Кастусь Акула - Закрываўленае сонца

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Закрываўленае сонца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1974, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закрываўленае сонца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закрываўленае сонца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нa зaхaд сонцa рaньняя восень дыхaлa тумaнaм бaлотнaе нiзiны, пa якой мaруднa зьбiрaлa свaе воды верхняя Бярэзiнa. Золкaя мaсьлянкa кудзеляй спaвiвaлa шырокiя пaплaвы й рaсплывaлaся пa лiтоўскiх нaчоўкaх. Рaнiцaй, кaлi пaчынaлa прыгрaвaць сонцa, тумaн нaйперш aсядaў у лiтоўскaй лaгчыне, суседнiм бaлоце, a нaйдaўжэй трымaўся ў гушчaрaх нaд рaкою.
Мaруднa й ленa aдмiрaлa летa. Сьпелы верaсень зaбaўляўся кволым пaвуцiньнем, снaвaў сярэбрaныя ўзоры нa бaбкaх ярыны, aздaбляў сувоямi тонкaе прaжы чубы кустоў нa ўзьлесьсi й aржышчы aзiмiны. Буйнейшы вецер кaлaмaцiў пaвуцiнныя кросны, зрывaў сярэбрaныя нiткi з кустоў ды нёс iх уверх дa сонцa. Пaвуцiньнем зaбaўлялiся пaдлёткi. Нaчэплiвaлi яго нa пaлкi, увaжнa рaзглядaлi мaлых чорных мaйстроў дзiўнaе тонкaе прaжы. Зьзялa нa сонцы тое пaвуцiньне чыстым доўгiм серaбром. (Фрагмент)

Закрываўленае сонца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закрываўленае сонца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Што такое падпiлнаваў?

— Ды што майго дома нiма.

— Чорт яго, тое старое парахно, пiлнаваў. Думаеш баюся яго цi што?

— Ну дзе-ж табе баяцца…

— Во, во, правiльна кажаш, Марыля, баяцца мне нiма каго, асобiнна такога старога кулака, як твой.

Косьцiк зрабiў пару крокаў, затрымаўся перад Марылiным сынком. Малы баязьлiва пазiраў на вялiкага дзядзьку ў чырвоным кажуху.

— Як гэта кулака? — адвярнулася Марыля ад ступы.

— Гэ-гэ, — усьмiхннуўся Ромкаў гаспадар. — А ты-ж, дурненькая, мусiць i нi панiмаiш. Гэтак савецкая ўласьць называiць людзей, каторыя многа зямлi й багацьця маюць ды чужы труд iспользуюць. Эксплуататары. Памiмаiш? Гэта ўрагi народа. Iх на Сiбiр вывозяць патаму, што яны процi гасударства. Да, врагi народа, iцi iх маць! I твой тожа ўраг народа, кулак!

Вiд заклапочанай, прыгнечанай нечаканым цяжарам ягоных словаў жанчыны мiла казытаў Косьцiка недзе ў грудзях. Гэта тая самая, некалi пераборлiвая дзеўка, пышная ластавачка-гарэза, каторую яму, Косьцiку, нiяк не ўдалося ў рукi свае цапнуць. Цяперака-ж яна вось вось гэтта перад iм, у ягонай сiле. Выцягвай руку й бяры, гарнi да сябе. А як пахарашэла, як увыдатнiлiся яе ранейшыя прывабнасьцi. Мусiць праўду кажуць, што жаночая прыгажосьць пасьля першага дзiця расьцьвiтае. Гэтак i Марыля. Як дрыготка-прываблiва ходзяць пад тонкай паркалёвай поўныя, тугiя грудзi, як пахарашэў увесь ейны стан i навет, здаецца, папрыгажэлi ногi. I цяпер яна, гэта цаца, "расавая кабыла" поўнасьцю ўжо ягоная, бо нiкуды ад яго не ўцячэ.

