Кастусь Акула - Закрываўленае сонца

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Закрываўленае сонца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1974, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закрываўленае сонца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закрываўленае сонца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нa зaхaд сонцa рaньняя восень дыхaлa тумaнaм бaлотнaе нiзiны, пa якой мaруднa зьбiрaлa свaе воды верхняя Бярэзiнa. Золкaя мaсьлянкa кудзеляй спaвiвaлa шырокiя пaплaвы й рaсплывaлaся пa лiтоўскiх нaчоўкaх. Рaнiцaй, кaлi пaчынaлa прыгрaвaць сонцa, тумaн нaйперш aсядaў у лiтоўскaй лaгчыне, суседнiм бaлоце, a нaйдaўжэй трымaўся ў гушчaрaх нaд рaкою.
Мaруднa й ленa aдмiрaлa летa. Сьпелы верaсень зaбaўляўся кволым пaвуцiньнем, снaвaў сярэбрaныя ўзоры нa бaбкaх ярыны, aздaбляў сувоямi тонкaе прaжы чубы кустоў нa ўзьлесьсi й aржышчы aзiмiны. Буйнейшы вецер кaлaмaцiў пaвуцiнныя кросны, зрывaў сярэбрaныя нiткi з кустоў ды нёс iх уверх дa сонцa. Пaвуцiньнем зaбaўлялiся пaдлёткi. Нaчэплiвaлi яго нa пaлкi, увaжнa рaзглядaлi мaлых чорных мaйстроў дзiўнaе тонкaе прaжы. Зьзялa нa сонцы тое пaвуцiньне чыстым доўгiм серaбром. (Фрагмент)

Закрываўленае сонца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закрываўленае сонца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А ну-ка отец, на меня смотрi! — загадаў голасна.

— Обождi, братец, давайте сюда кандiдатов i другiх, — спынiў ягоМаршалкаў.

Ля дзеда паставiлi "таварышчаў кандзiдатаў", побач стануў Маршалкаў i старшыня камбеду. Прынясьлi "балацiровачную скрыню", якую абкружыла "балацiровачная камiсiя". Ужо пасьля ўсяе гэтае муштры шчоўкаў апарат. Адно не ўдалося ўпрасiць дзеда, каб на фотакамэры ўсьмiхнуўся. Ён бурчэў i раiў усiм прысутным, каб яго скарэй у цёплую пасьцелю пусьцiлi, бо дрыжыкi бяруць. Пасьля здымкаў, дзеда мелi павезьцi дамоў, "балацiровачная камiсiя" заняла папярэднiя месцы, а да Маршалкава падыйшла Вульляна.

— Таварыш камiсар, я да вас…

— Так, грамадзянка, чым магу служыць?

— Я, гэта самае… можа помнiце… пра сваiх сыноў-галубкоў, каторых гэта палякi на вайну забралi, вас пыталася. Дык вы-ж тады гэта абяцалi, што дагледзiце… Можа яны там дзе да немца папалiся…

— Што ей трэба? — спытаўся Маршалкаў Косьцiка парасейску.

— Двух яе сыноў палякi на вайну забралi, — адказаў Косьцiк.

Выгляд Сабакевiча гаварыў быццам напярэдаднi ўжо цэлую ноч выбарчую перамогу сьвяткаваў.

— Дык што, калi забралi? Пры чым тут я? — шорстка адказаў бальшавiк.

— Як гэта пры чым ты?! — Вульляна наўмысна павысiла голас, каб усе пачулi. — Ты-ж мне абяцаў, што сам Сталiн гэтым дзелам займiцца. Ня помнiш нiчога?

— Пачакай, пачакай, грамадзянка! — крыкнуў Маршалкаў. — Так, я вас памятаю цяпер… Ну так, зусiм памятаю.

Камiсар намагаўсяўсьмiхнуцца, але на твары паказалася грымаса.

— Ну так, памятаю. Гэта вы мяне на першым мiцiнгу пра сыноў пыталiся? Так, цi не?

— Я, ага…

— Вы сьпiсок усiх зрабiлi, Канстанцiн Паўлавiч? — зьвярнуўся камiсар да Косьцiка.

— Перадаў вам, — адказаў Косьцiк.

