнa рaзглядaлi мaлых чорных мaйстроў дзiўнaе тонкaе прaжы. Зьзялa нa сонцы тое пaвуцiньне чыстым доўгiм серaбром. (Фрагмент)

Закрываўленае сонца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закрываўленае сонца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Косьцiк, як табе ня стыдна! — успыхнула Марыля.

— Мне стыдна? Я за табой бегаў, цябе ажыдаў, думаў, што ты чыстая й харошая, што агледзiшся, прыдзiш… I ты за гэту зямлю красу сваю стаптала, вышла за парахно тое, а посьля парабковымi ласкамi жыла… I мне стыдна? Дзе-ж гэта тая твая гордасьць, дзе твой якi гонар, га? Каго ты стыдзiш, порхаўка ты гнiлая! Пашла ты за зямлю, разумненькая такая, дык во на табе зямлi! Нi казаў я табе некалi, што ўсiм зямлi хвацiць? Сiчас во кажды можа мець сколька хочыць, сколька сам абработаць сумеiць. Ты вазьмi да цьвяроза падумай, дурная ты баба, сколька твой жанiх, з каторага парахно сыпiцца, зямлi абработаць можыць. Га? Эксплуатацыя чалавека чалавекам скончылася наўсiгда! Панiмаiш ты? Чужыя на вас рабiць ня будуць, от как! Дый помнi тожа, што ўсех кулакоў-буржуяў, каторыя з чужога труда й мазыля жылi, стала быць каторыя другiх эксплацiравалi, iх усех пачысьцяць, а зь iмi i сем'i iх паедуць к чортавай мацеры адсюдава. Панiмаеш? Ты знаеш, дурная баба, дзе ты можаш быць? Дык от, разумнiца, нi хацела паслухаць мяне, пагналася за зямлёй, дык цяпер фiгу маеш… Панiмаеш?

Войстры Косьцiкаў голас калоў, тузаў, зьдзекваўся. Пот i млоснасьць прыходзiлi хвалямi. Сьлёзы нахлынулi раптоўна, гарохам. Праўда, намаляваная шорсткiм Сабакевiчавым голасам, выглядала такая няверагодная й адначасна нагэтулькi рэальная, што Марыля ў адчай кiнулася. Яшчэ сяньня ранiцай быў цьвёрды быў цьвёрды грунта пад нагамi, былi мары й спадзяваньнi. Дзе яны цяпер?

Спасьцярогшы матчыны сьлёзы, кiнуўся ў плач Валодзька. Заварожаная й запалоханая Косьцiкам, матка ўзялася цяпер спатольваць сына.

— Цiха, сынок, цiха, мiленькi. Нi плач, золатка.

Яна накiравалася ў спальню, што за перагародкай.

— Ты, сынок, мусiць i есьцiкi й спацькi захацеў, мой ты мiленькi. Пара ўжо…

Марыля села на ложку ля калыскi й расхiлiла сукенку. Сын прылёг да грудзей прагавiта й прыплюшчыў вочы. Мацi гладзiла ясную галоўку.

— Во, мой сынок, есьцiкi захацеў, цацанька. Скора-ж цябе адвучыць трэба, бо вялiкi ты ўжо…

Хлапец смактаў грудзi, а Марыля адплыла на шырокi акiян. Спачатку паволi, пасьля ямчэй усхадзiлiся хвалi й гулкiм прыбоем калацiлi, верадзiлi Марылiна сэрца. I нi вiдаць было ў гэных хвалях нiякае дарогi. Дзесьцi зьверху межавалi яны зь цёмным, грозным небам.

Нехта зьдзекваўся, рагатаў зь яе, з маленькага сынка i з мужа ейнага. "Гэ-гэ-гэ! За зямлёй пагналася, маеш фiгу за гэта, сучка ты!"

Каб нi бацькi, можа накш злажылася-б. Так, напэўна накш было-б. Чаму ей волi нi далi? — Нi глядзi, дачушка, што ён за цябе старэйшы, — раiла некалi мацi. — Ужывешся. Зiмля важна. Што табе малады дасьць? Будзiш зь iм цэлы век, як той Марка па пекле цягацца. Фiгу маiць i фiгу мець будзеце. Рукамi сваiмi нi даробiцеся. А ў гэтага й зямлi, i золата, i дабра ўсякага, хоць ты завалiся. Жарцiкi, так многа часу ў Амэрыцы зарабляў. Iдзi за яго, дачушка, панаваць будзеш…

Пайшла. Напанавала. Няхай яно пропадам прападзе, гарам такое замужжа гарыць. Можа каб шчэ нi зьмянiлася. А так, як цяпер жыць? Зямлю ўсiм дарма даюць, а ад багатых адберуць, бо сам не апрацуеш.

Марыля рэдка куды хадзiла, мала плётак слухала. А iх-жа заўсёды ўволю. Казалi людзi мудрыя, што нi такi чорт страшны, як яго малююць. Ажно зьявiўся адзiн у хату. Размаляваў…

Хвалi на акiяне ўзрасталi. Магутным разьлiвам вылi ў глухой цемры й зьдзеклiва рагатаў нейкi шурпаты голас.

Марыля падняла галаву. У дзьвярох стаяў Косьцiк. Яна забылася пра голыя грудзi, пра Валодзьку, каторы зусiм ацiх, на руках задрамаў. Яе прыкавалi, ёю авалодалi лёгкiм туманам асмужаныя вочы. I Марыля ўжо ведала, што будзе далей: з аднаго акiяну перакiнецца ў другi, з духовага ў цялесны. Яна паволi ўстала й лагодна палажыла сына ў калыску.

25

Калi-б самiм давялося быць у Гацях i пажадалi выбрацца на Глыбокае, мусiлi-б пачынаць ад тых вiлаў, дзе зыходзiлiся Докшыцкая й Глыбоцкая вулiцы й дзе рассасулiлася шырокая, з упалай гонтавай страхой Габiшына крама. Пачынаючы вось ад гэнай крамы, праехаўшы па няроўным бруку Глыбоцкай вулiцы так мэтраў за дзьвесьце, налева ў рынак упрэцеся. Спынiце вашага руплiвага каня. Гэта-ж нам затрымацца выпадае. Чуеце стук сякераў, малаткоў, скрыгат пiлаў? Так, майструюць нешта. Ужо вунь зьвязалi з дрэва нейкi прастакутнiк, дошкамi яго абiваюць. На памост выглядае. А гэта там воддаль ля самага поля, — бачыце вунь мураваны белы будынак неабшырных разьмераў? — гацкая бойня. Сюды прыводзiлi й прывозiлi на забой кароў, авечак i сьвiньней. I стаiць бойня, — бачыця во? — воддаль ад рынку, зусiм як-бы за мястэчкам. Самi-ж, пэўне, добра й памяркоўна ўгадаеце прычыну.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закрываўленае сонца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закрываўленае сонца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Закрываўленае сонца»

Обсуждение, отзывы о книге «Закрываўленае сонца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x