Юрлiвым туманам зацягнула дзяцюковы вочы. З салодкай сьведамасьцi, што некалi недаступная дзяўчына цяпер поўнасьцю ягоная, думка раптоўна таўханула ў зусiм iншы бок. Вось пад нагамi вывадак. Цюцелька ў цюцельку парабок Вася. Значыцца стары кулак-ханжа навет i ў пасьцелi ня змог… Косьцiкава каляровае ўяўленьне рэзкiмi штрыхамi намалявала недаступную яму калiсьцi ластавачку-мару ў абдымках нямоглага й крэкчучага Сявенькi. Стары, недалужны клоп на красцы прыгожай. А Васiль парабок, на помач яму… Нешта кальнула Косьцiку пад грудзьмi. А жанчына вось аж дрыжыць ад жаданьня, ёй адно давай ды давай… I за што так жыцьцё згнаiла? За зямлю? Дзе тая зямля цяперака? I чаму-ж яна, — чыстая, прыгожая, жыцьця поўная, — яму першаму не трапiла? Яму — народнаму гэрою, за лепшае шчасьце змагару… Належала-б так. Сьцiснулiся вусны.

— Гэта за тое, што зямлю маюць, дык на Сiбiр iх? — пыталася Марыля. Дык што-ж, зямлi мець няможна? Учорака-ж сам, мусiць, людзям зямлю раздаваў.

"Сама мяне вядзець", — думаў Косьцiк. — "Трэба памалу, намёкамi, страху нагнаць, паволi ўсю гэну гордасьць стаптаць. Каб на каленях памiлаваньня прасiла… во як!"

— Гэта чый? Васiлёў? — спытаў рэзкiм тонам.

Згадка пра Сiбiр напалохала Марылю й яна не адразу на новую хвалю пераключылася.

— Як Васiлёў? Мой! — адказала цьвёрда. Яна падбегла, узяла сынка-пястунка на рукi, моцна прыгарнула да грудзей, села на лаве пры стале й гладзiла Валодзькавы мяккiя валосы.

— Васiль, увесь чысьценька Васiль! — бязьлiтасна гнаў у Марылiну гордасьць балючы цьвек Сабакевiч. Ён падыйшоў да жанчыны, схапiў яе за плячо. — Што-ж, стары клоп дажа дзiця спэцкаць нi сумеў, га? Збоку мусiла шукаць, сучка ты?

У шэрых вачох зазьзялi маланкi. Нiколi ня бачыла iх такiмi Марыля. Гэты чалавек мог лёгка замардаваць. Зь iм няма жартаў. Косьцiк крутнуўся, адыйшоўся, роўнымi крокамi мерыў ушыр i ўздоўж камору. У хаце было цiха, адно паскрыпвалi Косьцiкавы боцiкi. Ён зiрнуў на Марылю й на сына, затрымаўся на вянках прыгожай, адборнай цыбулi пад стольлю, на шастку сьвежых каўбас. Мiльганула думка, што "стары клоп" ужо парсюка закалоць, каўбас нарабiць парупiўся.

— Косьцiк, чаго ты зь мяне зьдзекуешся? Якая я табе сучка?

У голасе гэным чуваць была яшчэ гордасьць, хоць ужо не такая пышная, як раней.

— Я над табой ня зьдзекуюся, Марыля, — палагаднеў Сабакевiч. — Я толька стаўлю точкi над «i». Панiмаеш?

— Не. Якiя гэта такiя точкi?

— Ну от возьмiм цябе. Паглядзiм, што ты была раней i што сiчас… Дзеўка ты была — кроў з малаком: харошая, красiвая, ну i гордая, жардзiнай носа не дастаць. I я-ж цябе любiў, сама знаеш. Ды i цi толька я адзiн… Ну а ты што? Цi гэта ты каб на чалавека глядзела, як замуж iсьцi? Га? Да нет, адкудава там… Зямля табе, во што! Нi чалавек табе быў важны, но толька штоб зiмля была. Так iлi нет?

— А што-ж, муж мой чалавек кепскi? — трымалася Марыля.

— Цьфу на цябе! — крыкнуў Сабакевiч. — Ты гэта што, баранiць яшчо яго будзiш? Можа ён табе й даў тое багацтва, каторага хацела. Алi што, гэта ўсё? Можа скажаш мне, што ём i ў пасьцелi працавiты, га? А табе-ж толька давай да давай! Што, не?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закрываўленае сонца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закрываўленае сонца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Закрываўленае сонца»

Обсуждение, отзывы о книге «Закрываўленае сонца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x