— Ну дык калi вы мне перадалi, дык я уж верна перадаў далей… Ну да…

Маршалкаў узiраўся ў Вульлянiны вочы, быццам хацеў сказаць: "Маеш адказ. Чаго яшчэ, баба, хочаш?".

— Ну й што? Дзе мае сыны? — насядала жанчына. Яна выцiрала сьлёзы, пазiрала на людзей, што сьцяной абступiлi яе й двух начальнiкаў. Маршалкаў пачырванеў. Дзясяткi дапытлiвых вачэй i сьцiнутых вуснаў узлавалi яго.

— Слухай, баба, — пачаў камiсар голасам войстрым, як брытва, — цi-ж ты думаеш, што калi-б твае сыны й iншыя былi ў нас, дык мы ня пусьцiлi-б iх дамоў? Вiдаць, што яны ў плен папалiся. Так, верна ў пляну, калi нiякiх вестак няма…

— Ну а калi ў пляну, — голасна насядала на афiцэра Вульляна, — дык ты-ж казаў, што зь немцам вы нейкi там вялiкi саюз зрабiлi, дружбу маеце… гэта-ж вашыя словы… Нi так вы казалi? Ну а калi нiма нi слуху нi духу пра маiх сыноў-галубкоў, дык як тады пра другiх? Што гэта? З усей вёскi людзi пад зямлю правалiлiся, цi што? I яшчо-ж сам казаў, што лiчна сам таварыш Сталiн гэтым займiцца… Мусiць ты такi брахун, як i той поп дубовiцкi!

Буйныя сьлёзы накацiлiся на Вульлянiны вочы. Стрымаўшы дыханьне, народ маўчаў. На ейным плячы лягла рука. Удава адвярнуллася й сустрэла спагадлiвыя, лёгка-блакiтныя вочы лiтоўскага патрыярха.

— Ты, дачушка, нi насядай на гэтага, каб яго макарэц, камiсара. Можа ён i забыцца мог, можа i нi знаiць. Трэба пацярпець, нахрапам нiчога ня зробiш, памагчы нi паможаш, а шкоду можаш на галаву сваю…

Вульляна, цяпер голасна расолакаўшыся, прытулiлася да дзеда. Гладзячы яе па валосах, як дзiця, Якуб улажыў у рот люльку.

Якраз калi дзедава ласкавая й дрыготкая рука суцяшала жанчыну, на дварэ "выбарчага ўчастку" зьявiўся Янук Бахмач. Басаногi, ў зрэбных портках, сiняй кужэльнай кашулi, ён спынiўся й прыглядаўся.

Даўно карцiла Януку пабегчы на тыя выбары, але трэба было карову падаiць, памагчы Мiколу гаспадарку ўпарадкаваць. Пасьля гэнай памятнай Косьцiкавай i Лявонавай вiзыты, зноў пачаў занемагаць бацька. Цi не праняў яго тады скразьняк у варыўнi. Змарнеў, асунуўся, але хваробе не здаваўся i ўсё прадаўжаў з жорнамi ходацца. Пасьля гадзiны-другой пры камянi пачынаў крактаць i зьлягаў у пасьцелю.

— Ты во, Пракоп, у цёплым вылiжся, дык чорт зараз тую трасцу прагонiць, гаварыў, зьнiмаючы банькi, лекар Зянькевiч. — А жорны нiкуды нi ўцякуць. Паляжы во, кажу, дык i немач скарэй выхадзiш.

Каб гэта ў лежню чалавеку было. Духовы ўдар падчас тэй вiзыты нанава зрушыў балючае, падсяканае некалi Палякамi карэньне. Першыя подыхi "народнай улады" ледзянiлi сялянскiя сэрцы. Пракоп наадрэз адмовiўся йсьцi галасаваць.

— Даволi ўжо й так зьдзекуюцца, басякi! — злосна казаў швагру Алесю. I гэта-ж во яшчо хочуць каб чалавек, сабе на душу напэцкаўшы, галасаваць за iх iшоў. Палякi нашто ўжо чэрцi былi, а гэтыя дык iх цi нi пiраплюнулi. А трасца-ж вам у бакацiну.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закрываўленае сонца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закрываўленае сонца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Закрываўленае сонца»

Обсуждение, отзывы о книге «Закрываўленае сонца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x